Wikimedia Foundation elections/Board elections/2009/Committee/be-tarask
Вынікі будуць абвешчаныя 12 жніўня 2009.
Выбары рады 2009 |
---|
Арганізацыя |
Камісія па выбарах у Раду павераных 2009 года займаецца арганізацыяй выбараў у рамках, дэлегаваных ёй Радай павераных, падпарадкоўваецца Радзе і можа даваць Радзе рэкамэндацыі адносна выбараў.
Склад
[edit]Чальцы камісіі прызначаныя Радай павераных для арганізацыі выбараў 2009 года ў Раду павераных. Чальцы камісіі павінны быць рэдактарамі аднаго або больш праектаў фундацыі Вікімэдыя, не могуць быць чальцамі Рады павераных або кандыдатамі на выбарах, і не могуць галасаваць на выбарах Рады 2009 года.
26 сакавіка 2009 года Рада абвясьціла склад выбарчай камісіі на выбарах Рады павераных 2009 года. Чальцы камісіі пералічаныя ў ніжэйзгаданай табліцы:
Імя | Мовы | Месца пражываньня (часавы пояс) |
---|---|---|
Jesse Plamondon-Willard (Pathoschild) | en, fr | Montreal, Canada (UTC-5) |
Daniel Bryant | en, is-3, ja-2 | Adelaide, Australia (UTC 10:30) |
Yann Forget | fr, en-3, hi-2, gu-1 | Haute-Savoie, France (UTC 2) |
"Dvortygirl" | en, es-1, el-1 | California, United States (UTC-7) |
Alexandre Emsenhuber | fr, en-2, de-2, pt-1 | Neuchâtel, Switzerland (UTC 2) |
"Mardetanha" | fa, az, en-3, tr-2, ar-1 | Zanjan, Iran (UTC 3:30) |
Andrew Garrett | en | Sydney, Australia (UTC 10) |
Philippe Beaudette | en | Tulsa, Oklahoma, United States (UTC-5) |
Мэты
[edit]Камісія адказвае за плянаваньне і правядзеньне практычна ўсіх дэталяў выбараў у Раду. Так, камісія вызначае выгляд галасаваньня, патрабаваньні да выбарнікаў і патрабаваньні да кандыдатаў, складае і арганізуе ўсе афіцыйныя старонкі на Мета-Вікі, якія адносяцца да выбараў, правярае адпаведнасьць кандыдатаў і выбарнікаў усталяваным крытэрам, правярае галасы для прыбіраньня двойчы пададзеных галасоў і іншых праблем, і г.д.