Перайсці да зместу

Старонка:Пашылісь у дурні (1928).pdf/8

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Гануля. Ох, бяда мая цяжкая! „Аддам, кажа, цябе хоць за старога ды бяззубага, абы грошы меў“.

Антон. То-ж то і ёсьць! Кажы што хочаш, а такі грошы вялікая рэч. А ты паслухай бацькі: йдзі хоць за чорта лысага.

Гануля. Бог з табою, Антон, чаму ты гэтак гаворыш? Хіба гневаешся на мяне за нешта, ды цераз тое крыўдзіш. Ці я цябе ў чым ашукала?

Антон. А можа не? Што-ж ты з мяне зьдзекі строіш, ці як? От і учора — цалюсенькую ноч прахадзіў за млыном, а ты ня прышла. А я цагаўся, як дурны. Блізка да сьвету блукаўся ды сьпяваў. (Пачакаўшы). Ну, Гануля, — надумалася ты на тое, што я табе казаў?

Гануля. Па-просту скажу бацьку: аддайце мне за Антона.

Антон. Калі-ж гэта будзе?

Гануля. Як толькі ўхаплю такую мінуціну, што ён не сярдзіты…

Антон. Але!.. як раз на маленькага Юрья, як рак cьвісьне.

Гануля. Такі-ж часамі ён бывае вельмі добры.

Антон. На Міколу ды ніколі!

Гануля. Я яму проста скажу, што як разлучыць мяне з табою, то жыва ня буду.

Антон. Будзеш жыва!

Гануля. Ох, як ты ўражліва гаворыш!

Антон. Аднак я баюся даць табе веру. Няма майму сэрцу супакою.

Гануля. (Глянула на бок.) А, ліха-ж на мяне, бацька ўжо варочаецца.

Антон. Ці праўда-ж (Глянуў і ён). Але-ж. Але! Нясе яго ліха. Слухай Гануля, ідзем на прапалую!.. Не?.. Чаго-ж маўчыш?.. Ты-ж бачыш, што маё сэрца агнём гарыць. Ну, як сабе хочаш, а толькі слухай: хоць там сабе і сьмерць, а каб ты мяне сягоньня была за млыном!..

Гануля. Мой ты саколік, буду, хоць там сьмерць мая! (Разышліся).

ЗЬЯВА ЧАЦЬВЁРТАЯ.

Кукса. (выходзіць засмучаны ды сядае на лаўцы). Змарыўся. Ня так ад хадзьбы, як ад тых думак, ад таго клопату. Куды ня пойдзеш, так думка верне ногі да хаты. Ох, ох! He паможа, мілы Божа, ні васкова сьвечка! На якое гэта ліха я жаніўся! За якія гэта грахі пакараў мяне Бог? Ну, няхай сабе, скажам, адна дачка, няхай-бы і дзьве… Ешчэ і тры — сяк-так! А то — аж пяць. Гануля, Тацяна, Аксіньня, Аўгіньня, яшчэ і Еўка. Ну, як ты дасі ім рады? Гэта ж ня тое, што