жыць В. І. Леніну, які у сваёй працы «Што такое «прыяцелі народа» і як яны ваююць супроць соцыял-дэмакратаў?» упершыню высунуў ідэю рэволюцыйнага саюза рабочых і сялян як галоўнага сродку звяржэння царызма, памешчыкаў, буржуазіі. «Ленін указваў... што іменна рабочы клас Расіі ў саюзе з сялянствам зваліць царскае самадзяржаўе, пасля чаго рускі пролетарыят у саюзе з працоўнымі і эксплуатуемымі масамі, побач з пролетарыятам іншых краін, прамой дарогай адкрытай палітычнай барацьбы пойдзе да пераможнай комуністычнай рэволюцыі»[1].
Бясспрэчнай заслугай Гурыновіча з'яўляецца тое, што ён адзін з першых беларускіх публіцыстаў найбольш выразна сфармуляваў задачу аб'еднання намаганняў рускіх, украінскіх і беларускіх сялян у барацьбе з царызмам і памешчыкамі. Ён пісаў, што заваяваць свабоду можна толькі пры ўмове, калі «ўвесь народ, падуладны цару рускаму, паразумнеіць, змовіцца, не дасць з сябе здзіраць падаткаў, не пойдзіць у салдаты». Гурыновіч заклікае беларускіх сялян для барацьбы з царызмам аб'еднацца перш за ўсё з рускімі сялянамі.
Цікавым з'яўляецца абгрунтаванне аўтарам прычын, якія павінны садзейнічаць абеднанню рускага і беларускага сялянства ў іх сумеснай вызваленчай барацьбе. «Бываў я, - піша аўтар гутаркі, — не толькі ўсюды ў нашай старонцы, але будзе таму гадоў з дванасця, як быў далёка, далёка ў Расеі, у самай маскалеўскай зямлі. Наглядзеўся я і на іх жыццё: ні ў чым яно лепшае ад нашага! То-ж і рускі мужык не пад інакшым царом жыве, а пад тым самым, што і мы, а як ён нас дзярэць і душыць з усёй сілы, да астатняй капейкі, таксамамюсенька з усяго абдзіраіць ён сваіх; таксама ў іх мужык з бяды і з голаду паміраіць на багатых панскіх нівах; таксама на купецкіх фабрыках, а нават горай яшчэ»[2].
Аўтар правільна разважае аб тым, што агульнасць умоў жыцця рускага і беларускага селяніна аб'едноўвала і згуртоўвала іх у барацьбе з агульным ворагам — царызмам. Глыбокія і цікавыя думкі аўтара «Дзядзькі Антона» ідэйна блізкія і сугучныя вядомаму вершу Н. А. Некрасава «Размышления у парадного подъезда» аб пакутлівым жыцці рускага селяніна ва ўсіх кутках самадзяржаўнай Расіі.
З выказванняў А. Гурыновіча з усёй пераканаўчасцю відаць, што ён не верыў у поспех якіх-небудзь рэформ з боку царскага ўрада. Ён у прынцыпе быў ворагам рэформ і прыхільнікам рэволюцыі. Як сааўтару «Дзядзькі Антона», Гурыновічу былі блізкімі і дарагімі думкі аб народнай рэволюцыі, весткі аб сялянскіх бунтах. Гэтыя бунты пераканаўча даказваюць, што «прыйдзе канец і на ўсіх цароў, няхай толькі ўсе мужыкі са сну прабудзяцца, няхай толькі самі захацяць сабой запраўляць»[3]. Заклікі твора «Дзядзька Антон» да сялян абудзіцца ад сну і паўстаць супроць цара цалкам супадаюць з такімі ж думкамі ў вершы А. Гурыновіча «Што ты спіш, мужычок?»
Вялікае значэнне ў будучай сялянскай рэволюцыі аўтар гутаркі адводзіў арміі. Еп лічыў, што ў салдат і сялян адны і тыя-ж класавыя інтарэсы, што ў іх адзін агульны вораг — эксплуататары, царызм.
У гутарцы паказваецца, што пад уплывам сялянскага і рабочага руху вырас узровень свядомасці салдат, якія ўсё часцей узнімалі бунты. «І салдаты таксама, — чытаем у гутарцы, — у розных мейсцах зачынаюць бунтавацца. Многа іх ужо цар павесіў, парасстрэльваў, многа іх у турме гніе за тое, што не хочуць цара і яго афіцэраў слухаць; бунтуюцца з мужыкамі і фабрычнымі людзьмі, каб дабіцца для ўсіх лепшай долі»[4].
Адсюль відавочна, што Гурыновіч рухаючымі сіламі сялянскай рэволюцыі лічыў сялян, рабочых, салдат і рамеснікаў, памылкова прыпісваючы вядучую ролю ў рэволюцыі сялянству. Гурыновіч на практыцы пераконваўся, што стыхійныя, разрозненыя сялянскія паўстанні не могуць быць наспяховымі. І пісьменнік марыў аб тым, каб сялянскі рух развіваўся арганізаваным шляхам. Ён сцвярджаў, што царскім чыноўнікам «адна вёска... рады не дасць, але каб так усе вёскі, ды ўсе воласці паўсталі разам, тады-б пэўне канец быў царскаму панаванню. Ой, штось мне здаецца, што скора выбіць астатняя гадзіна царскіх парадкаў»[5]
Гістарычная заслуга Адама Гурыновіча ў параўнанні з яго папярэднікамі і сучаснікамі ў тым, што ён унёс у распрацоўку беларускай грамадска-палітычнай думкі ХІХ стагоддзя многа новага, перадавога і рэволюцыйнага. Яго творы азначаюць сабой новую, больш высокую ступень у развіцці рэволюцыйна-дэмакратычнай грамадска-палітычнай думкі. У той жа час Гурыновічу, як сялянскаму рэволюцыянеру, уласціва класавая і гістарычная абмежаванасць і супярэчлівасць, характэрныя для класа сялян.
Адначасова з гэтым пад уплывам рабочага руху, агульнага абвастрэння класавай барацьбы ў Расіі Гурыновіч у сваіх вывадах і абагульненнях пайшоў значна далей сваіх сучаснікаў перадавых беларускіх пісьменнікаў Ф. Багушэвіча і Я. Лучыны. Следам за выдатным беларускім рэволюцыянерам-дэмакратам К. Каліноўскім А. Гурыновіч быў найбольш паслядоўным і баявым беларускім рэволюцыянерам-дэмакратам. Ён унёс значны ўклад у скарбніцу беларускай перадавой грамадска-палітычнай думкі, у справу беззаветнага шукання правільнай рэволюцыйнай тэорыі. Такой сапраўды рэволюцыйнай тэорыяй з'явіўся марксізм, які азначае сабой революцыйны пераварот у поглядах людзей на прыроду і грамадства.