справіла яму калёрыстую вопратку, што дала адметную ўроду…
Першы убачыў яго грач. Той з маленства звучыўся шанаваць здароў’е, а дзеля гэтаго меў звычай, устаўшы раніцаю, ісьці на шпацэр па вольным паветры. Заўсёды прыбраны, як грап, у чорны сурдут, ён пахаджае сабе па дарозі, як штосьці заманулося яму глянуць, ці высока сонцэ. Павярнуўшы галаву на бок, ён зірнуў ды — аж прысеў на хвост, згледзіўшы на крыжы папугая. Апамятаўшыся, трэйчы сплюнуў с перэляку ды з гэтым нечуваным дзівам падаўся у бярезняк да сваіх. Неўзабаві, хістаючыся, як на гойдаўцы, шпарка ляцеў, мабыць на крадзеж, стары верабей. На дарозі агледзіўся ён, што забыўся пайстрыць дзюбу, але варочацца дамоў не хацеў, маючы на думцы, што гэта зрабіць можна на крыжы, на якім часта даводзілася спачываць, вертаючыся здалёк да дому. Мейсца было добра знаёмае, ён ужо і лапкі выпрастаў, каб прысесьці ды — як той д’ябал, атхіснуўся ў бок. С сапалоху ён забыў мусі, што мае язык, бо нейкі час метусіўся моўчкі, а потым нарабіў такога гвалту, што з усіх бакоў, як на пажар, пачалі злетацца верабьі, ластаўкі, жаваранкі, сьмяцеі. Страхоцьця, колькі іх назбіралася!
— Уга, уга! дзівіўся папугай, зірнуўшы