Шматгадовы вечназялёны куст. Сцябло да 0,4 м вышынёй, лісце лінейнае, шыза-зялёнае, даўжынёй 40-60 да 70 см, 0,8-1,2 см у шырыню з рэдкімі, тонкімі, завітымі ніткамі па краі.
Кветканос 1-2 м[1] да 3 м вышынёй. Суквецце гронкападобнае, але некаторыя расліны валодаюць разгалінаванымі суквеццямі і ім далі сартавыя назвы. Кветкі званочкавыя, белыя, зелянява-белыя ці жаўтлявыя, да 7 см даўжынёй.
Плод сухая каробачка 5-9 × 3-5 см, Насенне чорнае, пляскатае 9-12 × 8-9 мм.