Yle TV1
Выгляд
Yle TV1 | |
---|---|
Краіна | Фінляндыя |
Дата пачатку вяшчання | 1 студзеня 1958 года |
Уладальнік | Yleisradio Oy |
Сайт | tv1.yle.fi |
Yle TV1 — фінскі тэлеканал, які вяшчае на фінскай мове (некаторыя перадачы ідуць на шведскай, рускай і саамскіх мовах — у гэтым выпадку звычайна з фінскімі субтытрамі), належыць нацыянальнай тэлерадыёвяшчальнай кампаніі Фінляндыі Yleisradio Oy (Yle).
Канал быў адкрыты 1 студзеня 1958 года пад назвай Suomen Televisio. На канале выпускаюцца навіны, дакументальныя фільмы, серыялы, адукацыйныя і забаўляльныя праграмы і т. п. Тэлеканал вяшчае без рэкламы.
13 мая па тэлеканалу Yle TV1 пачалася трансляцыя навін на рускай мове.[1]
З 2 снежня 2013 года штодня ў сярэдзіне дня па канале Yle TV1 выходзіць выпуск тэленавінаў на саамскіх мовах (Yle Ođđasat); трансляцыя ажыццяўляецца з новай тэлестудыі ў Інары.[2][3]
Зноскі
- ↑ Новости по-русски начнут в 2013 выходить по телеканалу Yle TV1 // Сайт тэлерадыёкампаніі Yleisradio Oy. Novosti po-russki. — 11 красавіка 2012.(Праверана 1 снежня 2024)
- ↑ Yle Ođđasat álget vuossárgga (паўн.-саам.). Сайт телерадиокомпании Yleisradio Oy. Yle Sápmi. (2 снежня 2013). Архівавана з першакрыніцы 3 снежня 2013. Праверана 2 снежня 2013.
- ↑ В эфир вышел первый выпуск теленовостей Yle на саамском языке // Сайт тэлерадыёкампаніі Yleisradio Oy. Novosti po-russki. — 2 снежня 2013.(Праверана 1 снежня 2024)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- АФіцыйны сайт Архівавана 7 чэрвеня 2014. (фін.)