Перайсці да зместу

WHL0137-LS

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Зорка
Назіральныя даныя
(Эпоха J2000.0)
Адлегласць чырвонае зрушэнне (z) 6,2 ± 0,1
Фізічныя характарыстыкі
Маса 50—100 M
Тэмпература >20000 K

WHL0137-LS, таксама вядомая пад назвай Эарэндэл (стар.-англ.: Earendel) — зорка, выяўленая тэлескопам Хабл пры дапамозе гравітацыйнага лінзіравання скопішча галактык WHL0137-08. Па стане на канец сакавіка 2022 года з’яўляецца найбольш аддаленай ад Зямлі[en] са ўсіх вядомых зорак. Яе чырвонае зрушэнне складае 6,2 ± 0,1. Святло ад зоркі было выпушчана праз 900 млн гадоў пасля Вялікага выбуху і ішло да Зямлі 12,9 млрд гадоў[1][2][3][4][5][6][7][8]. Паводле прадстаўнікоў НАСА, пацверджанне і спектральная класіфікацыя зоркі чакаецца пасля назіранняў з новага касмічнага тэлескопа «Джэймс Уэб»[1].

Зорка атрымала неафіцыйную назву Эарэндэл (стар.-англ.: Earendel, што ў перакладзе азначае — «Ранішняя зорка» або «Узыходзячае святло»[1][8]). Эарэндзіль — імя паўэльфа ў легендарыуме[en] англійскага пісьменніка Дж. Р. Р. Толкіна. Паводле «Сільмарыліяна», дзе найбольш падрабязна апавядаецца гісторыя персанажа, Эарэндзіль на сваім караблі з чароўным Сільмарылем[en] на борце адправіўся ў падарожжа па нябесных прасторах, стаўшы найярчэйшай зоркай Міжзем’я. Астраном НАСА Мішэль Талер пацвердзіў, што падабенства назвы зоркі і імені персанажа Толкіна з’яўляецца наўмысным[9]. Бацькоўская галактыка зоркі, WHL0137-zD1, атрымала назву «Арка ўсходу» (англ.: Sunrise Arc), бо з-за гравітацыйнага лінзіравання яе святло было скрыўлена ў форме доўгага паўмесяца[10].

Зноскі

  1. а б в Welch, Brian; et al. (30 March 2022). "A highly magnified star at redshift 6.2" (PDF). Nature. 603: 815-818. doi:10.1038/s41586-022-04449-y. Праверана 30 March 2022.
  2. Record Broken: Hubble Spots Farthest Star Ever Seen. NASA (30 сакавіка 2022). Праверана 30 March 2022.
  3. Staff. Record Broken: Hubble Spots Farthest Star Ever Seen. Space Telescope Science Institute (30 сакавіка 2022). Праверана 30 March 2022.
  4. Chang, Kenneth. Hubble Space Telescope Spots Oldest and Farthest Star Known - Its light twinkled some 900 million years after the Big Bang, astronomers say.. The New York Times (30 сакавіка 2022). Праверана 30 March 2022.
  5. Letzter, Rafi (30 March 2022). "Meet Earendel, the most distant star ever detected - The star, imaged by the Hubble telescope, shone just 900 million years after the Big Bang". The Verge. Праверана 30 March 2022.
  6. Starr, Michelle. The Most Distant Single Star Was Just Detected, as Ancient as The Cosmic Dawn. ScienceAlert (30 сакавіка 2022). Праверана 30 March 2022.
  7. Timmer, John. Hubble picks up the most distant star yet observed - Gravitational lensing has amplified the light of what may be a single star.. Ars Technica (30 сакавіка 2022). Праверана 30 March 2022.
  8. а б Parks, Jake. Hubble spots the farthest star ever seen - At the risk of sounding like a broken record, NASA’s Hubble Space Telescope has broken another record.. Astronomy (30 сакавіка 2022). Праверана 30 March 2022.
  9. Gohd, Chelsea.. Meet Earendel: Hubble telescope's distant star discovery gets a Tolkien-inspired name (англ.). Space.com (31 сакавіка 2022). Архівавана з першакрыніцы 31 сакавіка 2021.
  10. Rennert, David.. Hubble-Teleskop erspähte den mit Abstand fernsten Stern (ням.). Der Standard (31 сакавіка 2022).