Visa
Visa | |
---|---|
Тып | дэлаверская карпарацыя[d][1] |
Лістынг на біржы | Нью-Ёркская фондавая біржа |
Заснаванне | 1958 |
Заснавальнікі | Dee Hock[d] |
Краіна | |
Адрас | |
Галіна | фінансавыя паслугі[d] |
Прадукцыя | Карта растэрміноўкі |
Уласны капітал |
|
Абарот |
|
Аперацыйны прыбытак |
|
Чысты прыбытак |
|
Актывы |
|
Капіталізацыя |
|
Колькасць супрацоўнікаў |
|
Даччыныя кампаніі | Visa Europe[d] і Visa International Service Association[d] |
Сайт | visa.com (англ.) |
Visa Inc. — амерыканская транснацыянальная карпарацыя, якая займаецца абслугоўваннем электронных пераводаў сродкаў праз аплатныя карткі па ўсім свеце.[5] Штаб-кватэра кампаніі знаходзіцца ў Сан-Францыска, Каліфорнія.[6]
Visa не выпускае карткі самастойна, не прадастаўляе крэдыты і не вызначае сумы збораў для карыстальнікаў. Бізнес кампаніі пабудаваны на продажы плацежных прадуктаў пад маркай Visa іншым фінансавым установам, якія далей прапаноўваюць іх уласным кліентам.
Visa была заснавана ў 1958 годзе кампаніяй Bank of America як сервіс крэдытных картак BankAmericard.[7] Канкурэнцыя з Master Charge (цяпер Mastercard) змусіла Bank of America да прапановы сервіса іншым фінансавым установам у 1966 годзе. У 1970 годзе быў створаны кааператыў банкаў-эмітэнтаў, сервіс перастаў кантралявацца непасрэдна праз Bank of America. Перайменаванне ў Visa адбылося ў 1976 годзе.
Транзакцыі Visa па ўсім свеце праходзяць праз адзін з чатырох цэнтраў апрацоўкі даных, кожны з якіх моцна абаронены ад стыхійных бедстваў, злачынцаў і тэрарызму, можа працаваць незалежна ад іншых і апрацоўваць да 30 000 адначасовых транзакцый кожную секунду.[8][9][10]
Visa з’яўляецца другой па велічыні ў свеце карткавай плацежнай арганізацыяй, пасля таго, як у 2015 годзе яе апярэдзіла кітайская UnionPay.[11] Аднак, паколькі поспех UnionPay заснаваны галоўным чынам на памеры яе ўнутранага рынку ў Кітаі, Visa па-ранейшаму лічыцца дамінуючай у астатнім свеце, дзе ёй належыць каля 50 % плацяжоў.[11]
У 2015 годзе выданне Nilson Report, якое адсочвае індустрыю крэдытных картак, паказала, што глабальная сетка Visa апрацавала 100 мільярдаў транзакцый на працягу 2014 года з агульным аб’ёмам 6,8 трлн долараў ЗША.[8]
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Global LEI index Праверана 17 верасня 2024.
- ↑ а б в Visa Inc. Annual Report 10-K 2021
- ↑ а б в Form 10-K — 2022.
- ↑ Visa (V) Stock Key Data
- ↑ Visa Архівавана {{{2}}}..
- ↑ Visa Inc. 2021 Annual Report . Visa Inc.. Архівавана з першакрыніцы November 6, 2022. Праверана 17 August 2022.
- ↑ Stearns, David L. (2011). Electronic Value Exchange: Origins of the Visa Electronic Payment System. London: Springer. p. 1. ISBN 978-1-84996-138-7. Архівавана з арыгінала March 28, 2023. Праверана March 20, 2023. Available through SpringerLink.
- ↑ а б Fisher, Daniel. Visa Moves at the Speed of Money . Forbes (25 мая 2015). Архівавана з першакрыніцы August 6, 2020. Праверана 1 мая 2016. This article is authored by a Forbes staff member.
- ↑ Kontzer, Tony. Inside Visa's Data Center | Network Computing . www.networkcomputing.com (29 мая 2013). Архівавана з першакрыніцы May 16, 2016. Праверана 1 мая 2016.
- ↑ Swartz, Jon (25 March 2012). "Top secret Visa data center banks on security, even has moat". USA Today. Архівавана з арыгінала November 9, 2018. Праверана 20 February 2017.
- ↑ а б "UnionPay takes top spot from Visa in $22 trillion global cards market – RBR". Finextra. London: Finextra Research Limited. 22 July 2016. Архівавана з арыгінала June 4, 2019. Праверана February 3, 2017.