Vanilla Ninja
Vanilla Ninja | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Жанр | поп-рок |
Краіны | |
Адкуль | Эстонія |
Мова песень | англійская |
Лэйбл | TopTen/Estonia, Bros Records, EMI, Capitol, Broken Records International/Music for Export, Chile |
Склад |
Лена Куўрмаа Катрын Сіска Пірэт Ярвіс |
Былыя ўдзельнікі |
Маар'я Ківі Трыну Ківілаан |
vanilla-ninja.de (ням.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Vanilla Ninja — эстонскі гурт, які складаецца з трох дзяўчат і іграе музыку ў жанры поп-рок.
Узнікненне
[правіць | правіць зыходнік]У жніўні 2002 года ў Таліне сустрэліся чатыры дзяўчынкі: Лена Куўрмаа, Пірэт Ярвіс, Катрын Сіска і Маар'я Ківі, якія вырашылі пачаць ствараць разам музыку. Лена і Маар'я былі сяброўкамі са школы. Яны наведвалі адну нямецкую гімназію ў Таліне і абедзве меркавалі ў будучыні займацца музыкай. Катрын і Пірэт таксама навучаліся разам. Адна з найбольш буйных эстонскіх гуказапісваючых кампаній TopTen наважылася зрабіць гурт адметным на эстонскай сцэне. Яшчэ раней, падчас выступу на адным з конкурсаў, Лену прыкмеціў прадзюсар Свен Лыхмус. Лена разам з Пірэт іграла на гітары, Катрын на піяніна. Гурт быў аформлены, і пачалася праца над першым альбомам. Пірэт і раней пісала словы да песняў, калі яны меркавалі стварыць гурт разам з Катрын. Пазней некаторая яе ранняя лірыка ўвайшла ў першы альбом. Першымі песнямі, што былі запісаны ў верасні 2002 года, былі «Purunematu» і «Nagu rockstaar». Ужо ў кастрычніку 2002 года песня «Nagu rockstaar» была дасланая на мясцовыя радыёстанцыі і тэлебачанне. Спачатку новы стыль не сустрэў асаблівай прыхільнасці сярод слухачоў. Дзякуючы дапамозе Свена Vanilla Ninja запісалі песню «Сlub Kung-Fu». З гэтай песняй у снежні 2002 года яны бралі ўдзел у паўфінале эстонскага конкурсу на «Еўрабачанне». Тады журы не абрала іх. З дзесяці ўдзельнікаў яны сталі восьмымі, але набралі найбольш галасоў ад гледачоў. Гэта стала пачаткам папулярнасці.
Першы дыск «Vanilla Ninja» быў выдадзены ў Эстоніі ў маі 2003 года. 300 000 копій было прададзена ў Эстоніі. Таксама быў выдадзены сінгл «Сlub Kung-Fu». Найбольш вядомая з першага альбому песня — «Vanad Teksad ja Kitarr». Vanilla Ninja сталі вядомай гандлёвай маркай. Пад іх брэндам нават прадавалася марожанае. Тысячы дзяўчынак у Эстоніі пачалі капіраваць іх стыль апранання і прычоскі.
Еўрапейскі перыяд
[правіць | правіць зыходнік]Поспех дзяўчат заўважыў нямецкі прадзюсар Дэвід Брэндэс з лэйблам Bros Music. У лістападзе 2003 года ён сустрэўся з дзяўчатамі. Пасля гэтага яны пераехалі ў Германію і распачалі сваю міжнародную кар'еру.
Vanilla Ninja запісалі песню «Tough Enough» і відэа для яе. Пасля трансляцыі гэтай песні ў СМІ гурт набыў шырокую папулярнасць у Еўропе. У Германіі «Tough Enough» заняла вельмі высокае 13-е месца ў чартах. Другім сінглам стаў «Don't Go Too Fast». Відэа таксама было знята ў Берліне. Трэцім сінглам быў «Liar». Пасля такога поспеху дзяўчаты ўклалі кантракт з кампаніяй Bros Music і пачалі працу над альбомам «Traces of Sadness», які быў выдадзены ў маі 2004 года. Апроч краін Цэнтральнае Еўропы дыск быў выдадзены і ў Японіі. Пасля гэтага самая малодшая ўдзельніца гурта Маар'я Ківі пакінула гурт. Яна закахалася ў менеджара гурта. Хутка з'явілася вестка, што Маар'я цяжарная. Такім чынам у 2004 годзе гурт застаўся без адной сяброўкі. Маар'я ажанілася і нарадзіла дачку. У далейшым яна працягнула сольную кар'еру.
Пірэт прапанавала ўзяць на месца Маар'і Трыну Ківілаан з Эстоніі, якая іграла на бас-гітары і мела толькі 15 гадоў. Трыну была падобная на Маар'ю не толькі прозвішчам, але і знешнасцю. Наступнай песняй для сінгла была абрана «When the Indians Cry». Лена спявала словы Маар'і. Відэа здымалася на Мальёрцы. Пасля вялікага поспеху ў Германіі (альбом «Traces of Sadness» заставаўся ў чартах на працягу 45 тыдняў) Vanilla Ninja пачалі працу над новым альбомам. У лістападзе 2004 года быў выдадзены сінгл «Blue Tattoo». Стыль Vanilla Ninja змяніўся, ён стаў цямнейшым і больш жорсткім. Пасля Дэвід Брэндэс вырашыў, што новым сінглам будзе «I Know».
Новы альбом «Blue Tattoo» быў выдадзены 14 сакавіка 2005 года і стаў бестселерам у Германіі і Эстоніі. Таксама ён добра прадаваўся ў Швейцарыі і Польшчы.
Неўзабаве адбыўся скандал з Дэвідам Брэндэсам. Медыі абвінавачвалі яго ў тым, што ён хацеў узбагаціцца на гурце, сам скупляў дыскі гурта дзеля ўзняцця папулярнасці. Гэта было даказана, і 11 красавіка гурт быў выкінуты з усіх чартаў спачатку на тры тыдні, а потым і на тры месяцы.
Удзел у Еўрабачанне-2005
[правіць | правіць зыходнік]Нягледзячы на скандал, Швейцарыя прапанавала гурту ўдзельнічаць ад імя іх краіны ў конкурсе песні Еўрабачанне-2005. Швейцарскія выканаўцы доўгі час не дасягалі поспеху ў гэтым конкурсе. Vanilla Ninja пагадзілася, нягледзячы на тое, што некаторыя людзі як у Швейцарыі, гэтак і ў Эстоніі былі незадаволеныя гэтым. Праўда, гурт меў некаторае дачыненне да Швейцарыі, бо менеджар Дэвід Брэндэс нарадзіўся ў гэтай краіне і навучаўся ў швейцарскай школе. Некаторай праблемай было і тое, што Трыну была непаўнагадовай. Праўда, і гэтая праблема была нарэшце вырашана пры непасрэдным намаганні швейцарскай публікі. У паўфінале швейцарскага конкурсу Vanilla Ninja набралі дастаткова галасоў, каб рэпрэзентаваць краіну ў Кіеве. У фінале конкурсу «Еўрабачання-2005» Vanilla Ninja занялі восьмае месца, што было найвялікшым поспехам для Швейцарыі з 1993 года. На гэтым конкурсе беларускія гледачы аддалі гурту 10 балаў з 12 магчымых.
Пасля «Еўрабачання» пачалася праца над новым відэа «Cool Vibes». Першапачаткова меркавалася, што відэа будзе здымацца ў Афрыцы. Але з-за пэўных праблем кліп быў зняты менеджарскай кампаніяй проста тэхнічным чынам без удзелу дзяўчат. Пасля ТВ-прэм'еры распаўсюдзіліся чуткі аб плагіяце. Сінгл «Cool Vibes» быў выдадзены 12 чэрвеня 2005 года ў Швейцарыі. Гэты сінгл меў найбольшы поспех па продажах у Швейцарыі з усіх ранейшых. У чартах ён заняў 17 месца. Сінгл не быў выдадзены ў Германіі з-за ранейшых махінацый Брэндэса. У маі 2005 года ў інтэрв'ю Baltic Times гурт пачаў дыстанцыявацца ад назвы свайго жанру як поп-музыкі. Пірэт Ярвіс заявіла, што гурт пераходзіць да стварэння свайго адметнага стылю поп-рок, і што іхняя музыка больш наблізілася да тыповага рок-жанру. Пасля ўсіх скандалаў з менеджментам Vanilla Ninja вырашылі пакінуць Брэндэса. Пасля судовых спрэчак дзяўчаты пачалі новую супрацу са Stage Division і EMI Music. У снежні 2005 года Bros Music выдаў дзявяты сінгл «Megamix» разам з зборнікам гітоў у альбоме «Best Of». Альбом і сінгл былі выдадзеныя без кансультацый з гуртам, і таму Пірэт Ярвіс заклікала не купляць альбом. Таму гэты альбом не меў вялікага поспеху і займаў ніжэйшыя пазіцыі ў чартах. На вокладцы дыска выкарыстоўваліся фотаздымкі з Маар'яй, нягледзячы на тое, што яна ўжо год як пакінула гурт.
Нечакана пакінуць гурт вырашыла Трыну. Яна тлумачыла гэта жаданнем атрымаць адукацыю і скончыць музычную школу. Надалей Vanilla Ninja вырашылі застацца трыа і не шукаць замену Трыну.
У снежні 2005 года адбыўся вялікі канцэрт у Таліне, на якім былі рэпрэзентаваныя новыя песні «Rockstars» і «Silence».
Нарэшце была скончаная праца над новым альбомам. 21 красавіка 2006 года свет пабачыў новы сінгл «Dangerzone». Альбом заняў 18 месца ў чартах Швейцарыі, 23 месца ў Аўстрыі. Такім чынам Vanilla Ninja працягвалі свой былы поспех у Цэнтральнай Еўропе. Вельмі папулярным гурт быў і ў Эстоніі. У 2006 годзе Пірэт Ярвіс была абрана секс-сімвалам гэтай краіны па версіі часопісу «Kroonika», у 2007 годзе гэты тытул набыла і Лена.
Неўзабаве пачаліся новыя праблемы з былым менеджментам. Былы афіцыйны сайт гурта пачаў атаку на Vanilla Ninja, абвінавачваючы іх у парушэнні кантракту. У Інтэрнэце ім была выстаўлена песня «Dangerzone» для неліцэнзійнай пампоўкі, і Брэндэс абвінаваціў дзяўчат, што гэтак яны ўздымаюць сваю папулярнасць (хаця раней ён сам быў заўважаны ў такім махлярстве). Нягледзячы на гэта, 19 мая 2006 года быў выдадзены трэці альбом — «Love is War». Гэта быў самастойны альбом Vanilla Ninja.
Пасля новага альбому гурт распачынае турнэ па Еўропе. Дзяўчаты заявілі, што іхнім месцам размяшчэння не будзе з'яўляцца толькі Германія. 1 верасня яны бралі ўдзел у фэсце ў Польшчы. 8 верасня быў выдадзены сінгл «Rockstars». Сінгл не быў вельмі папулярным і з цяжкасцямі прадаваўся. У 2007 годзе дзяўчаты выступалі для салдат у Іраку і Кувейце.
Eurolaul-2007
[правіць | правіць зыходнік]У сярэдзіне кастрычніка было заяўлена, што Лена пачала працу над песняй для ўдзелу ў эстонскім конкурсе за ўдзел у «Еўрабачанні» Eurolaul 2007. У паўфінале песня «Birds of Peace» заняла 4-е месца, што не дазволіла гурту прайсці ў фінал.
Лацінская Амерыка
[правіць | правіць зыходнік]У 2008 годзе заснавальнік кампаніі «Broken Records International» Гэктар Фаўнэ прапанаваў Vanilla Ninja прыняць удзел у штогадовым Viña del Mar Festival, рэпрэзентуючы родную Эстонію. Гэты фестываль ёсць вялікай з'явай для Лацінскай Амерыкі. Дзяўчаты выступалі на ім са сваёй баладай «Birds of Peace». Яны выйгралі «Залатую Чайку» — самую галоўную ўзнагароду на фэсце — і 10 тысяч долараў як найлепшыя выканаўцы. Такім чынам у Чылі іх напаткаў вялікі поспех. У лютым 2009 года плануецца вялікі тур «Rock Diva» па Лацінскай Амерыцы.
Гандлёвая марка
[правіць | правіць зыходнік]Назва Vanilla Ninja была вынайдзеная ў 2002 годзе Пірэт Ярвіс і прадзюсарам Свенам Лыхмусам. З 2006 года вяліся судовыя спрэчкі па пытанні прыналежнасці гэтай гандлёвай маркі. У студзені 2008 года дзякуючы Andres Aavik & Aleksander Ots правы на гандлёвую марку былі цалкам вернутыя гурту Vanilla Ninja.
Сучасны этап
[правіць | правіць зыходнік]Новы сінгл «Crashing Through the Doors» быў выдадзены ў 2008 годзе. Музыку для сінгла напісаў Пер Гэсл з гурта «Roxette», а лірыку напісалі Лена і Пірэт.
У чэрвені 2008 года ў рамках «Restart Tour» адбыўся шэраг канцэртаў у буйнейшых гарадах Эстоніі.
У 2007–2008 гадах Vanilla Ninja не былі дастаткова актыўнымі. Дзяўчаты вырашылі зрабіць перапынак. Лена сканцэнтравалася на акцёрскім мастацтве, таксама яна працуе дыджэем на папулярным эстонскім радыё «Sky Plus». Катрын займалася юрыдычнымі штудыямі ва ўніверсітэце, удзельнічала ў тэлешоу «Navigare». Пірэт стала віджэем на MTV Baltic, а таксама музычным рэдактарам часопіса «Naised». 9 снежня 2008 года планаваўся выступ гурта ў рамках свята «Дні Таліна» ў Маскве. Але з-за смерці патрыярха Алексія II выступ быў адменены. Vanilla Ninja працягваюць працу над новым альбомам. Улетку 2009 года мусіць з'явіцца новы сінгл.
Дыскаграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Усе выдадзеныя сінглы і іх пазіцыі ў чартах: Эстонія (EST), Германія (GER), Аўстрыя (AUT), Швейцарыя (SWI), Польшча (POL), and Фінляндыя (FIN).
Альбомы
[правіць | правіць зыходнік]Год | Назва | Пазіцыі ў чартах | Сертыфікаты | ||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
EST | GER | AUT | SWI | POL | |||
2003 | Vanilla Ninja
|
1 | / | / | / | / | Эстонія (Плятынавы альбом) |
2004 | Traces of Sadness
|
1 | 3 | 4 | 14 | 20 | Германія (Залаты альбом) Аўстрыя (Залаты) Эстонія (Плацінавы) |
2005 | Blue Tattoo
|
1 | 4 | 7 | 4 | 13 | Эстонія (Плятынавы альбом) |
2005 | Best Of
|
/ | / | / | 70 | / | |
2006 | Love Is War
|
1 | 16 | 29 | 14 | 48 | Эстонія (Плацінавы альбом) |
EST | GER | AUT | SWI | POL | |||
Альбомы з першым месцам у чартах | 4 | 0 | 0 | 0 | 0 | ||
Альбомы, што ўваходзілі ў дзясятку лепшых у чартах | 4 | 2 | 2 | 1 | 0 |
Сінглы
[правіць | правіць зыходнік]Год | Назва | Альбом | Пазіцыі ў чартах | |||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
EST | GER | AUT | SWI | FIN | EUR | |||
2003 | Club Kung Fu | Vanilla Ninja | — | 95 | — | — | — | — |
2003 | Tough Enough | Traces of Sadness | 1 | 13 | 16 | 52 | 11 | 52 |
2004 | Don’t Go Too Fast | Traces of Sadness | 1 | 23 | 21 | — | — | 83 |
2004 | Liar | Traces of Sadness | 4 | 23 | 22 | 43 | — | 76 |
2004 | When the Indians Cry | Traces of Sadness | 1 | 8 | 7 | 27 | — | 35 |
2004 | Blue Tattoo | Blue Tattoo | — | 9 | 12 | 22 | — | 26 |
2005 | I Know | Blue Tattoo | 32 | 13 | 17 | 27 | — | 45 |
2005 | Cool Vibes | Blue Tattoo | 3 | 42 | 58 | 17 | — | 91 |
2005 | Megamix | Best Of | — | 79 | — | 66 | — | |
2006 | Dangerzone | Love Is War | 3 | 17 | 22 | 18 | — | 2 |
2006 | Rockstarz | Love Is War | 1 | 86 | — | — | — | — |
2007 | Insane in Vain (Выдадзены толькі для радыёстанцый Эстоніі) | Love Is War | 18 | — | — | — | — | — |
2008 | Birds of Peace | Love Is War (Лацінаамерыканская версія) | 3 | — | — | — | — | — |
2008 | Crashing Through The Doors | TBA | 3 | — | — | — | — | — |
Хіты з першым месцам у чартах | 4 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | ||
Хіты, што ўваходзілі ў дзясятку найлепшых у чартах | 9 | 2 | 1 | 0 | 0 | 0 |
DVD
[правіць | правіць зыходнік]- 2004 — Traces of Sadness (Live in Estonia)
- 2005 — Best Of: The Video Collection
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Лена Куўрмаа -
Пірэт Ярвіс -
Катрын Сіска -
Трыну Ківілаан
Прыклады музыкі
[правіць | правіць зыходнік]- «Metal Queen» [1] Архівавана 29 верасня 2007. З альбому «Traces of Sadness»
- «Tough Enough» [2] Архівавана 29 верасня 2007. З альбому «Traces of Sadness»
- «I Don’t Care at All» [3] Архівавана 29 верасня 2007. З альбому «Blue Tattoo»
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт Архівавана 16 ліпеня 2011.
- Фан-клуб Love Ninjas Архівавана 11 сакавіка 2008.
- Міжнародны фан-клуб VN-LINN
- Суполка VN-VIP Архівавана 28 верасня 2015.
- Літоўскі фан-клуб
- Расійскі фан-клуб Архівавана 21 студзеня 2009.
- Афіцыйны сайт у Лацінскае Амерыцы Архівавана 16 лістапада 2007.
- Vanilla Ninja на Last.fm
- Vanilla Ninja на Myspace