Перайсці да зместу

The Sims (серыя гульняў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
цяперашні лагатып, з моманту выхаду The Sims 4 ў 2014 годзе
жанр Сімулятар жыцця
распрацоўшчык Злучаныя Штаты Амерыкі Maxis (2000–2006, 2012–цяперашні час)
Злучаныя Штаты Амерыкі The Sims Studio (2006–2012)
выдавец Злучаныя Штаты Амерыкі Electronic Arts
стваральнік Уільям Райт
платформа Windows, macOS, Linux, Android і iOS
першая гульня The Sims
дата першай гульні 4 лютага 2000 года
апошняя гульня The Sims 4
дата апошняй гульні 2 верасня 2014 года
адгалінаванні (spin-off) The Sims Online, MySims, The Sims Carnival, The Sims Social, The Sims FreePlay, The Sims Mobile
сайт http://thesims.com/

The Sims — серыя камп’ютарных гульняў у жанры сімулятар жыцця, распрацаваная геймдызайнерам Уільямам Райтам і кампаніямі Maxis і The Sims Studio і выдадзеная кампаніяй Electronic Arts. Па стане на 2016 год па ўсім свеце было прададзена больш за 200 мільёнаў яе копій, што робіць «The Sims» адной з самых паспяховых і прадаваных серый гульняў у гісторыі.

Гульні серыі «The Sims» не маюць якіх-небудзь пэўных мэтаў (за выключэннем розных тэматычных дапаўненняў і пакетаў пашырэнняў, якія змяняюць геймплэй; а таксама кансольных версій). Гулец стварае персанажаў, селіць іх у дамы, сочыць за іх настроем, дапамагае ім задавальняць патрэбы і выконваць жаданні. Вы можаце стварыць свайго персанажа, пасяліць яго ў такі дом, які вам падабаецца. У далейшым вы можаце рабіць амаль усё, што хочаце. Кожнае дапаўненне павялічвае колькасць магчымасцяў у гульні.

Перадгісторыя стварэння

[правіць | правіць зыходнік]
Уільям Райт

Кіраўніцтва Maxis упарта адмаўляла Уільяму Райту ў рэалізацыі аднай з яго галоўных задум, «сімулятара лялькавага дамка», які дазваляў арганізоўваць жыццё не цэлага горада, як у SimCity, а асобнай сям’і. Гэтая ідэя прыйшла да распрацоўніка пасля таго, як ён страціў сваё жытло ў Оклэндскіх пажарах 1991 года і быў вымушаны арганізоваць побыт з нуля. Райт падумаў, што падобны досвед можа быць асновай цікавай гульні, і менавіта таму ў першапачатковай канцэпцыі The Sims, якая называлася «HomeTactics», было некалькі варыяцый пажараў. Акцыянеры Maxis у сваю чаргу палічылі, што праект будзе непрыбытковым, бо занадта падобны да сімулятара лялькавага дамка, а лялькавы дамок «для дзяўчынак, а не для геймераў». Магчыма, The Sims ніколі б не з’явіўся, калі б акцыі Maxis не ўпалі і яе танна не набыла кампанія Electronic Arts. У EA ўбачылі патэнцыял ідэі Райта і ўхвалілі распрацоўку, якая стартавала ў 1997 годзе.

Асноўныя гульні

[правіць | правіць зыходнік]

Храналогія рэлізаў

[правіць | правіць зыходнік]

У аснову The Sims лёг штучны інтэлект, створаны геймдызайнерам Уільямам Райтам яшчэ ў часы незалежнай Maxis і дапрацаваны невялікай камандай з 50 чалавек, якіх ён атрымаў у сваё распараджэнне пасля таго, як пачаў працаваць на EA. Акрамя Райта, ключавую ролю ў стварэнні гульні адыгралі Джэймі Дорнбос і Патрык Барэд. Першы дапамог сістэматызаваць велізарную колькасць узаемадзеянняў паміж сімамі і навакольным светам. А другі, нягледзячы на ўказанні выдаўцоў, дадаў у гульні код, які дазваляў Сімам заводзіць аднаполыя адносіны. Учынак Барэда прывёў да таго, што два сімы-дзяўчыны выпадкова закахаліся адна ў адну і пацалаваліся пад час дэманстрацыі гульні на выставе E3 1999 года; нягледзячы на тое, што распрацоўшчыкі баяліся скандалу, рэакцыя на гэта была вельмі станоўчай і ператварыла The Sims з эксперыментальнага праекта ў адну з самых абмяркоўваемых гульняў свайго часу. Пазней Райт і яго калегі дапрацавалі сістэму рамантычных адносін, запраграмаваўшы яе такім чынам, што арыентацыя персанажаў наўпрост залежала ад рашэння гульца, зрабіўшы яшчэ адзін крок да максімальна рэалістычнай сімуляцыі жыцця. Пры гэтым гульня цэлілася на дзіцячую аўдыторыю, што азначала, што ў праекце не будзе ні сэксу, ні гвалту. Акрамя гэтага, супрацоўнікі Maxis працавалі над максімальна зразумелым інтэрфейсам, які перараблялі адзінаццаць разоў і прыемнай выявай маскіравалі недахоп бюджэту і не самы перадавы па тых часах рухавік. Вынікам гэтых прац стала гульня, рэліз якой адбыўся 31 студзеня 2000 года. Пасля 1 частка франшызы была самай прадаваемай аж да канца 2001 года. Да The Sims выпусцілі 7 дапаўненняў і некалькі дэлюкс-выданняў. Пасля такога поспеху не было ніякіх сумневаў, што працягу быць.

Другая частка распрацоўвалася каля 3 гадоў і даволі добра прасунула франшызу як у тэхнічным, так і ў графічным плане. Супрацоўнікі Maxis стварылі новы графічны рухавік для The Sims 2, які дазваляў раз і назаўжды забыцца пра 2D-аб’екты акружэння і неабходнасць трымаць камеру як можна далей ад сімаў. Віртуальныя чалавечкі выглядалі і рухаліся як людзі, і назіраць за імі стала яшчэ цікавей. Шмат у чым гэтаму паспрыяла развіццё псіхалагічнай мадэлі паводзін персанажаў, якую запазычылі з работ знакамітага псіхолага Карла Юнга. Таксама распрацоўшчыкі дадалі ў гульню сістэму жаданняў, страхаў і жыццёвых мэтаў, гэта надавала персанажам глыбіню і магчымасць генераваць цікавыя і заблытаныя гісторыі. У The Sims 2 быў, як і ў першай частцы, даволі павярхоўны сюжэт, якога прытрымлівацца зусім не абавязкова, але ўсё ж у гульні былі некаторыя гісторыі, якія надалі таямнічасці гульні, успомніць тое ж знікненне Бэлы гот. Так як аўдыторыя з моманту выхаду падрасла, у The Sims 2 сталі з’яўляцца рамантычныя сюжэты, а таксама выдавецтва прыцягнула ў піяр-кампаніі гульні вядомых музыкаў. Аднак распрацоўка самой гульні не прайшла без праблем. Распрацоўшчыкі доўгі час змагаліся з вялікай колькасцю багаў у новым рухавіку, а таксама спрабавалі навучыць сімаў сістэме узаемадзеянняў паміж рознымі прадметамі і дзеяннямі. Гэтак жа студыя адмовілася ад ідэі адкрытага свету: па словах распрацоўшчыкаў, адначасовая праца над рухавіком і свабодай перамяшчэння прывяла да вострага недахопу часу і рэсурсаў. У выніку гульня выйшла 14 верасня 2004 года і пераадолела планку ў 5 мільёнаў копій за першы год продажаў, пазней 13 мільёнаў. Для гульні было выпушчана 8 дапаўненняў і 9 каталогаў.

З серыі сышоў яе стваральнік Уільям Райт.

Распрацоўка The Sims 3 стартавала яшчэ ў 2006 годзе, але афіцыйна аб гэтым было заяўлена толькі праз год. Для пачатку EA запрасіла самых папулярных блогераў, якія робяць кантэнт па «The Sims», у штаб-кватэру распрацоўшчыкаў, каб пазнаёміць іх з напрацоўкамі гульні і даць магчымасць паўдзельнічаць у творчым працэсе. На піяр-кампанію гульні траціліся даволі вялікія сумы; мабыць, самым дарагім этапам рэкламнай кампаніі сталі запісы трэкаў папулярных музыкаў на мове Сімліш і купля сюжэтнай лініі ў серыяле — The Sims 3 стала важнай часткай мыльнай оперы «Пагорак аднаго дрэва», персанажы якой у плыні 1 эпізоду жылі ідэальным жыццём у свеце гульні. Усё гэта падмацоўвалася стандартнымі рэчамі, накшталт скрыншотаў і трэйлераў, апублікаваных у СМІ, а таксама рэкламных буклетаў, якія давалі ў наборы з відэагульнёй Spore, якая была распрацавана студыяй Maxis. Градус чакання гульні пасля ўсяго гэтага падняўся да нябёсаў. Каб прыцягнуць новую аўдыторыю ў гульню, супрацоўнікі The Sims Studio заняліся не толькі тэхнічнымі аспектамі гульні, але і дадалі ў 3 частку мноства новых геймплэйных элементаў. Галоўнай навіной стаў адкрыты свет, увесці які хацелі яшчэ ў 2 частцы. Цяпер жыццё вашага сіма не абмяжоўвалася вашым домам і дваром. Замест гэтага гульцоў чакаў горад, поўны актыўнасцяў і іншых сімаў, якія жывуць сваім жыццём. Гэта стала сур’ёзным крокам наперад і дазволіла студыі зрабіць сімулятар жыцця яшчэ больш рэалістычным, жыццё стала больш разнастайным дзякуючы таму, што распрацоўшчыкі дадалі ў гульню асаблівыя рысы характару, якіх магло быць да 5 на аднаго сіма, некаторыя з іх былі станоўчыя (дабрыня, прыязны, душа кампаніі), а некаторыя наадварот (прагны, злараднасць, шкоднасць). Усё гэта дадавала віртуальным чалавечкам глыбіні і рабіла іх падобнымі на сапраўдных людзей, але не зусім. Справа ў тым, што рысы ўсё ж такі былі карыкатурнымі, бо іх спісвалі з папулярных медыяперсанажаў з мультсерыялаў, напрыклад, Сімпсаны. Такімі ж атрымаліся гаворка і рухі персанажаў. І калі з мовай сімліш нічога асаблівага не адбылося, то анімацыі герояў ствараліся па пацешнай тэхналогіі. У працэсе супрацоўнікі The Sims Studio здымалі рэальных людзей, якія выконваюць простыя бытавыя задачы максімальна смешным чынам, каб пазней перанесці іх рухі ў гульню. Не варта забываць аб палепшанай версіі гульнявога рухавіка, які падняў графіку на больш высокі ўзровень. Выхад The Sims 3 адбыўся ў пачатку чэрвеня 2009 года, гульня пабіла рэкорды продажаў папярэдняй часткі.

Да гульні было выпушчана 11 дапаўненняў і 9 каталогаў.

Распрацоўка The Sims 4 пачалася ў 2010 годзе. Адразу ж распрацоўшчыкам прыйшлося сутыкнуцца з праблемамі, адной з якіх был недахоп бюджэту. Гэта прывяло да таго, што з гульні было выразана нямала кантэнту, які быў у мінулых частках: адкрыты свет, машыны, рэдактар стылю і гарадка, немаўляты. Але, каб гэта кампенсаваць, быў зроблены акцэнт на эмоцыях, каб персанажы былі падобныя на рэальных людзей, а графіка атрымалася больш мульцяшнай і непатрабавальнай, хоць і не ўсім яна падабалася. Таксама пашырыліся магчымасці кастамізацыі знешнасці вашага сіма і будаўніцтва будынкаў. У гульні з’явілася сістэма «SmartSim», дзякуючы якой персанажы абзавяліся самай сапраўднай шматзадачнасцю і рабілі некалькі спраў адначасова. На пачатковым этапе ў кампаніі было шмат ідэй, але рэалізацыя апынулася не заўсёды магчымай. Пасля мноства гэтых нерэалізаваных ідэй прыйшлося перанесці ў дапаўненні, гульнявыя наборы і каталогі.

У студзені 2020 года на прэс-канферэнцыі EA Эндру Уілсан, генеральны дырэктар кампаніі, абвясціў, што студыяй Maxis вядзецца актыўная распрацоўка The Sims наступнага пакалення, якая павінна будзе стаць кросплатформавай, у сімулятары таксама будзе рэалізаваная падтрымка шматкарыстальніцкага рэжыму, але таксама з поўным захаваннем адзіночнага рэжыму, як у папярэдніх гульнях The Sims. Уілсан таксама абвясціў, што, акрамя традыцыйнага для папярэдніх частак геймплэя, у гульню таксама будуць дададзеныя элементы для суперніцтва і сацыяльнага ўзаемадзеяння, як гэта было рэалізавана калісьці ў The Sims Online. Пры гэтым Уілсан заўважыў, што геймплэй будучай The Sims ствараецца з улікам магчымасці канкурэнцыі паміж гульцамі «не ў традыцыйным сэнсе, а хутчэй за тое, як гульцы параўноўваюць і супрацьпастаўляюць свае творы».

Увесну 2020 года стаў даступны спіс гульняў, у тым ліку і The Sims 5 для маючых з’явіцца прыставак Xbox Series X і PlayStation 5, прыкладная дата выхаду паказвалася не раней восені 2021 года.

У 2007 годзе адбыўся рэліз The Sims Life Stories. Яна мае падабенства з The Sims 2, але мае меншыя графічныя патрэбы. У ёй вядзецца аповед аб розных людзях. У кожнай гісторыі вы будзеце гуляць персанажамі, дапамагаць пераадольваць іх праблемы, выконваць жаданні. Гісторыя Райлі распавядае пра маладую дзяўчыну, якая пераязджае да цёткі і знаходзіць сапраўдную любоў. Гісторыя Вінцэнта распавядае пра мільянера, які знаходзіцца ў пошуках сапраўднага кахання.

Гульня заключаецца ў доглядзе за хатнімі ўлюбёнцамі і іх дрэсіроўцы, падобна The Sims 2: Pets. Як і папярэднік, The Sims Life Stories, гульня аптымізавана пад ноўтбук. Гульня мае два падвіды. У першым вы гуляеце свабодна, як у The Sims 2: Pets. У другім вы праходзіце дзве гісторыі. Першая называецца «Лепшы ў шоў» (Best in Show), другая — «Паўночны Маскарад» (Midnight Masquerade). Першая гісторыя распавядае пра Алісу, якая сутыкаецца з фінансавымі складанасцямі. Праз гэта яна можа страціць свой дом. Яе сабака Сэм павінен выйграць спаборніцтва, каб ён і яго гаспадыня не апынуліся на вуліцы. У другой гісторыі Стывен павінен ужыцца з коткай, якая пераварочвае яго дом дагары нагамі.

The Sims Castaway Stories

[правіць | правіць зыходнік]

У вас ёсць выбар, гуляць Дэвідам Бенетам або Джэсікай Кнайт, гэта значыць, мужчынам ці жанчынай. Дэвід або Джэсіка плывуць на судне, як раптам карабель трапляе ў аварыю… Галоўны герой ці гераіня прачынаецца на беразе выспы, пасля знаходзіць свой куфар з рэчамі, з дапамогай якіх і выжывае. Праз некаторы час Дэвід або Джэсіка знаходзіць таварышаў па аварыі і знаёміцца з мясцовым насельніцтвам. У The Sims Castaway Stories вы можаце прайсці гісторыю пацярпелага пры караблекрушэнні або гуляць свабодна на востраве Ванмамі.

The Sims на тэлефонах

[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаючы з 2006 года, распрацоўшчыкі Maxis пачалі выпуск мабільных гульняў франшызы «The Sims». Першая з іх — двухмерная The Sims 2 Mobile дасягнула поспеху, стаўшы ў выніку адной з самых пампаваных гульняў для мабільных прылад.

У 2009 годзе адбыўся выпуск The Sims 3 Mobile для iOS, якая з’яўляецца нелінейным сімулятарам жыцця. Гульня ў выніку стала самым папулярным платным дадаткам ў App Store у 2009 годзе.

У 2011 годзе адбыўся выхад бясплатнай «The Sims FreePlay» на рухавіку The Sims 3 Mobile, дадзеная гульня першапачаткова стваралася як эксперыментальная і цалкам апраўдала сябе з пункту гледжання грашовых даходаў.

У маі 2017 года была выпушчана бясплатная гульня «The Sims Mobile», створаная на рухавіку «The Sims 4» і стылістычна падобная з ёй. Аднак яна не стала такой паспяховай, як яе продак «The Sims FreePlay».