Перайсці да зместу

Tatrapan

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Tatrapan
Выява
Краіна паходжання
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Tatrapan — ваенны аўтамабіль з колавай формулай 6x6 вытворчасці славацкай кампаніі VYVOJ Martin.

Tatrapan — браніраваны аўтамабіль высокай праходнасці, пабудаваны на ваеннай версіі шасі Tatra 815. Кузаў можа быць мадыфікаваны і абсталяваны для розных задач. Корпус спраектаваны як аўтаномны блок, а таму экіпаж можа працаваць самастойна. Хутказдымныя заціскі з цэнтравальнымі штыфтамі дазваляюць прымяняць розныя корпусы на адным шасі. Максімальны час замены корпуса складае 60 хвілін.

V-вобразнае дно забяспечвае павышаную абарону ад выбухаў мін.

  • Tatrapan Zasa — грузавік.
  • Tatrapan AMB — медыцынская машына.
  • Tatrapan VSRV — камандна-штабная машына.
  • Tatrapan MOD — версія з рухавіком Deutz і аўтаматычнай каробкай перадач.

Першы прататып Tatrapan паступіў на ўзбраенне ў 1994 годзе. Да 2009 года было выпушчана каля 50 адзінак.