Перайсці да зместу

Symbian OS

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Выява лагатыпа
Распрацоўшчык Nokia
Сямейства АС Symbian
Першы выпуск 5 чэрвеня 1998
Апошняя версія Symbian Refresh (Feature pack 1) — 27 жніўня 2012 года
Падтрымлівае платформы ARM[d] і x86
Тып ядра Рэальнага часу (Мікраядро)
Ліцэнзія Адкрытае (для бізнесу[1]) праграмнае забеспячэнне
Стан Актуальная
Вэб-сайт symbian.nokia.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Symbian OS (МФА: [ˈsɪmbɪən ˌəʊ ˌɛs]) — гэта аперацыйная сістэма для сотавых тэлефонаў, смартфонаў і камунікатараў, якая распрацоўвалася кансорцыумам Symbian, заснаваным у чэрвені 1998 года кампаніямі Psion, Nokia, Ericsson і Motorola. Пазней да кансорцыума далучыліся кампаніі: Sony Ericsson, Siemens, Panasonic, Fujitsu, Samsung, Sony, Sharp і Sanyo.

24 чэрвеня 2008 года кампаніі Nokia, Sony Ericsson, Motorola і NTT DOCOMO афіцыйна заявілі аб аб’яднанні Symbian OS, S60, UIQ і MOAP(S) з мэтай стварэння адзінай адкрытай мабільнай платформы. Разам з кампаніямі AT&T, LG Electronics, Samsung Electronics, STMicroelectronics, Texas Instruments і Vodafone была створана некамерцыйная арганізацыя Symbian Foundation. Nokia анансавала куплю астатніх акцый Symbian Ltd., пасля чаго стала б магчымай перадача зыходных кодаў сістэмы членам Symbian Foundation[2]. Гэты крок павінен быў спрыяць прасоўванню Symbian OS на рынку мабільных сістэм.

У 2010 годзе Symbian хутка саступаў па папулярнасці iOS і Android. Генеральны дырэктар Nokia Стывен Элап 11 лютага 2011 года абвясціў аб партнёрстве з Microsoft, у рамках якога Nokia павінна была пачаць выкарыстоўваць Windows Phone у якасці асноўнай платформы для сваіх смартфонаў, а Symbian пры гэтым паступова выходзіла б з ужытку. У выніку доля Symbian на рынку значна ўпала.

Nokia спыніла падтрымку праграм для Symbian з 1 студзеня 2014 года.

Суадносіны смартфонаў з рознымі аперацыйнымі сістэмамі. Люты 2010[3][4][5][6][7][8].

Платформа 4 кв. 2011 г. 4 кв. 2010 г. 3 кв. 2010 г. 4 кв. 2009 г. 3 кв. 2009 г. 4 кв. 2008 г. 4 кв. 2007 г. 3 кв. 2006 г. 3 кв. 2005 г.
Symbian OS 11,7 % 32,3 % 36,6 % 47,2 % 44,6 % 52,4 % 62,3 % 72,8 % 59,7 %
RIM (BlackBerry OS) 8,8 % 14,6 % 14,8 % 20,8 % 20,7 % 16,5 % 10,9 % 2,8 % 1,5 %
Apple (iOS) 23,8 % 15,8 % 16,7 % 15,1 % 17,1 % 9,6 % 5,2 % - -
Microsoft (Windows Mobile, Windows Phone) 1,9 % 3,4 % 2,8 % 8,8 % 7,9 % 13,9 % 11,9 % 5,6 % 2,2 %
Google (Android) 50,9 % 30,5 % 25,5 % 4,7 % 3,5 % 0,5 % - - -
Іншыя (PalmOS, Maemo, Openmoko, LiMo) 0,8 % 1,5 % 3,6 % 3,4 % 6,2 % 7,2 % 9,6 % 18,8 36,6 %

Зноскі

  1. Nokia робіць Symbian зачыненым праектам // opennet.ru 6.04.2011
  2. Symbian Foundation announcement (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 чэрвеня 2008. Праверана 23 кастрычніка 2008.
  3. Worldwide smartphone market by OS vendor (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 ліпеня 2013. Праверана 8 лютага.
  4. Symbian. Fast facts (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 сакавіка 2006. Праверана 23 кастрычніка.
  5. Smartphone market (англ.). Архівавана з першакрыніцы 8 снежня 2012. Праверана 23 кастрычніка.
  6. Smartphone market 2 (англ.). Архівавана з першакрыніцы 8 лютага 2012. Праверана 21 верасня 2012.
  7. Gartner Says Worldwide Mobile Phone Sales Grew 35 Percent in Third Quarter 2010; Smartphone Sales Increased 96 Percent (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 лютага 2012. Праверана 21 верасня 2012.
  8. Gartner Says Worldwide Smartphone Sales Soared in Fourth Quarter of 2011 With 47 Percent Growth Архівавана 28 студзеня 2013.