Spiranthes spiralis — від кветкавых раслін сямейства архідныя (Orchidaceae).
Відавы эпітэт паходзіць ад лац.: spiralis — «закручаны або спіралепадобны» і адносіцца да формы суквеццяў.
Шматгадовая травяністая расліна дасягае ў вышыню 5-30 сантыметраў. Карані цыбульныя, падоўжаныя, паступова звужаныя да асновы. Прыкаранёвае лісце кветканоснага парастка яйцападобнай формы. Разетка лісця блізка да зямлі, змяшчае ад трох да сямі бліскучых лістоў памерам ад 1,5 да 3,5 см і шырынёй ад 1 да 1,5 см. Мае невялікія белыя трубчастыя духмяныя кветкі. Цвіце са жніўня па верасень. Апыляецца насякомымі.
Краіны распаўсюджання: Алжыр, Марока, Туніс, Паўночны Каўказ, Закаўказзе, Кіпр, Ірак, Ліван, Сірыя, Турцыя, Непал, Заходнія Гімалаі, Украіна, Аўстрыя, Бельгія, Чэхаславакія, Германія, Венгрыя, Нідэрланды, Польшча, Швейцарыя, Данія, Вялікабрытанія, Ірландыя, Албанія, Балгарыя, Грэцыя, Італія, Румынія, Сіцылія, Югаславія, Францыя, Партугалія, Гібралтар, Іспанія.
Зноскі