Simaroubaceae
Simaroubaceae | ||||||||||||||
Ailanthus altissima | ||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| ||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||
Simaroubaceae DC. (1811), nom. cons. | ||||||||||||||
Сінонімы | ||||||||||||||
| ||||||||||||||
Тыпавы род | ||||||||||||||
|
Simaroubaceae (Simaroubaceae) — сямейства двухдольных раслін, якое ўваходзіць у парадак Sapindales. Уключае ў сябе каля 20 родаў і 200 відаў дрэў, кустоў і паўкустоў, якія растуць у трапічных, радзей ва ўмераных абласцях планеты.
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Для прадстаўнікоў сямейства характэрныя чарговае, радзей супраціўнае, пёрыстае ці простае лісце, без прылісткаў. Іх кветкі, у асноўным, дробныя аднаполыя, сабраныя ў мяцёлкі або гронкі. Будова і форма пладоў разнастайная, але ўсе яны маюць вельмі тонкі эндасперм або не маюць яго зусім. Сустракаюцца ягадападобныя, касцянкападобныя, крылаткападобныя і каробачкападобныя плады.
Гаспадарчае значэнне і прымяненне
[правіць | правіць зыходнік]Многія віды ўтрымліваюць у кары і драўніне горычы, якія выкарыстоўваюцца як лекавыя і танізавальныя сродкі. Асабліва вядомыя ў гэтым дачыненні віды роду Quassia. Від Ailanthus altissima валодае здольнасцю да хуткай натуралізацыі, дзякуючы чаму атрымаў рэпутацыю міжнароднага гарадскога пустазелля.
Роды
[правіць | правіць зыходнік]- Ailanthus Desf.
- Amaroria A.Gray
- Brucea J.F.Mill.
- Castela Turpin
- Eurycoma Jack
- Gymnostemon Aubrév. & Pellegr.
- Hannoa Planch.
- Iridosma Aubrév. & Pellegr.
- Laumoniera Noot.
- Leitneria Chapm.
- Nothospondias Engl.
- Odyendea Pierre ex Engl.
- Perriera Courchet
- Picrasma Blume
- Picrolemma Hook.f.
- Pierreodendron Engl.
- Quassia L.
- Samadera Gaertn.
- Simaba Aubl.
- Simarouba Aubl.typus
- Soulamea Lam.
Выключаныя роды
[правіць | правіць зыходнік]- Allantospermum Forman → Ixonanthaceae
- Alvaradoa Liebm. → Picramniaceae
- Desbordesia Pierre ex Tiegh. → Irvingiaceae
- Harrisonia R.Br. ex A.Juss. → Rutaceae
- Irvingia Hook.f. → Irvingiaceae
- Kirkia Oliv. → Kirkiaceae
- Klainedoxa Pierre ex Engl. → Irvingiaceae
- Picramnia Sw. → Picramniaceae
- Pleiokirkia Capuron → Kirkiaceae
- Recchia Sessé & Moc. ex DC. → Surianaceae[4]
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Паводле сайта GRIN (гл. картку расліны).
- ↑ GRIN genera sometimes placed in Simaroubaceae(недаступная спасылка). GRIN. United States Department of Agriculture. Архівавана з першакрыніцы 18 лістапада 2004. Праверана 1 красавіка 2012.