SAAB 90
Папярэднік |
SAAB 90 — двухдзверны седан сярэдняга класа шведскага вытворцы SAAB. Выпускаўся з 1984 па 1987 год на заводзе фінскай кампаніі Valmet Automotive ў горадзе Ўусікаўпункі. Прадаваўся толькі на ўнутраным рынку Швецыі. Выраблена 25 378 аўтамабіляў.
SAAB 90 — далейшае развіццё SAAB 99, па сутнасці — ранейшая мадэль з новай задняй часткай кузава, аналагічнай двухдзвернаму SAAB 900.
У 1986 годзе быў праведзены лёгкі рэстайлінг. Мадэрнізацыі была падвергнутая падвеска і абноўлены экстэр’ер.
Выпуск завершаны ў верасні 1987 года, бо карбюратарны рухавік, які мог працаваць на этыляваным бензіне, не мог быць абсталяваны каталізатарам для выканання новых нормаў выкіду CO.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Мадэль Saab 90 мела двухдверны пяцімесцавы кузаў седан. Фірмай SAAB прадастаўлялася гарантыя ад скразной карозіі кузава на працягу 3 гадоў.
Фары абсталёўваліся абмывальнікам. Руль рэгуляваўся па вышыні, але не меў узмацняльніка. Крэсла кіроўцы абсталёўвалася рэгуляваннямі ў дзвюх плоскасцях і падагрэвам.
Карбюратарны радны 4-цыліндравы 8-клапанны рухавік з сістэмай газаразмеркавання DOHC аб’ёмам 1985 см³ размяшчаўся падоўжна спераду. Ён развіваў магутнасць 100 к.с. пры 5200 аб/хв і меў максімальны круцільны момант 161 Нм пры 3500 аб/хв. З гэтым маторам аўтамабіль разганяўся да 100 км/г за 14 сек і набіраў максімальную хуткасць 165 км/г.
Рухавікі агрэгатаваліся з 4- і 5-ступеньчатымі механічнымі каробкамі перадач.
На мадэль усталёўваліся дыскавыя тармазы з узмацняльнікамі, прычым як на пярэднія колы, так і на заднія. У падвесцы выкарыстоўваліся амартызацыйныя стойкі.
Тэхнічныя характарыстыкі Saab 90 | |
---|---|
Габарыты, мм даўжыня / шырыня / вышыня |
4477 / 1690 / 1425 |
Колавая база, мм | 2465 |
Рухавік | Бензінавы, радны, 4-цыліндравы, усталяваны спераду, падоўжна |
Аб’ём, см³ | 1985 |
Магутнасць пры аб/хв |
73 кВт (100 к.с.) пры 5200 аб / хв |
Макс. круцільны момант пры аб/хв |
162 Н·м пры 3500 аб / хв |
Каробка перадач | пяціступеньчатая, механічная |
Шыны | 175/70 R 15 |
Маса без нагрузкі, кг | 1145 |
Макс. хуткасць, км/г | 165 |
Паскарэнне ад 0 да 100 км/г, с | 14,0 |
Выдатак паліва, л/100 км | 11,4 |
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Kaufberatung: Saab 90 — Kennen Sie den? // autobild.de (ням.)
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме SAAB 90
- SAAB 900
- SAAB 99