Перайсці да зместу

Reductio ad Hitlerum

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Reductio ad Hitlerum, або argumentum ad Hitlerumлацінскай «звядзенне/апеляцыя да Гітлера», Hitlerus ёсць лацінізаванай формай імя Гітлера) — тэрмін, прыдуманы філосафам Леа Штраусам у 1951 годзе[1]. Паводле Штрауса, гэта такі тып хітрыка, калі адзін з апанентаў параўноўвае погляды другога апанента з тымі, якіх прытрымліваўся Адольф Гітлер ці Нацыянал-сацыялістычная партыя. Выкарыстанне гэтага выкруту часам называюць «разыгрываннем нацысцкае карты»[2].

Сутнасць выкруту

[правіць | правіць зыходнік]

Выкрут часта прымае наступную форму: «Гітлер (ці нацысты) падтрымлівалі X, такім чынам, X — зло/нешта непажаданае/нешта дрэннае»[2]. Прыклад: «Гітлер падтрымліваў барацьбу з курэннем, такім чынам, усе падобныя кампаніі — зло». Рытарычная каштоўнасць аргумента ў тым, што ў бальшыні супольнасцей каштоўнасці Гітлера і нацызму аўтаматычна лічацца непрымальнымі, і выкарыстанне такога параўнання можа пацягнуць у апанента ўзнікненне эмацыйнай рэакцыі, якая не дазваляе даць рацыянальны адказ[2].

Прыклад контраргумента: «А калі Гітлер скажа, што двойчы два чатыры, то двойчы два аўтаматычна стане раўняцца пяці?»

Падвідамі гэтага выкруту ёсць супастаўленне прапаноў апанента з Халакостам, Гестапа, фашызмам ці таталітарызмам, а таксама з тэрарызмам[2]. Можа выкарыстоўвацца таксама зваротная форма: «Гітлер быў супраць X, такім чынам, X — гэта добра».

Зноскі

  1. Measure: A Critical Journal - Robert Maynard Hutchins - Google Livres. Books.google.fr. Праверана 10 студзеня 2013.
  2. а б в г Gary N. Curtis.. Logical Fallacy: The Hitler Card. Fallacy Files (3 снежня 2004). Архівавана з першакрыніцы 8 чэрвеня 2012. Праверана 10 мая 2009.