Перайсці да зместу

Ratufa indica

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ratufa indica
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Ratufa indica (Erxleben, 1777)

Арэал

выява

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  632412
NCBI  1639871
EOL  326223

Ratufa indica — від мышападобных грызуноў сямейства вавёркавых (Sciuridae).

Распаўсюджанне

[правіць | правіць зыходнік]

Гэты від з’яўляецца эндэмікам Індыі, дзе ён вядомы са штатаў Андхра-Прадэш, Чхатысгарх, Гуджарат, Джаркханд, Карнатака, Керала, Мадх’я-Прадэш, Махараштра і Тамілнад. Распаўсюджаны на вышыні 180—2300 м над узроўнем мора.

Афарбоўка поўсці Ratufa indica складаецца з двух або трох колераў. Гэта могуць быць крэмава-бэжавы, цёмна-жоўты, жаўтлява-карычневы, карычневы або нават цёмна-карычневы колеры. Ніжняя паверхня цела і пярэднія ногі крэмавыя, галава можа быць карычневай або бэжавай, аднак паміж вушамі ёсць адметная белая пляма. Ratufa indica з’яўляецца адным з самых буйных відаў вавёркавых. Даўжыня галавы і цела ў дарослага жывёльнага каля 36 см, хвост жа даўжынёй да 61 см Дарослая асобіна важыць каля 2 кг.

Засяляюць вільготныя трапічныя лясы. Большую частку сутак праводзяць на дрэвах. Актыўныя ў ранішні час і ўвечары, апоўдні адпачываюць. Усяедныя, сілкуюцца садавіной, кветкамі, арэхамі, карой дрэў, яйкамі птушак і насякомых. Робяць гэта стоячы на задніх лапах, выкарыстоўваючы пярэднія лапы для апрацоўкі ежы, а свой вялікі хвост выкарыстоўваюць як процівагу, для лепшага балансу.

Перабіраючыся з дрэва на дрэва, у скачку могуць пераадольваць адлегласць звыш 6 м. Рэдка пакідаюць дрэвы, як правіла, толькі падчас сезону размнажэння.

Пра шлюбныя паводзіны гэтай жывёлы вядома мала. Самцы актыўна канкуруюць за самак падчас шлюбнага сезону і, выбраўшы для сябе партнёрку, могуць заставацца ў пары на працягу доўгага перыяду часу. Рэпрадуктыўныя паводзіны таксама вывучана слаба. Існуе шэраг доказаў, што размнажэнне адбываецца на працягу года, або некалькі разоў на год. Цяжарнасць самкі доўжыцца ад 28 да 35 дзён. У памёце, як правіла, бывае адно або два дзіцяняці, але можа быць і больш трох. Самка знаходзіцца побач з малымі датуль, пакуль яны не пакідаюць гняздо і пачынаюць харчавацца самастойна.

Зноскі