Джузэпэ Радзі
Джузэпэ Радзі | |
---|---|
Дата нараджэння | 9 ліпеня 1770[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 верасня 1829[1] (59 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | батанік, міколаг, натураліст |
Навуковая сфера | батаніка |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сістэматык жывой прыроды | ||
---|---|---|
Аўтар найменняў шэрага батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «Raddi».
Спіс такіх таксонаў на сайце IPNI Персанальная старонка на сайце IPNI
|
Джузэпэ Радзі (італ.: Giuseppe Raddi; 9 ліпеня 1770—6 верасня 1829) — італьянскі батанік і ўрач.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Джузэпэ Радзі нарадзіўся ў Фларэнцыі 9 ліпеня 1770 года ў беднай сям’і Стэфана Радзі і Арсолы Пандальфіні. Разам з Гаэтана Саві Радзі вучыўся батаніцы ў Атавіяна Тарджоні-Тацэці, які стаў іх апекуном.
З 1785 па 1795 годзе Радзі працаваў асістэнтам Атыліа Цуканьі ў Батанічнай садзе Фларэнцыі. Пасля гэтага ён быў прызначаны захавальнікам Фларэнційскага музея натуральнай гісторыі. З 1806 года Раддзі пісаў артыкулы па батаніцы, у асноўным, аб тайнашлюбных раслінах. З 1817 па 1818 Раддзі прымаў удзел у экспедыцыі вялікага герцага Тасканскага Фердынанда ў Бразілію.
У 1827 годзе Радзі адправіўся на навуковую экспедыцыю ў Егіпет. Сабраў багатую калекцыю ўзораў раслін, аднак па шляху назад у Італію захварэў на дызентэрыю і быў вымушаны спыніцца на востраве Родас. 6 верасня 1829 года Джузэпэ Радзі памёр.
Зноскі
- ↑ а б The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.