Перайсці да зместу

Мак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Papaver)
Мак

Мак снатворны (Papaver somniferum) —
тыпавы від рода Мак
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Papaver L.

Сінонімы
Тыпавы від
Віды

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  18881
NCBI  3468
EOL  37668
GRIN  g:8801
IPNI  31704

Мак[3] (Papaver) — род кветкавых раслін сямейства макавых.

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]

Адна- і шматгадовыя травяністыя, пераважна карэнішчавыя расліны з млечным сокам. Лісце перыстарассечанае або перыстараздзельнае. Кветкі буйныя, адзіночныя, на доўгіх кветаносах, чырвоныя, белыя, светла-фіялетавыя ці жоўтыя. Чашачка двухлістая, ападае пры распусканні кветкавага бутона. Пялёсткаў 4, радзей 6 ці 8-12, яны размешчаныя ў двухчленных кругах, часам яны адсутнічаюць. Тычынак шмат у кругах, можа быць 6-12 ці 4. Гінецэй паракарпны, з 8-12 пладалісцікаў з буйной верхняй завяззю і дыскападобным, па краях лопасцевым, рыльцам. Пры паспяванні пад дыскападобным шчытком каробачкі ўтвараюцца дзірачкі, праз якія рассейваецца насенне. Апыляецца насякомымі. Плод — каробачка.

Пашыраны пераважна ў Паўночным паўшар’і. На Беларусі 3 дзікарослыя віды мака: аргемона (Papaver argemone), няпэўны (Papaver dubium), мак-самасейка, або відук (Papaver rhoeas). Трапляюцца як пустазелле на палях, каля дарог.

Papaver nudicaule

Па сучасных меркаваннях, у родзе Мак налічваецца больш 50 відаў[4]:

Шэраг апублікаваных назваў відаў роду Мак маюць нявызначаны статус:

Значэнне і выкарыстанне

[правіць | правіць зыходнік]

Лекавыя, харчовыя, алейныя, меданосныя і дэкаратыўныя расліны. 3 няспелых каробачак маку снатворнага атрымліваюць опіум (загусцелы млечны сок, які выкарыстоўваецца ў вытворчасці лекаў, напр., кадэін, марфін, папаверын, і наркотыкаў), з насення — тэхнічны алей.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 92. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. The Plant List: Papaver Архівавана 4 верасня 2017.
  5. NCU-3e. Names in current use for extant plant genera. Electronic version 1.0. Entry for Papaver L. (англ.) (Праверана 1 верасня 2009)
  • Мак: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  • Papaver // ИАС «ООПТ России» (руск.)