Перайсці да зместу

Palina

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Palina
Palina выступае на фестывалі Razomfest у Львове ў 2018 годзе
Palina выступае на фестывалі Razomfest у Львове ў 2018 годзе
Асноўная інфармацыя
Поўнае імя Паліна Юр’еўна Паланейчык
Дата нараджэння 8 красавіка 1994(1994-04-08) (30 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна Беларусь
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявачка, актрыса
Гады актыўнасці 2012 — цяпер
Інструменты гітара, фартэпіяна
Жанры аўтарская песня
Псеўданімы Palina, Паліна Рэспубліка
Супрацоўніцтва «Hasta La Fillsta», «Helaiv», «Intelligency»
Узнагароды «Адкрыццё году» (2011) Тузін Гітоў
«Адкрыццё году» (2012) Ultra-Music Awards  (руск.)
repolinare.by
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Паліна Рэспубліка, сапраўднае імя Паліна Юр’еўна Паланейчык (нар. 8 красавіка 1994, Мінск) — беларуская спявачка[1]. Рэпертуар Паліны складаецца пераважна з уласных песень. Выконвае аўтарскія творы на беларускай, рускай, украінскай і французскай мовах.

Навучалася ў гімназіі № 15 горада Мінска, якую скончыла ў 2011 годзе. Займалася жаночым футболам.[2][3] Атрымала музычную адукацыю па класу фартэпіяна. Скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці «Рэжысура тэлебачання».

Першая песня была напісана ў 14 гадоў у Крыме, што падштурхнула яе вучыцца граць на гітары.[4]

Першы сольны канцэрт адбыўся ў Мінску 24 снежня 2011 года на адкрыцці Арт Сядзібы.[5] У 2011 годзе стала пераможцай 18-га фестывалю аўтарскай песні «Бардаўская восень» (Бельск-Падляскі, Польшча),[6] пасля чаго дала дзясяткі канцэртаў па Беларусі і за яе межамі.[7]

«Адкрыццё году» па версіі Тузін Гітоў (2011).[8][9] Лаўрэат прэміі Ultra-Music Awards  (руск.) таксама ў намінацыі «Адкрыццё году» (2012).[10][11][12][13][14]

Паліна Рэспубліка ў 2012 годзе запісала некалькі сумесных сінглаў з гуртом Hasta La Fillsta («Як ты»[15] і «Гадзіннік»[16])[17]. Вясной 2015 года публіцы быў прадстаўлены дэбютны альбом «Бясконцы красавік». «Якасны новы альбом», па словах Змітра Безкаравайнага з Experty.by[18], стаў другім найлепшым айчынным дыскам таго года па выніках апытання замежных экспертаў парталам Experty.by,[19] пасля прэзентацыі якога 15 мая 2015 года ў крэатыўнай прасторы Studio 67 Паліна абвясціла пра прыпыненне канцэртнай дзейнасці па сямейных абставінах.[20]

У лютым 2017 года спявачка стала госцяй праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live», дзе выступіла ў новым фармаце, без гітары і свайго музычнага калектыву.[21] У гэтым жа годзе яна выканала партыю бэк-вакалу ў спеве «Anxiety» з самотніка «Helaiv» «Too Easy».[22]

У 2018 годзе змяніла псеўданім «Паліна Рэспубліка» на «Palina». Прыняла ўдзел у 9-м сезоне  (руск.) ўкраінскага шоу талантаў «X-Фактор» з аўтарскай песняй «Пінкі».[23]

На Новы 2019 год яна сыграла ў музычным шоў Тузін Гітоў, «Belsat Music Live» ды Лявона Вольскага «Нас у Маскве не зразумеюць».[24][25] 15 красавіка 2019 года ўбачыў свет другі альбом спявачкі «Грустные песни», у які ўвайшлі спевы за апошнія тры гады.[26][27]

Рэдактар партала Ultra­-Music.com Аляксандр Чарнуха назваў лірыку спявачкі досыць пасрэднай.[28] Большасць штатных экспертаў Experty.by станоўча ацаніла альбом «Бясконцы красавік»: «ціхая, цёплая, лірычная музыка»,[28] «прыемныя і досыць запамінальныя мелодыі ды пяшчотны вакал»,[28] «наіўная і чыстая музыка»,[28] «ня скажаш, што гурт Паліны знайшоў сваё гучанне, але тое, што ён на правільнай дарозе, — гэта дакладна».[8]

Лэслі Найф, вакаліст гурта «Gods Tower» у 2014 годзе параўнаў творчасць беларускай спявачкі з Эніяй[29].

Пасля выхаду інтерв’ю спявачкі «Белсату» і «Народнай Волі» ў 2012 годзе яе канцэрт, які павінен быў прайсці ў Віцебску на наступны дзень, быў адменены[30][31].

У 2018 годзе музычны партал Тузін Гітоў разам з Letapis.by уключыў песню «Як ты» ў топ «60 беларускамоўных гітоў сучаснасці» (спіс найлепшых песень, выдадзеных з 1988 года)[32].

У 2019 годзе Лёша Горбаш з 34mag у рэтраспектыве 2010—2019 гадоў назваў спявачку «прыкметнай артысткай Беларусі дзесятых, без якой цяжка ўявіць сённяшнюю лакальную сцэну»[33].

Студыйныя альбомы

[правіць | правіць зыходнік]

Як Паліна Рэспубліка:

Як Palina:

  • 2019 — Грустные песни[26] (бел.: Сумныя песні)
  • травень 2018 — Бродский
  • студзень 2019 — Пинки
  • снежань 2019 — Позови погостить (бел.: Пакліч пагасціць)
  • ліпень 2020 — Июль (бел.: Ліпень)
  • жнівень 2020 — Як ты (перевыданне)

Удзел у зборніках

[правіць | правіць зыходнік]
  • «Утро» (2013)
  • «Pinky» (2019)[37]
Былыя ўдзельнікі[38]
Часовая шкала
  1. Klimenko, German; Капитонова, Таня. Цветущие сады Грушевки – гуляем по родному району Республики Полины (руск.). 34mag (30 мая 2018). Архівавана з першакрыніцы 9 мая 2020. Праверана 9 мая 2020.
  2. Гарапучык, Вольга; Гудзілін, Сяргей. Яе называюць надзеяй беларускай музыкі — «НН» у гасцях у Паліны Рэспублікі . Наша Ніва (31 сакавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 17 верасня 2018. Праверана 29 снежня 2018.
  3. Полина Республика: «С братом шли возле гостиницы «Ренессанс», и он сказал: «Чувствуешь аромат? Это священный запах Неймара» (руск.). by.tribuna.com (19 лютага 2019). Архівавана з першакрыніцы 19 лютага 2019. Праверана 19 лютага 2019.
  4. Васюковіч, Раман. Паліна Рэспубліка: “Мне падабаюцца разумныя мужчыны...” . Народная Воля (18 верасня 2012). Архівавана з першакрыніцы 29 снежня 2018. Праверана 29 снежня 2018.
  5. Будкін, Сяргей; Ждановіч, Аляксандр. Незалежная Рэспубліка Паліна . Будзьма беларусамі! (26 снежня 2011). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2016. Праверана 29 снежня 2018.
  6. ТОП-5 беларускай музыкі гэтай вясны . Тузін Гітоў. mpby.ru (2 чэрвеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 20 снежня 2018. Праверана 20 лістапада 2018.
  7. Паліна Рэспубліка зрабіла фурор ва Ўкраіне (відэа) . Тузін Гітоў (8 снежня 2013). Архівавана з першакрыніцы 18 красавіка 2018. Праверана 29 снежня 2018.
  8. а б в Будкін, Сяргей. Бясконцы красавік . Тузін Гітоў (17 жніўня 2015). Архівавана з першакрыніцы 29 снежня 2018. Праверана 29 снежня 2018.
  9. Аляксандар Багданаў: «Ня слухайце Паліну Рэспубліку — кроў з вушэй пальецца» . Тузін Гітоў (8 чэрвеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 10 красавіка 2018. Праверана 29 снежня 2018.
  10. Ерчак, Евгений. Награждены победители музыкальной премии Ultra-Music Awards 2012 (руск.). БелаПАН (24 лютага 2013). Архівавана з першакрыніцы 29 снежня 2018. Праверана 29 снежня 2018.
  11. Ляшкевіч, Мікола. Паліна Рэспубліка выступіла ў Берасці . Беларускае Радыё Рацыя (2018). Архівавана з першакрыніцы 29 снежня 2018. Праверана 29 снежня 2018.
  12. Корбут, Евгения. Красуня беларускай музыкі – Паліна Рэспубліка(нявызн.). Неофициальный сайт студентов Института журналистики БГУ (17 сакавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 13 лютага 2018. Праверана 29 снежня 2018.
  13. Ultra-Music Awards (руск.). Ultra-music.com. Архівавана з першакрыніцы 12 чэрвеня 2018. Праверана 29 снежня 2018.
  14. Калеснікава, Маша. Akute — зноў гурт года, а Паліну Рэспубліку адкрылі яшчэ раз . Еўрапейскае радыё для Беларусі (24 лютага 2013). Архівавана з першакрыніцы 11 кастрычніка 2013. Праверана 29 снежня 2018.
  15. Чернухо, Александр. Полина Республика и Hasta la Fillsta презентуют песню «Як ты» (руск.). Ultra-music.com (16 красавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 12 мая 2017. Праверана 29 снежня 2018.
  16. Чернухо, Александр. Паліна Рэспубліка і Hasta La Fillsta запісалі другі сумесны сінгл . Ultra-music.com (26 верасня 2012). Архівавана з першакрыніцы 16 чэрвеня 2013. Праверана 29 снежня 2018.
  17. Будкін, Сяргей. 25 жанчын, без якіх не было б беларускай музыкі ( аўдыё) . Будзьма беларусамі! (2 мая 2013). Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2020. Праверана 4 красавіка 2020.
  18. Тарналицкий, Тарас. В культурном остатке (руск.). Белорусы и рынок (28 снежня 2015). Архівавана з першакрыніцы 9 красавіка 2020. Праверана 9 красавіка 2020.
  19. Лучшие белорусские альбомы 2015 ( аудио) (руск.). Experty.by (17 сакавіка 2016). Архівавана з першакрыніцы 8 снежня 2018. Праверана 29 снежня 2018.
  20. Паліна Рэспубліка пасьля 15 траўня прыпыняе канцэртную дзейнасьць (відэа) . Тузін Гітоў (30 красавіка 2015). Архівавана з першакрыніцы 20 красавіка 2018. Праверана 29 снежня 2018.
  21. Belsat Music Live № 6. Паліна Рэспубліка ( новы анонс) . Тузін Гітоў. Белсат (2 лістапада 2017). Архівавана з першакрыніцы 28 красавіка 2018. Праверана 29 снежня 2018.
  22. Too Easy, by Helaiv. Bandcamp. Архівавана з першакрыніцы 1 студзеня 2019. Праверана 1 студзеня 2019.
  23. Крутиева, Юлия. Х-фактор-9: кто прошел в тренировочный лагерь по итогам 8 выпуска (руск.). СТБ. tv.ua (21 кастрычніка 2018). Архівавана з першакрыніцы 29 снежня 2018. Праверана 29 снежня 2018.
  24. а б Давыдчык, Андрэй. «Нас у Маскве не зразумеюць». Прэм’ера навагодняга музычнага праекту (аўдыё/відэа) . Тузін Гітоў (1 студзеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 3 студзеня 2019. Праверана 2 студзеня 2019.
  25. БЕЛСАТ МУЗЫКА, "Нас у Маскве не зразумеюць". Навагодні канцэрт ад Лявона Вольскага і #BML, Праверана 2019-01-02
  26. а б TuzinFM. Дыплёмная праца сумнай сьпявачкі (прэм’ера) . Тузін Гітоў (16 красавіка 2019). Архівавана з першакрыніцы 18 красавіка 2019. Праверана 18 красавіка 2019.
  27. Шарко, Ганна (2019-03-23). "Palina і яе новы "красавік"". Культура (12 (1399)). Архівавана з арыгінала 13 лютага 2020. Праверана 2020-02-13.
  28. а б в г Паліна Рэспубліка "Бясконцы красавік" ( аўдыё)(нявызн.). Experty.by (1 ліпеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 4 мая 2018. Праверана 29 снежня 2018.
  29. Замировская, Татьяна (2014-05-05). "Товарищеский суд. Белорусские музыканты опять сами себя наградили". БелГазета(руск.) (16 (943)). Архівавана з арыгінала 14 лютага 2020. Праверана 2020-02-14.
  30. Шульц, Міра. Уладзімір Булаўскі: “Беларускамоўных гуртоў у Віцебску няма” . Еўрапейскае радыё для Беларусі (31 ліпеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 5 жніўня 2013. Праверана 20 студзеня 2020.
  31. Шульц, Мира. Владимир Булавский: “Белорусскоязычных групп в Витебске нет” (руск.). Еўрапейскае радыё для Беларусі (1 жніўня 2013). Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2013. Праверана 20 студзеня 2020.
  32. Letapis.bу × TuzinFM: 60 беларускамоўных гітоў сучаснасьці (недаступная спасылка). Тузін Гітоў. Letapis.by. Архівавана з першакрыніцы 2 студзеня 2019. Праверана 2 студзеня 2019.
  33. Горбаш, Леша; Кашликов, Антон; palasatka. Вспомнить все: таймлайн беларусской музыки 2010–2019 (руск.). 34mag (26 снежня 2019). Архівавана з першакрыніцы 30 снежня 2019. Праверана 30 снежня 2019.
  34. Паліна Рэспубліка выдала дэбютны альбом ( слухаць) . Тузін Гітоў. Experty.by (17 жніўня 2015). Архівавана з першакрыніцы 16 красавіка 2018. Праверана 1 студзеня 2019.
  35. Клімаў, Алег (2015-06-13). "Аўдыя & Відэа-14". Культура (24 (1202)). Архівавана з арыгінала 13 лютага 2020. Праверана 2020-02-13.
  36. Будкін, Сяргей. Паліна Рэспубліка. Выстаяць, нібы антычная калона . Будзьма беларусамі! (9 чэрвеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 2 сакавіка 2020. Праверана 2 сакавіка 2020.
  37. Клімаў, Алег (2019-02-23). "Аўдыя & Відэа". Культура (8 (1395)). Архівавана з арыгінала 13 лютага 2020. Праверана 2020-02-13.
  38. Полина Республика (руск.). Архівавана з першакрыніцы 26 верасня 2017. Праверана 1 студзеня 2019.