Oriflame
Oriflame Cosmetics S.A. | |
---|---|
Тып | публічная кампанія |
Лістынг на біржы | OMX STO Equities[1] |
Заснаванне | 1967 |
Заснавальнікі | Jonas af Jochnick[d] і Robert af Jochnick[d] |
Адрас | |
Ключавыя постаці |
Роберт і Ёнас аф Ёкнік (заснавальнікі) Магнус Брэнстром (прэзідэнт) |
Галіна | касметычная прамысловасць[d] |
Прадукцыя | касметыка і духі[d] |
Колькасць супрацоўнікаў | 7500 чалавек (2012 год)[2] |
Дэвіз | «Зарабляй сёння і ўвасабляй свае мары заўтра» |
Сайт |
oriflame.com oriflame.ru (руск.) in.oriflame.com (англ.) id.oriflame.com (індан.) |
Oriflame Cosmetics S.A. (вымаўляецца Арыфлэйм) — касметычная кампанія, якая вырабляе сродкі для догляду скуры твару, сродкі асабістай гігіены, парфумерыю і дэкаратыўную касметыку з натуральных раслінных інгрэдыентаў, біжутэрыю і аксэсуары. Галаўны офіс кампаніі зарэгістраваны ў Люксембургу. У красавіку 2013 года кампанія абвясціла аб планах памяняць рэгістрацыю з люксембургскай на швейцарскую, па месцы размяшчэння асноўных кіруючых функцый групы.[3]
Па дадзеных афіцыйнага сайта кампаніі, яна прадстаўлена ў 62 краінах свету[4], у больш чым палове з іх з’яўляецца адным з лідараў індустрыі прамых продажаў.[5] Кампанія прапануе сваю прадукцыю па каталогах. Мае знакі якасці еўрапейскага ўзроўню, якія прадстаўлены на апошняй старонцы кожнага каталога. Кампанія Арыфлэйм працуе метадам сеткавага маркетынгу з элементамі прамых продажаў.
Сваю назву кампанія атрымала ў гонар Арыфламы — Каралеўскага сцяга (арыфлама — лац.: Aureum — золата, лац.: flamma — полымя), які першапачаткова прадстаўляў запрастольную харугву і выкарыстоўваўся ў якасці баявога сцяга французскімі каралямі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]- 1967 — заснаванне кампаніі ў Швецыі братамі Ёнасам і Робертам аф Ёкнікамі разам з іх сябрам[6]
- 1972 — кампанія выходзіць на міжнародны касметычны рынак, адкрывае офіс галаўнога праўлення ў Бруселі, выйшаў першы каталог Oriflame
- 1982 — кампанія адкрывае цэнтральны навукова-вытворчы комплекс у Ірландыі
- 1982 — кампанія была зарэгістраваная на Лонданскай таварнай біржы
- 1992 — пачатак дзейнасці кампаніі ў Расіі і на Украіне
- 1995 — адкрыццё вытворчага комплексу ў Варшаве, Польшча
- 1996 — пачатак працы метадам прамых продажаў і ўкараненне шматузроўневага маркетынг-плана ў Расіі
- 1996 — адкрыццё вытворчасці ў Дэлі, Індыя
- 2003 — кампанія набыла новы вытворчы комплекс у Швецыі[7]
- 2004 — у Расіі ў г. Краснагорску (Маскоўскай вобл.) пачынаецца будаўніцтва першага гандлёва-вытворчага комплексу кампаніі[8]
- 2004 — акцыі кампаніі выпушчаны на Стакгольмскую біржу[6][9]
- 2005 — пачатак прамых продажаў у Беларусі
- 2005 — адкрыццё вытворчасці ў сарака кіламетрах ад Шанхая, Кітай
- 2006 — запушчаны вытворчы комплекс у Краснагорскім раёне Маскоўскай вобласці (Расія)
- 2009 — колькасць кансультантаў Арыфлэйм у свеце перавысіла 3 млн чалавек[6]
- 2009 — выпушчаная новая лінейка прадуктаў Wellness by Oriflame
- люты 2010 — кампанія набыла 26 га зямлі ў Нагінскім індустрыяльным парку за 40 км ад Масквы. На гэтым участку канцэрн збіраецца пабудаваць лагістычны цэнтр і вытворчае падраздзяленне. Меркаваная магутнасць — 150—200 млн упаковак прадукцыі ў год, запуск вытворчасці намечаны на 2013 год.[8]
Зноскі
- ↑ Oriflame, SDB share information OMX (англ.)
- ↑ http://investors.oriflame.com/files/press/oriflame/201302144974-1.pdf
- ↑ http://investors.oriflame.com/index.php?p=press&s=detail&afw_id=1278248&afw_lang=en
- ↑ http://www.oriflame.com/About_Oriflame Пра Арыфлейм
- ↑ http://www.oriflame.ru/aboutOriflame/contents/CompanyOverview.jhtml Архівавана 31 снежня 2009. Пра кампанію
- ↑ а б в Oriflame — natural swedish cosmetics Архівавана 23 мая 2013.
- ↑ ПРА КАМПАНІЮ
- ↑ а б Oriflame вложит до 175 млн евро в строительство второго завода в России | Строй-Пресс. АСН-инфо & Строительный Еженедельник
- ↑ Aktieinformation