Neofelis nebulosa — прадстаўнік сямейства каціныя, які жыве ў Паўднёва-Усходняй Азіі. Ён аддалена нагадвае леапарда і лічыцца даволі старажытным відам, а таксама магчымым родапачынальнікам цяперашніх буйных каціных.
Даўжыня тулава Neofelis nebulosa 80-100 см, хваста — 75-92 см. Маса самцоў 16-21 кг, самак 11-15 кг. Вышыня ў карку 50-55 см. Яго велічыня адпавядае прыкладна велічыні аўчаркі. Малюнак на поўсці падобны на малюнак Pardofelis marmorata : на жаўтлявым фоне раскіданыя буйныя, розныя па форме чорныя плямы. На шыі і спіне цёмна-карычневыя або чорныя падоўжаныя плямы. Хвост цяжкі, пухнаты, афарбаваны не замкнутымі чорным кольцамі. Кожная з гэтых плям бліжэй да сярэдзіны становіцца святлей. Зубы ў жывёл у суадносінах з памерам цела самыя вялікія сярод усіх каціных і могуць дасягаць 3,5 см. Лапы параўнальна кароткія з шырокімі ступнямі. Вочы жоўтыя.
Чэрап падоўжаны, што адрознівае яго ад астатніх котак. Іклы ў яго больш, чым у астатніх котак ў прапорцыі да памераў цела. Часам яго адносяць да сучасных «шаблязубых».
Паводле падліку навукоўцаў у 2008 годзе колькасць Neofelis nebulosa складала не болей 10000 дарослых асобін[2].
Зноскі
↑Buckley-Beason, V., W. Johnson, W. Nash, R. Stanyon, J. Menninger, C. Driscoll, J. Howard, M. Bush, J. Page, M. Roelke, G. Stone, P. Martelli, C. Wen, L. Ling, R. Duraisingam, P. Lam, S. O'Brien. 2006. Molecular Evidence for Species-Level Distinctions in Clouded Leopards. Current Biology, 16: 2371—2376.