Від распаўсюджаны ад Іспаніі да Цэнтральнай Азіі. Агульная колькасць гэтых качак ацэньваецца ў 50-55 тысяч[1]. У Расіі, як мяркуецца, гэты від сустракаўся ў Прыкаспіі і дэльце Волгі (да 1920 года нават гнездаваўся). Аднак пасля 1984 года ніводнай сустрэчы з гэтымі качкамі ў межах Расіі зафіксавана не было. Зімоўкі віду знаходзяцца ў Паўночнай Афрыцы, Іране, Іраку, Пакістане і паўночнай Індыі. Ахоўваецца ў Гірканскім нацыянальным парку, Барсакельмескім запаведніку, Якуцкім заапарку, Парку дзікай прыроды імя Дарэла, нацыянальным парку Ішкель.
Ціхія, даверлівыя і маларухомыя птушкі. Яны плаваюць, даволі глыбока пагрузіўшыся ў ваду і, прыпадняўшы ўгору хвост, добра ныраюць. Часта садзяцца на дрэвы. Засяляе парослыя трыснягом невялікія азёры, салёныя і прэсныя, з хмызнякамі і дрэвамі па берагах. Гняздуецца на зямлі і на дрэвах, у дуплах або ў гнёздах іншых птушак. У кладцы ад 7 да 12 яек. На зімоўцы сустракаецца на буйных вадаёмах.
Галоўнай прычынай няўхільнага скарачэння колькасці віду з'яўляецца паляванне і знішчэнне натуральнага асяроддзя іх пражывання — дробных зарослых расліннасцю вадаёмаў[1].