З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Luma — род раслін сямейства Міртавыя.
Назва роду паходзіць ад роднаснай міртавай расліны Amomyrtus luma, якая таксама расце ў Чылі.
Прадстаўнікі роду — вечназялёныя кусты або невялікія дрэвы, часам дасягаюць вышыні 10-20 м, з дыяметрам ствала да 1 м. Кара светла-чырвоная або аранжавая, гладкая. Лісце авальнае, цёмна-зялёнае, даўжынёй 1-5 см, шырынёй 0,5-3 см. Кветкі да 2 см у дыяметры, плод — ягада дыяметрам каля 1 см. Ягады ядомыя і выкарыстоўваюцца мясцовымі жыхарамі, у тым ліку і ў лекавых мэтах.
Арэал — паўднёвы захад Паўднёвай Амерыкі, Вальдыўскія лясы Чылі, таксама сустракаецца ў Аргенціне. Таксама віды роду вырошчваюцца ў раёнах з такім самым кліматам, як і на радзіме, — Брытанскія астравы, паўночна-заходняе ціхаакіянскае ўзбярэжжа ЗША[3]. Карлікавыя формы выкарыстоўваюцца ў пакаёвым раслінаводстве (руск.) (бел..
Па інфармацыі базы даных The Plant List, род уключае 2 віды[4]:
Зноскі