less
Less | |
---|---|
Тып | Сістэмная ўтыліта |
Аўтар | Mark Nudelman[d] |
Распрацоўшчык | Mark Nudelman |
Напісана на | C[2] |
Аперацыйная сістэма | Кросплатформавае праграмнае забеспячэнне |
Першы выпуск | 1983[1] |
Апошняя версія | 661 (30 чэрвеня 2024) |
Ліцэнзія | GNU GPL |
Сайт | (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
less — кансольная праграма ў UNIX-падобных сістэмах, якая ўжываецца для прагляду (але не змянення) змесціва тэкставых файлаў на экране. Паказвае файл з магчымасцю пракруткі. less — удасканаленне ўтыліты more. Магчыма і адваротная пракрутка. У адрозненне ад vi (які таксама можна ўжываць для прагляду файлаў), less не мае патрэбы ў чытанні ўсяго файла перад стартам і таму хутчэй працуе з буйнымі файламі. Сінтаксіс каманды:
less [параметры] <імя_файла>
less можна выклікаць з параметрамі, якія змяняюць паводзіны, напрыклад, колькасць радкоў для адлюстравання аднаго экрана. Гэтыя параметры могуць вар’іравацца ў розных Unix-падобных сістэмах. У той час, калі less адлюстроўвае файл, можна выкарыстоўваць разнастайныя каманды навігацыі. Гэтыя каманды базуюцца на камандах з more і vi, узятых разам. Таксама магчымы пошук у файле.
Па змоўчванню, less адлюстроўвае змест стандартнага вываду. Калі вывад перанакіроўваецца на іншы тэрмінал, напрыклад, pipe з іншай каманды, less паводзіць сябе як cat.
less быў напісаны Маркам Нудэльманам (Mark Nudelman) і зараз уключаны ў праект GNU. Гэта каманда ўключана ў шматлікія Unix-падобныя сістэмы.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйная хатняя старонка (англ.)
- Дапаможная man-старонка (англ.)
Зноскі
- ↑ Open Source Software for z/OS and OS/390 UNIX — 2002. Праверана 30 чэрвеня 2024.
- ↑ Downloading less Праверана 31 снежня 2017.