Перайсці да зместу

Landsat 7

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Landsat-7

Landsat 7 — штучны спадарожнік дыстанцыйнага зандавання Зямлі, апошні на канец 2010 года спадарожнік праграмы Landsat. Быў выведзены на арбіту 15 красавіка 1999 г. ракетай-носьбітам Delta II з ваенна-паветранай базы Вандэнберг (Vandenberg), Каліфорнія. Стартавая маса КА — 2200 кг, даўжыня 4,3 м, дыяметр 2,8 м. Арбіта сонечна-сінхронная, вышыня 705 км. Накланенне 98,2°, перыяд звароту 98,9 хвілін, паўтор арбітальнага цыклу 16 дзён (233 віткі), памер сцэны (кадра) 185х170 км. Пры здымцы адной сцэны прылада ETM перадае на Зямлю каля 3.8 гігабіт дадзеных. Прылада ETM вядзе збор дадзеных у 8-мі спектральных каналах. Раздзяляльная здольнасць у бачных і інфрачырвоных каналах складае 30 м.