Komatsu LAV
Komatsu LAV | |
---|---|
Бітва | |
Краіна паходжання | |
Вытворца | Komatsu Limited[d] |
Дата прыняцця ў эксплуатацыю | 2002 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Komatsu light armored vehicle (яп.: 軽装甲機動車; kei-sōkō-kidōsha) — японскі бронеаўтамабіль, прэзентаваны ў 2002 годзе. Распрацаваны Komatsu Limited[1]. Завадское пазначэнне — KU50W[2].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Komatsu распрацаваны ў 1997 годзе для замены пазадарожнікаў Toyota Mega Cruiser і лёгкіх грузавікоў Mitsubishi Type 73, якія мелі слабую абарону ад агню стралковай зброі.
Першыя 400 LAV былі прынятыя на ўзбраенне японскай арміі ў сакавіку 2005 года[3]. Падраздзяленні аховы таксама былі абсталяваны LAV у якасці асноўнага транспартнага сродку для патрулявання[4]. Бранявік выкарыстоўваўся сіламі самаабароны Японіі ў час Іракскай вайны[5].
У лютым 2019 года Komatsu абвясціла, што больш не будзе распрацоўваць новыя мадэлі LAV, спаслаўшыся на высокія выдаткі на распрацоўку новай мадэлі і нізкую рэнтабельнасць[6].
Варыянты
[правіць | правіць зыходнік]Бронеаўтамабіль быў пабудаваны прынамсі ў трох серыйных мадэлях: KU50W-0002K, KU50W-0003K і KU50W-0005K[7].
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Вонкава машына нагадвае французскі бронеаўтамабіль Panhard VBL, але мае 4 дзверы і вялікую кабіну для перавозкі асабістага складу[8][9].
У Komatsu LAV ёсць адкрыты люк у даху машыны, які забяспечвае дадатковую абарону стралка з усіх бакоў, калі ён зафіксаваны ў вертыкальным становішчы[8]. Машыны, разгорнутыя ў Іраку, былі абсталяваны ўзмоцненым куленепрабівальным лабавым шклом, кусачкамі для дроту і браняваным кажухом вакол зброевай ўстаноўкі для дадатковай абароны[8].
Браня аўтамабіля вытрымлівае траплення куль калібра 5,56 і 7,62 мм[8].
LAV абсталяваны 4-тактным дызельным рухавіком вадкаснага астуджэння магутнасцю 160 к. с.[8] Сілавы агрэгат усталяваны па цэнтры пярэдняй часткі аўтамабіля для больш раўнамернага размеркавання вагі паміж восямі. Сілавая ўстаноўка забяспечвае максімальную хуткасць у 100 км/г, пераадольваючы больш за 200 міль без дазапраўкі[8][10]. Малы радыус павароту дазваляе аўтамабілю пераадольваць вузкія праходы.
Komatsu LAV можа быць узброены кулямётам Sumitomo M249 або Sumitomo M2HB[9]. На ім таксама можа ўсталёўвацца СТРК Type 01 LMAT або Kawasaki Type 87 для барацьбы з бранятэхнікай, а на задніх бартах — пускавыя ўстаноўкі дымавых гранат[9].
Аператары
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Komatsu Production Page . Komatsu. Архівавана з першакрыніцы 13 ліпеня 2011. Праверана 25 кастрычніка 2012.
- ↑ Komatsu LAV Prototype (яп.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 25 кастрычніка 2012.
- ↑ Noah Shachtman. Japan's slick armored vehicle (19 сакавіка 2007). Архівавана з першакрыніцы 2 снежня 2007. Праверана 14 чэрвеня 2013.
- ↑ ミリパワ的おもめず航空自衛隊 基地警備部隊車両編 (яп.). tok2.com. Архівавана з першакрыніцы 22 кастрычніка 2008. Праверана 15 чэрвеня 2013.
- ↑ Komatsu LAV (Light Armoured Vehicle), Japan(недаступная спасылка). Army Technology. Архівавана з першакрыніцы 3 лютага 2013. Праверана 25 кастрычніка 2012.
- ↑ Takahashi. Komatsu to stop developing LAV for JGSDF . Jane's 360 (21 лютага 2019). Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2019. Праверана 8 сакавіка 2019.
- ↑ Komatsu LAV Prototype (яп.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 25 кастрычніка 2012.
- ↑ а б в г д е Komatsu LAV (Light Armoured Vehicle), Japan(недаступная спасылка). Army Technology. Архівавана з першакрыніцы 3 лютага 2013. Праверана 25 кастрычніка 2012.
- ↑ а б в 軽装甲機動車 (яп.). rightwing. Архівавана з першакрыніцы 19 снежня 2012. Праверана 28 верасня 2023.
- ↑ 軽装甲機動車 略称:LAV愛称:ライトアーマー (яп.)(недаступная спасылка). tok2.com. Архівавана з першакрыніцы 3 кастрычніка 2013. Праверана 25 кастрычніка 2012.
- ↑ 陸上自衛隊装備品(1) (яп.). uroneko02.com (27 лістапада 2008). Архівавана з першакрыніцы 14 чэрвеня 2013. Праверана 14 чэрвеня 2013.