Перайсці да зместу

Паўцвердакрылыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Hemiptera)
Паўцвердакрылыя

Клоп-салдацік (Pyrrhocoris apterus)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Hemiptera Linnaeus, 1758

Сінонімы
Падатрады

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  103359
NCBI  7524
EOL  539
FW  94230

Паўцвердакрылыя (Hemiptera) — атрад насякомых з няпоўным пераўтварэннем.

Даўжыня ад 0,7 мм да 12 см. Крылаў дзве пары, пярэднія неаднародныя: верх перапончаты, аснова цвёрдая, скурыстая (адсюль назва), ёсць кароткакрылыя і бяскрылыя, як напр. пасцельны клоп (Cimex lectularius), формы. Ротавы апарат колюча-сысучага тыпу, складаецца з членістага хабатка, утворанага скручанай у трубку ніжняй губой і дзвюма парамі стылетаў (верхнія і ніжнія сківіцы). Ёсць пахучыя грудныя залозы.

Вядомы з мезазойскай эры (каля 200 млн г. назад). Падзяляюцца на 50 сямействаў, больш за 30 тыс. відаў, на Беларусі сустракаецца каля 400 відаў.

Пашыраны ўсюды. Жывуць на сушы (паверхня і верхні слой глебы, расліны), на паверхні вады і ў вадзе (водныя расліны, дно).

Асаблівасці біялогіі

[правіць | правіць зыходнік]

Большасць відаў корміцца сокамі раслін (у асноўным, генератыўныя органы і насенне), некаторыя — драпежнікі, крывасмокі, паразіты іншых жывёл.

Развіццё з няпоўным ператварэннем (стадыя кукалкі адсутнічае).

Могуць пераносіць узбуджальнікаў вірусных хвароб.