Haskell
Haskell | |
---|---|
Семантыка | функцыянальная |
З’явілася ў | 1990 |
Аўтар(ы) | рабочая група Haskell |
Пашырэнне файлаў | .hs, .lhs |
Рэліз | Haskell 2010 (ліпень 2010) |
Тыпізацыя даных | статычная, строгая |
Асноўныя рэалізацыі | Glasgow Haskell Compiler, Jhc, Utrecht Haskell Compiler |
Зведала ўплыў | Gofer, Lisp, Miranda |
Паўплывала на | Clojure, Elm, Python, Rust, Scala, Swift |
Сайт | haskell.org |
Haskell (Ха́скел) — функцыянальная мова праграмавання агульнага прызначэння са статычнай тыпізацыяй, вывадам тыпаў і нястрогімі вылічэннямі. Была распрацаваная для навучання, даследаванняў і прамысловага прымянення; упершыню прапанавала шэраг функцый моў праграмавання, такіх як класы тыпаў і манадычны ўвод-вывад. Асноўнай рэалізацыяй Haskell з’яўляецца кампілятар Glasgow Haskell (GHC). Мова названая ў гонар навукоўца Хаскеля Кары .
Семантыка Haskell гістарычна заснавана на семантыцы мовы праграмавання Miranda, якая канцэнтравала намаганні першапачатковай рабочай групы Haskell. Апошняя афіцыйная спецыфікацыя мовы была створана ў ліпені 2010 года, далейшае развіццё Haskell працягваецца праз моўныя пашырэнні кампілятара GHC.
Haskell выкарыстоўваецца ў навуковых колах і прамысловасці. Наступныя кампаніі вядомыя, як карыстальнікі Haskell: Facebook, GitHub, Tesla Inc., Barclays, BNP, S&P Global, Zalando.[1]
Па стане на май 2021 года Haskell была 28-й па папулярнасці мовай праграмавання па выніках пошуку навучальных дапаможнікаў у Google.[2] У студзені 2018 года мова Haskell мела менш за 1 % актыўных карыстальнікаў GitHub.[3]
Прыклад
[правіць | правіць зыходнік]Прыклад напісання праграмы Hello world:
module Main (main) where -- не абавязковы радок
main :: IO () -- не абавязковы радок
main = putStrLn "Hello, World!"
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Mossberg, Erik, erkmos/haskell-companies(англ.)
- ↑ PYPL PopularitY of Programming Language index (англ.). pypl.github.io.
- ↑ Frederickson, Ben. Ranking Programming Languages by GitHub Users (англ.). www.benfrederickson.com. Праверана 6 студзеня 2023.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт (англ.)
- Афіцыйная вікі-старонка (англ.)