Habemus Papam
Habemus Papam (літар. у нас ёсць Папа) — лацінская формула, якая ўзвяшчае пра тое, што абраны новы Папа Рымскі:
Annuntio vobis gaudium magnum: habemus Papam — Eminentissimum ac Reverendissimum Dominum, Dominum (імя), Sanctae Romanae Ecclesiae Cardinalem, (прозвішча), qui sibi nomen imposuit (новае імя Папы).
У беларускім перакладзе: Абвяшчаю вам вялікую радасць: у нас ёсць Папа — правялебны і высокашаноўны пан, пан (імя), кардынал Святой Рымскай Царквы (прозвішча), які прыняў сабе імя (новае імя Папы).
Гэту формулу ўзвяшчае кардынал-протадыякан з цэнтральнага балкона (т.зв. «Ложы блаславення») Сабора Святога Пятра. Пасля гэтага выносяць Крыж, і выходзіць новы Папа Рымскі, які абвяшчае «Urbi et orbi» (гораду і свету).
На Канклаве 2013 года — Habemus Papam абвяшчаў кардынал-протадыякан Жан-Луі Таран 13 сакавіка 2013 пасля абрання Папы Рымскага Францыска.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Дакладны час прыняцця гэтай формулы невядомы, але ўжо ў 1484 годзе яна выкарыстоўвалася для абрання Джавані Батысты Чыба, які прыняў імя Інакенція VIII. Тэкст складзены ў прыватнасці з Евангелля паводле Лукі (2:10-11), якое ўтрымлівае словы анёла пастухам, якія абвяшчае пра нараджэнне Месіі: «Не бойцеся, я абвяшчаю вам вялікую радасць, якая будзе для ўсяго народу, бо нарадзіўся вам сёння ў горадзе Давіда Збаўца, якім ёсць Хрыстус Пан». Адзначым, што ў Вульгаце, лацінскім перакладзе Бібліі Святога Ераніма (прыкладна 382 год), словы, якія выкарыстоўваюцца евангелістам, — «vobis gaudium magnum», у той час як слова «annuntio» было выкарыстана ў папярэдніх перакладах.
Абвяшчэнне імя новага Папы Рымскага
[правіць | правіць зыходнік]Пры абвяшчэнні імя новаабранага пантыфіка імя, дадзенае пры нараджэнні, або першае імя новага Папы Рымскага абвяшчаецца на латыні ў вінавальным склоне (напрыклад, Angelum, Ioannem Baptistam, Albinum, Carolum, Iosephum, Georgium Marium), але прозвішча новага Папы Рымскага даецца ў нескланяльным відзе (напрыклад, Roncalli, Montini, Luciani, Wojtyła, Ratzinger, Bergoglio).
Троннае імя новага Папы Рымскага звычайна даецца на латыні ў родным (напрыклад, Ioannis vicesimi tertii, Ioannis Pauli primi, Benedicti decimi sexti і г.д.) або, радзей, у вінавальным склоне (як у 1963 годзе, калі папскае імя Папы Паўла VI было абвешчана як Paulum sextum і ў 2013 годзе, калі імя Францыска было абвешчана як Franciscum)[1].
Нумарацыя ў папскім імі можа быць апушчана, калі троннае імя новага Папы такое ж, як і ў яго папярэдніка, як гэта было ў кастрычніку 1978 года, калі троннае імя Папы Рымскага Яна Паўла II было абвешчана проста як Ioannis Pauli без нумарацыі[2], з прычыны таго, што яго непасрэдным папярэднікам быў Папа Ян Павел I. Такі ж выпадак адбыўся ў 1939 годзе, калі троннае імя Папы Пія XII, пасля яго абрання, было абвешчана проста як Pium[3], з прычыны таго, што яго непасрэдным папярэднікам быў Пій XI.
У свецкай культуры
[правіць | правіць зыходнік]Фраза Habemus Papam дала назву фільму рэжысёра Нані Марэці.
Зноскі
- ↑ elezione Papa Paolo VI (1963). YouTube. Accessed on December 22, 2012.
- ↑ RAIStoria Elezione Giovanni Paolo II. YouTube. Accessed on December 21, 2012.
- ↑ Habemus Papam- Pope Pius XII. YouTube. Accessed on December 21, 2012.