Fortune 1000
Fortune 1000 — спіс самых буйных кампаній ЗША па версіі амерыканскага часопіса «Fortune». У спіс уваходзяць 1000 самых вялікіх кампаній ЗША, ранжыраваных паводле ўзроўню прыбытку. Спіс паказвае найбольш буйных ігракоў, дазваляе ацаніць тэндэнцыі рынка.
Wal-Mart Stores быў нумарам 1 у спісе на працягу 2007—2011 гадоў, з перарывам у 2009 годзе, калі гэтую пазіцыю заняў ExxonMobil[1][2][3].
Год складання спісу | Сукупная выручка, млрд $ | Сукупны прыбытак, млрд $ | № 1 у спісе | Выручка, млн $ | Прыбытак, млн $ |
---|---|---|---|---|---|
2006 | 10 271 | 693 | ExxonMobil | 339 938 | 36 130 |
2007 | 11 187 | 865 | Wal-Mart Stores | 351 139 | 11 284 |
2008 | 11 975 | 724 | Wal-Mart Stores | 378 799 | 12 731 |
Fortune 500
[правіць | правіць зыходнік]Fortune 500 з’яўляецца падспісам Fortune 1000 і ўключае першыя 500 найбуйнейшых кампаній. Самы першы спіс Fortune 500 быў апублікаваны ў 1955 годзе і складаўся з кампаній, якія атрымалі прыбытак ад вытворчасці, здабычы вугалю ці электраэнергіі. У той жа час, часопіс «Fortune» публікаваў таксама спісы 50 найбуйнейшых камерцыйных банкаў, камунальных прадпрыемстваў, страхавых кампаній, кампаній рознічнага гандлю і транспартных кампаній.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- Fortune Global 500 — спіс найбуйнейшых глабальных карпарацый
- FT Global 500 — спіс найбуйнейшых кампаній свету па іх рыначнай капіталізацыі
- S&P 500 — біржавы індэкс, які адлюстроўвае капіталізацыю найбуйнейшых амерыканскіх кампаній
- Forbes Global 2000
- Business Week 1000
- Forbes 2000 — спіс найбуйнейшых кампаній па версіі часопіса Forbes
Зноскі
- ↑ "Fortune 500 2008: Wal-Mart Stores - WMT" (html)(англ.). Cable News Network. A Time Warner Company. Праверана 2009-07-09.
- ↑ "Fortune 500 2009: Top 1000 American Companies - Exxon Mobil - XOM - FORTUNE on CNNMoney.com" (html)(англ.). Cable News Network. A Time Warner Company. Праверана 2009-07-09.
- ↑ "Fortune 500 2011: Top 500 American Companies". CNN(англ.).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Fortune.com (англ.)
- Fortune 500, 1000, and other statistics (англ.)