Малачай[3][4], Багаткі (Euphórbia) — самы вялікі род раслін сямейства Малачайныя (Euphorbiaceae), у ім налічваецца, па адных даных, 800, па другіх — больш за 1600, па трэціх — каля 2000. На тэрыторыі Беларусі 12 дзікарослых і каля 20 інтрадукаваных відаў. Гэта аднагадовыя і шматгадовыя травы, кусты або дрэвы.
Травы, кусты ці, зрэдку, дрэўцы. Па агульным выглядзе вельмі разнастайныя. У адных звычайныя, сцёблы без калючак і лісця, у іншых калючыя, у трэціх — сцёблы мясістыя, кактусападобныя, кантаваныя, нярэдка слупападобныя, з калючкамі і без лісця. Ва ўсіх у тканках па большай частцы белы млечны сок (т.з. «латэкс»), цячэ ў моцна галінастых млечных сасудах без перагародак. Пры пападанні на скуру чалавека сок можа выклікаць раздражненне[5].
У складаных суквеццях малачаю зеленавата-жоўтыя прыкветнікі, якія сядзяць большай часткай парамі і адрозніваюцца ад вегетатыўных лістоў звычайна меншай даўжынёй і шырокімі абрысамі. Элементарнае суквецце акружана пяццю невялікімі крыючымі лістамі, зрослымі ў бакал, які нагадвае зрослалістую чашачку. Па яго знешняй паверхні ў верхняй частцы маюцца буйныя залозкі. Унутры бакала змяшчаецца жаночая кветка, якая займае цэнтральнае становішча, сядзіць на доўгай ножцы і высунута вонкі, і шмат дробных мужчынскіх кветак, згрупаваных у пяць звілін, пазушных па адносінах да лісточкаў, утвараючых бакал. Кожная мужчынская кветка на кароткай кветаножцы і складаецца толькі з адной тычынкі, ніць якой складае непасрэдна працяг кветаножкі. Мяжа паміж кветаножкай і тычынкавай ніццю бывае прыкметна ў выглядзе сучлянення.
Жаночыя кветкі, у сваю чаргу, зведзены толькі да песціка. Такое суквецце з мужчынскіх кветак і жаночай кветкі ў бакале атрымала назву цыятыя. Цыятый біялагічна адпавядае суквеццю, а марфалагічна ён падобны на асобную кветку, якая мае просты калякветнік (бакал), шмат тычынак (5 звілін з мужчынскіх аднатычынкавых кветак) і адзін песцік (жаночую кветку).
Існуе шмат малачаяў арыгінальнага знешняга выгляду. Сярод іх заслугоўваюць асаблівай увагі афрыканскія кактусападобныя малачаі. У гэтых малачаяў лісты рэдукаваныя, сцяблы сакавітыя. Сукулентны характар такіх раслін робіць іх вельмі падобнымі на кактусы, непасрэднай роднасці з якімі, аднак, малачаі не маюць.
- Euphorbia albomarginata Torr. & A.Gray. Расце ў пустынях і чапаралі Паўночнай Амерыкі.
- Euphorbia amygdaloides L.. Сустракаецца па ўсёй Еўропе.
- Euphorbia angulata Jacq.
- Euphorbia antiquorum L. typus[6][7]
- Euphorbia antisyphilitica Zucc.
- Euphorbia aphylla Brouss. ex Willd.[8]
- Euphorbia aristata Schmalh.
- Euphorbia arbuscula Balf.f.[9]. Эндэмік Стаўрапольскага ўзвышша. Занесены ў Чырвоную кнігу Расіі.
- Euphorbia blepharophylla C.A.Mey. ex Ledeb.[10]
- Euphorbia borealis Baikov. Сустракаецца ў Сібіры, на Алтаі, Далёкім Усходзе, у Казахстане, у Паўночнай Манголіі і ў Кітаі.
- Euphorbia bubalina Boiss.[8]
- Euphorbia buchtormensis C.A.Mey. ex Ledeb.[11]
- Euphorbia caesia Kar. & Kir.[12]
- Euphorbia canariensis L.[8]
- Euphorbia candelabrum Kotschy[8]
- Euphorbia caput-medusae L.[8]
- Euphorbia cereiformis L.[8]
- Euphorbia corollata L.
- Euphorbia cyparissias L. — Малачай кіпарысавы. Расце ў Заходняй Еўропе і еўрапейскай частцы Расіі.
- Euphorbia dahurica Peschkova[13]
- Euphorbia densiuscula Popov
- Euphorbia dulcis L. — Малачай салодкі
- Euphorbia esula L. — Малачай востры[14]. Сустракаецца ў Цэнтральнай і Паўднёвай Еўропе, у Сібіры, на Алтаі, у большай частцы Азіі. У Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы як заноснае.
- Euphorbia exigua L. — Малачай мізэрны
- Euphorbia fischeriana Steud.[15]. Расце ў Чыцінскай вобласці, Манголіі, Кітаі. Занесены ў Чырвоную кнігу Чыцінскай вобласці.
- Euphorbia globosa (Haw.) Sims[8]
- Euphorbia grandicornis Goebel. ex E.N.Br.
- Euphorbia grandidens Haw.[8]
- Euphorbia helioscopia L. — Малачай сонцагляд[16]
- Euphorbia horrida Boiss.[8]
- Euphorbia jenisseiensis Baikov[17]
- Euphorbia kudrjaschevii (Pazij) Prokh.
- Euphorbia latifolia C.A.Mey. ex Ledeb.. Сустракаецца на Алтаі і ў Сярэдняй Азіі.
- Euphorbia lenensis Baikov[18]
- Euphorbia lophogona Lam.. Эндэмік Мадагаскара.
- Euphorbia macrorrhiza C.A.Mey. ex Ledeb.[19]
- Euphorbia mammillaris L.[8]
- Euphorbia meloformis Aiton[8]
- Euphorbia microcarpa (Prokh.) Krylov. Сустракаецца ў Заходняй Сібіры, на Алтаі і ў Казахстане.
- Euphorbia milii L.C.Leach. Эндэмік Мадагаскара
- Euphorbia mongolica (Prokh.) Prokh.[20]
- Euphorbia myrsinites L.[21]
- Euphorbia obesa Hook.f.[8]
- Euphorbia palustris L. — Малачай балотны
- Euphorbia peplus L. — Малачай бутэрлакавы
- Euphorbia pilosa L.[22]. Сустракаецца ў Сібіры, на Алтаі, ва Усходнім Казахстане.
- Euphorbia polyacantha Boiss.[8]
- Euphorbia potaninii Prokh.[23]
- Euphorbia pseudocactus A.Berger[8]
- Euphorbia pulcherrima Willd. ex Klotzsch. Радзіма — Мексіка і Цэнтральная Амерыка.
- Euphorbia ramipressa Croizat[8]
- Euphorbia rapulum Kar. & Kir.[24]
- Euphorbia resinifera O.Berg. Расце ў Марока і на Канарскіх астравах
- Euphorbia rupestris C.A.Mey. ex Ledeb.. Эндэмік Алтая. Уключаны ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Алтай.
- Euphorbia sajanensis (Boiss.) Baikov[25]
- Euphorbia seguieriana Neck.[26]
- Euphorbia stenoclada Baill.[8]
- Euphorbia subcordata C.A.Mey. ex Ledeb.[27]
- Euphorbia trigona L.. Афрыканская расліна, куст. Папулярны ў пакаёвым кветкаводстве.
- Euphorbia tirucalli L.. Расце ў Афрыцы, як заноснае ў іншых трапічных рэгіёнах.
- Euphorbia triodonta (Prokh.) Prokh.
- Euphorbia tshuiensis (Prokh.) Serg. ex Krylov
- Euphorbia virosa Willd.[8]
Зноскі
- Сапегін Л. М. Батаніка. Сістэматыка вышэйшых раслін: вучэбны дапаможнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па біялагічных спецыяльнасцях. — Гомель: ГДУ, 2012. — 337 с. ISBN 978-985-439-644-6