Падвей
Выгляд
(Пасля перасылкі з Eriophorum)
Падвей | |||||||||||||||||
Падвей похвенны (Eriophorum vaginatum) | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Eriophorum L. (1753) | |||||||||||||||||
|
Падвей[3] (Eriophorum) — род шматгадовых травяністых раслін сямейства асаковыя.
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Вышыня да 1 м. Расліны ўтвараюць купінкі. Лісце лінейнае. Кветкі двухполыя, у каласках; калякветнік з ніткападобных валаскоў, якія разрастаюцца ў пухоўкі пры пладах — арэшках.
Арэал
[правіць | правіць зыходнік]Вядома каля 20 відаў, пашыраных у халодным і ўмераным паясах Паўночнага паўшар’я. На тэрыторыі Беларусі падвей похвенны (Eriophorum vaginatum), падвей шматкаласковы (Eriophorum polystachion), падвей шыракалісты (Eriophorum latifolium) і інш. растуць на балотах, забалочаных лугах, у балотных лясах; цвітуць у чэрвені.
Значэнне і выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Падвей похвенны (Eriophorum vaginatum) — торфаўтваральнік, падвей шыракалісты (Eriophorum latifolium) — лекавая расліна.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 50. — 160 с. — 2 350 экз.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Падве́й // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 488. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
- Eriophorum L. — Пушица // Определитель высших растений Беларуси (руск.) / Под ред. В. И. Парфёнова. — Мн.: Дизайн Про, 1999. — С. 361, 365. — 472 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-6182-78-6.
- Манкевіч В. І. Падве́й // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — С. 59—60. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Пушица — род Eriophorum: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)