Перайсці да зместу

EeOneGuy

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
EeOneGuy
Род дзейнасці відэаблогер, тэлепрадзюсар, ютубер, музыкант, online streamer
Дата нараджэння 19 студзеня 1996(1996-01-19) (28 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Узнагароды і прэміі
Diamond Play Button
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

EeOneGuy (сапраўднае імя Іван Раманавіч Рудской; нар. 19 студзеня 1996, сяло Ганніўка, Вэрхнёдніпроўскі раён, Днепрапятроўская вобласць) — украінскі лэцплэер і відэаблогер[1], адзін з самых запатрабаваных відэаблогераў па меркаванні выдання «Газета. Ру». Уладальнік канала з назвай EeOneGuy на YouTube[2].

Іван нарадзіўся 19 студзеня 1996 года ў сяле Ганніўка Вэрхнёдніпроўскага раёна Днепрапятроўскай вобласці Украіны. Маці — эканаміст, бацька — ветэрынар. У школе лічыўся выдатнікам. Вучыўся ў Днепрапятроўскім нацыянальным універсітэце на факультэце прыкладной матэматыкі, але датэрмінова спыніў навучанне. Пераехаў у Маскву (Расія)[3][4].

Зарэгістраваў свой канал з назвай EeOneGuy на YouTube 19 сакавіка 2013 года. У 2015 годзе прымаў удзел у здымцы YouTube Rewind, рэкламнай кампаніі Lenovo і фестывалі Videofan[5], стаў пераможцам прэміі «Лайк-2015», якая праходзіла ў рамках фестывалю «Видфест», у намінацыі «Лайк за лайфстайл»[6].

У 2016 годзе сумесна з Сашай Спілберг і Мар’янай Ро сыграў адну з галоўных роляў у фільме студыі Bazelevs (прадзюсар Цімур Бекмамбетаў) — «Узламаць блогераў» (рэж. Максім Свешнікаў)[7].

У маі 2016 года часопіс «Коммерсантъ Деньги» апублікаваў артыкул «Налог на кривляния», дзе ацаніў меркаваны гадавы даход Івана ад партнёрскай праграмы YouTube ў 300 тысяч долараў. У артыкуле таксама згадвалася прапанова старшыні камітэта Дзярждумы па эканамічнай палітыцы, інавацыйным развіцці і прадпрымальніцтве Анатоля Аксакова аб стварэнні рэестра асоб, якія атрымліваюць даход ад размяшчэння відэаролікаў ў блогах. Дэпутат удакладніў, што Дзярждума гатова разглядзець пытанне аб увядзенні патэнтаў на падобную дзейнасць[8].

Палітычныя погляды

[правіць | правіць зыходнік]

Згодна з інфармацыяй, указанай на старонцы ў сацыяльнай сетцы УКантакце, Іван мае ліберальныя палітычныя погляды. У 2013—2014 гадах, падчас анексіі Крыма і баявых дзеянняў на ўсходзе Украіны, хлопец дадаваў сабе на сцяну УКантакце допісы і фота ў падтрымку Украіны[9]. Пазней большасць гэтых допісаў былі выдалены.

У сакавіку 2021 года ў інтэрв’ю Дудзю Рудскі заявіў, што яму некалькі разоў «прапанавалі расійскі пашпарт», ад якога ён адмовіўся, пасля чаго неаднаразова заўважаў цікавасць з боку прадстаўнікоў расійскіх праваахоўных органаў. Паводле слоў Рудскага, такім чынам яго намагаліся запалохаць, таму ён вырашыў вярнуцца ва Украіну[10][11].

2 мая 2021 года блогер заявіў, што аўтар інтэрв’ю Юрый Дудзь выразаў з відэа «галоўны меседж». Паводле слоў Івана Рудскага, яго бабуля — ахвяра Галадамору, а дзядуля — рэпрэсій НКУС. Да таго Іван патлумачыў, што «РФ адабрала ва Украіны яе тэрыторыі (Данецк, Луганск, Крым) коштам тысяч жыццяў…»[10][12][13].

Асабістае жыццё

[правіць | правіць зыходнік]

Сцвярджалася, што Іван быў у блізкіх адносінах з Мар’янай Ражковай (Мар’янай Ро). Мар’яна таксама відэаблогер на YouTube[3][5][14][15]. У канцы 2016 года пара разышлася[16].

  1. Елена Кравцун. Субъективная бойня // Коммерсантъ. — 2016. — 06 красавіка (№ 58). — С. 11.
  2. EeOneGuy — YouTube Channel Statistics — WatchinToday(недаступная спасылка). watchin.today. Архівавана з першакрыніцы 21 сакавіка 2019. Праверана 21 красавіка 2019.
  3. а б Алена Светская. От подростка-неудачника до блогера-миллионера. Жизнь Ивангая до и после YouTube. Life (телеканал) (2 жніўня 2106). Праверана 1 жніўня 2016.
  4. Ивангай: как 20-летний парень из украинского села стал кумиром миллионов. Афиша Daily. Праверана 19 мая 2016.
  5. а б Александра Синенкова. EeOneGuy и Марьяна Ро стали «Самой милой парой» по версии Elle Girl. Elle Girl (10 лістапада 2015). Праверана 6 чэрвеня 2016.
  6. Ольга Свирина. Премия «ЛАЙК-2015»: победители. ElleGirl (8 чэрвеня 2015). Праверана 20 чэрвеня 2016.
  7. Бекмамбетов завершил съемки комедийного альманаха "Liked". Россия сегодня (17 сакавіка 2016). Праверана 19 мая 2016.
  8. «Вся верхушка блогеров попросту уедет из России». «РУНЕТ МЕДИА» (30 мая 2016). Праверана 7 чэрвеня 2016.
  9. Wayback Machine. Архівавана з першакрыніцы 13 сакавіка 2014.
  10. а б Український відеоблогер Івангай заявив, що Дудь вирізав з інтерв'ю його слова про Голодомор, репресії НКВД і агресію РФ (укр.). istpravda.com.ua. Історична правда (4 мая 2021).
  11. Після скандалу Дудь виклав вирізану частину інтерв’ю з українським блогером Івангаєм (укр.). glavcom.ua. Главком (4 травня 2021).
  12. Відеоблогер Івангай звинуватив журналіста Дудя у вилученні з інтерв'ю слів про Україну. BBC News. Праверана 3 мая 2021.
  13. Про Крим і Голодомор: Дудь показав вирізаний шматок інтерв'ю з Івангаєм (укр.). pravda.com.ua. Українська правда (4 мая 2021).
  14. Марьяна Ро(недаступная спасылка). Фестиваль Видфест. Архівавана з першакрыніцы 26 мая 2016. Праверана 19 мая 2016.
  15. Прасковья Лыкина. Подписывайтесь на канал: 10 самых крутых российских девушек-блогеров. 14 июня — международный день блогера. В честь праздника «Леди Mail.Ru» рассказывает о самых известных девушках российского интернет-пространства: от YouTube-звезды Кати Клэп и визажиста Гоар Аветисян до актрисы и спортсменки Настасьи Самбурской.. «Леди Mail.Ru» (14 чэрвеня 2016). Праверана 20 ліпеня 2016.
  16. Женя Шара. Ивангай рассказал Лайфу о расставании с Марьяной Ро: Я одинок и счастлив!. Life (27 снежня 2106). Праверана 14 студзеня 2017.