Dryobalanops aromatica — дрэва, від раслін сямейства Dipterocarpaceae. Гэты від — адно з некалькіх дрэў, у якіх выяўляецца феномен, вядомы як сарамлівасць кроны.
Від распаўсюджаны на Суматры, Малайскім паўвостраве і Барнеа. Гэта вялікае дрэва, вышыня якога дасягае 65 і нават 75 м. Як адна з найважнейшых крыніц камфары, дрэва прыцягвала арабскіх гандляроў, якія наведвалі Барнеа. У той час яно цанілася даражэй золата. Расліна змяшчае бергенін, вініферыны, дыптаінданезін і шэраг іншых рэчываў.