Перайсці да зместу

Drupal

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Drupal
Выява лагатыпа
Тып Content Management Framework
Аўтар Dries Buytaert[d]
Распрацоўшчык Дрыс Байтаерт (Dries Buytaert) і супольнасць распрацоўшчыкаў
Напісана на PHP
Аперацыйная сістэма Кросплатформавае праграмнае забеспячэнне
Мовы інтэрфейсу некалькі моў[d]
Першы выпуск 15 студзеня 2001
Апошняя версія
  • 11.0.4 (12 верасня 2024)[1]
Тэставая версія
  • 10.3.1 (4 ліпеня 2024)[2]
Ліцэнзія GNU General Public License
Сайт drupal.org
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Drupal(Дру́пал) — свабодны вэб-фрэймворк з адкрытым зыходным кодам для стварэння сістэм кіравання кантэнтам (англ.: content management system, CMS), напісаны на PHP. Распаўсюджваецца пад ліцэнзіяй GNU GPL. Выкарыстоўваецца ў якасці сервернай часткі для, прынамсі, 2,1 % усіх вэб-сайтаў у свеце[3], у межах ад персанальных блогаў да карпаратыўных, палітычных і ўрадавых сайтаў, уключаючы whitehouse.gov і data.gov.uk. Таксама выкарыстоўваецца для кіравання ведамі і дзелавога супрацоўніцтва.

Стандартны рэліз Drupal, вядомы як ядро Drupal, утрымлівае асноўныя магчымасці, характэрныя для сістэм кіравання змесцівам. Яны ўключаюць рэгістрацыю і абслугоўванне ўліковага запісу, кіраванне меню, каналы RSS, настройкі макета старонкі і адміністраванне сістэмы. Drupal можа выкарыстоўвацца як для сайтаў-візітовак, блогаў, інтэрнэт-форумаў, так і для сайтаў супольнасці, якія прадугледжваюць сгенераванае карыстальнікамі змесціва.

На красавік 2013 года існуе больш за 21 400[4] свабодных, унесеных супольнасцю, дадаткаў, вядомых як модулі, якія даступныя, каб змяняць і пашыраць здольнасці ядра Drupal, і дадаваць новыя магчымасці ці наладжваць паводзіны і выгляд Drupal. З-за гэтай падключальнай пашыральнасці і модульнай канструкцыі Drupal апісваецца як CMF. Drupal таксама апісваецца як платформа інтэрнэт-праграм, паколькі яна задавальняе агульнапрынятым патрабаванням характарыстык для такіх платформ.

Хоць Drupal прапануе складаны праграмны інтэрфейс для распрацоўшчыкаў, усталяванне базавага вэб-сайта і кіраванне ім не патрабуе навыкаў праграмавання[5].

Drupal працуе на любой вылічальнай платформе, якая падтрымлівае вэб-сервер, здольны апрацоўваць PHP (у тым ліку Apache, IIS, Lighttpd, Hiawatha, Cherokee або Nginx) і базы даных (такія як MySQL, MongoDB, MariaDB, PostgreSQL, SQLite, або Microsoft SQL Server) для захоўвання змесціва і налад. Drupal 6 патрабуе PHP 4.4.0 , а Drupal 7 патрабуе PHP 5.2.5 або вышэй.[6]

Гісторыя праекта

[правіць | правіць зыходнік]

Першапачаткова напісаны Дрысам Байтаертам (Dries Buytaert) як дошка для аб’яў, Drupal стаў праектам з адкрытым кодам у 2001 годзе.[7] Drupal з’яўляецца англійскім варыянтам галандскага слова «druppel», што азначае «кропля».[8] Назва была ўзята ад сайта праекта Drop.org які цяпер спыніў сваё існаванне. Байтаерт хацеў назваць сайт «Dorp» (ад галандскага «вёска», цалкам дарэчнае імя для невялікай супольнасці), але памыліўся пры друку рэгістрацыі даменнага імя і вырашыў, што памылка гучыць лепш.[7] Назва паступова ператварылася ў Drupal.

Цікавасць да Drupal атрымала значны імпульс у 2003 годзе, калі ён быў выкарыстаны для стварэння «DeanSpace» для Говарда Дзіна, аднаго з кандыдатаў у першаснай кампаніі Дэмакратычнай партыі ЗША ў 2004 годзе, на прэзідэнцкіх выбарах. DeanSpace выкарыстоўваў opensource-распаўсюджанне Drupal для падтрымкі дэцэнтралізаванай сеткі каля 50 разрозненых, неафіцыйных вэб-сайтаў Дзіна, якія злучаліся непасрэдна адзін з адным, а таксама з кампаніяй.[9] Пасля таго як Дзін скончыў сваю кампанію, члены яго вэб-каманды працягвалі пераследваць сваю зацікаўленасць у распрацоўцы вэб-платформы, якая можа дапамагчы палітычнай актыўнасці, пачаўшы з CivicSpace Labs ў ліпені 2004, «першай кампаніі з поўнай занятасцю, якая займалася распрацоўкай і распаўсюджваннем Drupal-тэхналогіі».[10] Іншыя кампаніі таксама пачалі спецыялізавацца на распрацоўцы Drupal.[11][12] Да 2012 года Drupal вэб-сайты налічваюць больш за 100 пастаўшчыкоў, якія прапануюць Drupal-паслугі.[13]

Супольнасць у цяперашні час дапамагае развіваць Drupal,[14] і папулярнасць сістэмы імкліва расце. З ліпеня 2007 года па чэрвень 2008 года Drupal быў спампаваны з сайта Drupal.org больш за 1,4 мільёна разоў, што прыкладна на 125 % больш у параўнанні з папярэднім годам.[15]

Па стане на снежань 2012 года, больш чым 808.000 сайтаў выкарыстоўваюць Drupal.[16] Яны ўключаюць у сябе сотні вядомых арганізацый,[17], у тым ліку карпарацыі, сродкі масавай інфармацыі і выдавецкія кампаніі, урады, некамерцыйныя арганізацыі [18], школы і прыватных асоб. Drupal таксама выйграў некалькі ўзнагарод Packt Open Source CMS Awards [19] і тры разы — Webware 100.[20][21]

5 сакавіка 2009 года, Байтаерт абвясціў аб замарозцы распрацоўкі кода для Drupal 7 да 1 верасня 2009 года.[22] Drupal 7 быў выпушчаны 5 студзеня 2011 года з рэліз-вечарынамі ў розных краінах.[23] Пасля выпуску спынілася абслугоўванне Drupal 5, і зараз захоўваюцца і падрымліваюцца толькі Drupal 6 і Drupal 7.[24] Апошняя версія Drupal 7.22 выпушчаная 3 красавіка 2013 года. Гэты рэліз выпраўляе крытычную ўразлівасць бяспекі і ўсім уладальнікам прапануецца абнавіць яго неадкладна.[25]

Drupal 8 знаходзіцца ў стадыі распрацоўкі, і пакуль няма зафіксаванай даты рэлізу.[26] Праца па Drupal 8 падзелена на катэгорыі, такія як Ініцыятывы ядра, Мабільная, Лэйаўты, Вэб-службы і Кіраванне канфігурацыяй. Праграма Google Summer of Code з’яўляецца спонсарам 20 Drupal-праектаў.[27]

Эмблема праекта

[правіць | правіць зыходнік]
Лагатып Drupal

Пасля таго, як Drupal быў створаны, відавочным пытаннем стала абранне і стварэнне эмблемы праекта. Удзельнікі супольнасці лічылі, што яна павінна быць звязана з кропляй або вадой. Першапачаткова эмблема Drupal малявалася як кропля ў крузе. З часам прыйшла ідэя зрабіць эмблему ў выглядзе карыкатурнай кроплі з тварам. Стывен Вітэнс (Steven Wittens) стварыў трохмерную кроплю, але ідэя не пайшла ў масы галоўным чынам таму, што трохмерны аб’ект складана друкаваць, рэдагаваць і г.д.

Існуючая эмблема Drupal прыдумана Крысцьянам Янсэнам (Kristjan Jansen).[28] Яна прадстаўляе сабой кроплю з тварам. Вочы паказваюцца як дзве злучаныя кроплі ў выглядзе знаку бясконцасці і выражаюць у сімвалічнай форме бясконцыя магчымасці Drupal.

Тэхнічныя асаблівасці

[правіць | правіць зыходнік]

Архітэктура Drupal дазваляе прымяняць яго для пабудовы розных тыпаў сайтаў — ад блогаў і навінных сайтаў да інфармацыйных архіваў і сацыяльных сетак. Наяўную па змоўчанні функцыянальнасць можна павялічваць падключэннем дадатковых пашырэнняў — «модуляў» у тэрміналогіі Drupal. Найбольш важныя функцыі, што прадастаўляюцца «са скрыні»:

  • адзіная катэгарызацыя ўсіх відаў змесціва (таксанамія) — ад форумных паведамленняў да блогаў і навінных артыкулаў;
  • шырокі набор уласцівасцей пры пабудове рубрыкатараў: плоскія спісы, іерархіі, іерархіі з агульнымі продкамі, сінонімы, роднасныя катэгорыі;
  • укладзенасць катэгорый любой глыбіні;
  • пошук па змесціву сайта, у тым ліку пошук па таксанаміі і карыстальнікам;
  • размежаванне дасягу карыстальнікаў да матэрыялаў (ролевая мадэль);
  • дынамічная пабудова меню;
  • падтрымка XML-фарматаў:
    • вывад дакументаў у RDF/RSS;
    • агрэгацыя матэрыялаў з іншых сайтаў;
    • BlogAPI для публікавання матэрыялаў пры дапамозе знешніх праграм.
  • аўтарызацыя праз OpenID;
  • сімвальныя асэнсаваныя URL (іначай «чалавека-зразумелыя»);
  • пераклады інтэрфейса сайта на розныя мовы, а таксама падтрымка вядзення шматмоўнага кантэнта;
  • магчымасць стварэння сайтаў са складанай структурай змесціва (напрыклад, агульнай базай даных або агульнымі настройкамі);
  • размежаваныя канфігурацыі сайта для розных віртуальных хастоў (мультысайтынг), у тым ліку ўласныя наборы модуляў і тэмаў афармлення для кожнага падсайта;
  • апавяшчэнні пра выходзячыя абнаўленні модуляў.

Drupal мае модульную архітэктуру з кампактным ядром, прадстаўляючым АРІ, да якога могуць звяртацца модулі. Стандартны набор модуляў уключае такія функцыі, як навінная стужка, блог, форум, загрузка файлаў, зборшчык навін, галасаванні, пошук і іншыя. Дызайн сайта змяняецца таксама пасродкам спецыяльных модуляў — «тэмаў афармлення».

Некалькі прыкладаў найбольш папулярных модуляў, якія можна спампаваць з рэпазіторыя на drupal.org:

  • Views[29] — модуль з інтэрфейсам для стварэння розных спісаў.
  • Panels[30] — прадстаўляе магчымасць разбіваць змесціва старонкі на рэгіёны (больш прасунутае выкарыстанне стандартных рэгіёнаў Drupal).
  • Services[31] — стварэнне ўласных вэб-сэрвісаў, напрыклад XMLRPC или REST.
  • WYSIWYG[32] — модуль для працы з wysiwyg-рэдактарамі, дазваляе адначасова выкарыстоўваць некалькі рэдактараў (ckeditor, tinymce, whyzziwyg).
  • Apachesolr[33] — інтэграцыя з пашукавіком Apache SOLR.
  • Panels everywhere[34] — прадстаўляе магчымасць выкарыстоўваць галоўную панэль для ўсяго сайта, з наступнай устаўкай у яе іншых панэлей.
  • Features[35] — дазваляе зліваць вызначыныя дадзеныя з базы ў код у выглядзе модуляў для наступнага пераноса (напрыклад, з сервера распрацоўкі на прэпрадакшн сервер).
  • Backup and migrate (BAM)[36] — магчымасць дампа і ўзнаўлення базы цалкам або часткова.
  • Views bulk operations[37] — групавыя аперацыі над аб’ектамі ў спісах.
  • Devel[38] — набор сродкаў і функцый для хуткай распрацоўкі.
  • Drush[39] — Drupal shell, пакет для працы з друпалам і модулямі праз кансоль (таксама дасягальны ў рэпазіторыях апошніх версій ubuntu).
  • Memcache[40] — інтэграцыя з серверам memcached.
  • Ubercart — сістэма электроннай камерцыі.

Да несумнеўных плюсаў Drupal трэба аднесці даволі поўную дакументацыю па розных аспектах сістэмы (дакументацыя пераважна на англійскай мове).

Тэмы афармлення

[правіць | правіць зыходнік]

Дызайн сайта на Drupal можна змяняць з дапамогай тэмаў афармлення. У якасці шабланізатара («рухавік тэмы» у тэрміналогіі Drupal) выкарыстоўваецца PHPTemplate, але з’яўляецца магчымасць выкарыстоўваць Xtemplate[41], Smarty[42], Twig[43] і іншыя.

Уключэнне PHPTemplate і XTemplate рухавікоў у Drupal заклапочвае з нагоды гнуткасці і складанасці.[44] Drupal-темізацыя выкарыстоўвае механізм шаблонаў, каб далей адасобліваць HTML/CSS з PHP. Папулярны Drupal-модуль, які называецца «Devel» падае GUI інфармацыю для распрацоўшчыкаў і вярстальшчыкаў пра будову старонкі.

Унесеныя супольнасцю тэмы на сайт Drupal.org выдадзеныя ў адпаведнасці з бясплатнай ліцэнзіяй GPL.

З версіі 6.0 з’явілася магчымасць дынамічна змяняць формы па сродках AHAH. У версію 7.0 увайшла бібліятэка jQuery UI.

Метады структуравання зместу

[правіць | правіць зыходнік]

У Drupal прапаноўваецца гібкая схема арганізацыі структуры сайта на аснове таксанаміі.
Таксанамія — механізм, які дазваляе ствараць адвольную колькасць тэматычных катэгорый для змесціва сайта і асацыяваць іх з модулямі, якія забяспечваюць увод і вывад інфармацыі. Катэгорыі могуць прадстаўляць плоскія або іерархічныя спісы, альбо складаныя структуры, дзе элемент можа мець некалькі «продкаў» і некалькі даччыных элементаў. З дапамогай падобнай схемы аднымі і тымі ж модулямі магчыма арганізацыя розных варыянтаў структурызацыі змесціва. Напрыклад, лёгка ствараецца скразны спіс «ключавых словаў» для ўсіх дакументаў сайта і т.п.

Іншая парадзігма з’явілася са стварэннем у Drupal пашырэння Content Construction Kit (CCK). CCK дазваляе дапаўняць дакументы новымі палямі розных тыпаў — ад палёў увода URL і email, да палёў захоўвання і адлюстравання мультымедыйных файлаў. Таксама па сродках дадатковых модуляў да CCK (напрыклад, Node reference) можна арганізаваць сувязі паміж дакументамі, не выкарыстоўваючы механізм таксанаміі.

Падтрымка лакалізацыі

[правіць | правіць зыходнік]
Відэа «Як перакладаць Drupal»

Сістэма падтрымлівае лакалізацыю інтэрфейса на больш чым 100 мовах (аднак не ўсе пераклады з’яўляюцца поўнымі). У Drupal выкарыстоўваецца асабісты механізм для лакалізацыі з захаваннем перакладаў у базе даных, нараўне з астатнім змесцівам сайта. Імпарт і экспарт перакладаў сайта ажыцяўляецца ў выглядзе po-файлаў.

Поўная лакалізацыя змесціва падтрымліваецца іншымі модулямі, якія не ўваходзяць у пастаўку Drupal, але могуць быць спампаваныя з сайта распрацоўшчыкаў. У 2012 годзе Drupal-клуб арганізаваў конкурс «Пераклад Drupal на беларускую мову»[45] сярод распрацоўшчыкаў, лінгвістаў і проста ініцыятыўных людзей. Цягам трох месяцаў ядро Drupal 7 версіі было цалкам лакалізавана.

Палітыка Drupal складаецца ў тым, каб анансаваць аб прыродзе кожнай уразлівасці сістэмы бяспекі, як толькі выдадзены новы рэліз. Адміністратары Drupal сайтаў аўтаматычна апавяшчаюцца аб гэтых новых рэлізах праз модуль Статуса Абнаўлення (Drupal 6.x) ці праз Менеджар Абнаўлення (Drupal 7.x). Drupal вядзе спіс рассылкі паведамленняў бяспекі, гісторыю ўсіх апавяшчэнняў бяспекі, дамашнюю старонку службы бяспекі і RSS-стужку з новымі апавяшчэннямі. У 2012 годзе паведамілі і выправілі ў ядры Drupal 4 уразлівасці сістэмы бяспекі. Дзіркі ў бяспецы таксама былі знойдзены і выпраўлены ў 174 унесеных карыстальнікамі модулях.

Сістэмныя патрабаванні

[правіць | правіць зыходнік]

Drupal у першую чаргу арыентаваны на платформу LAMP, але магчымы варыянты выкарыстання іншага сістэмнага ПЗ.

  • Аперацыйная сістэма: сямейства Unix (у тым ліку FreeBSD, Mac OS X), Windows (любыя АС, на якіх можа працаваць інтэрпрэтатар PHP)
  • Вэб-сервер: Apache, Nginx, Lighttpd, IIS Versions 6, 7 (праз Fast CGI) (тэарытычна любы вэб-сервер, які дапускае выкананне PHP-кода)
  • СКБД: MySQL, PostgreSQL (у прынцыпе нескладаная адаптацыя да іншых рэляційных СКБД, напрыклад IBM DB2 [46])
  • PHP версіі 4.3.3 і вышэй (для сумяшчальнасці з усімі іншымі модулямі рэкамендуецца скарыстоўваць PHP 5, замест PHP 4). Drupal 7 патрабуе PHP 5.2.4 і вышэй.
  • Крытыкі Drupal ставяць у папрок распрацоўшчыкам слабое выкарыстанне аб’ектных магчымасцей PHP. Сапраўды, API Drupal практычна не выкарыстоўвае наяўныя ў PHP магчымасці ААП (Аб’ектна-арыентаванага праграмавання). Распрацоўшчыкі аргументуюць гэта слабай рэалізацыей ААП у мове (асабліва да версіі PHP 5). Аб’ектная мадэль у Drupal прысутнічае, але ў некалькі нетрадыцыйным для PHP выглядзе[47]. У Drupal 7 аднак прысутнічае шэраг новаўвядзенняў, якія задзейнічаюць аб’ектныя магчымасці PHP 5.
  • Да недахопаў (але адначасова і добрай якасці) Drupal можна аднесці адсутнасць адваротнай сумяшчальнасці API. У кожным новым мажорным рэлізе адбываюцца вялікія змены API, калі нароўні з дадаваннем новых функцый прыбіраюцца некаторыя старыя або змяняюцца параметры выкліка існуючых. Гэта прыводзіць да неабходнасці распрацоўшчыкам іншых модуляў адаптаваць іх для працы з новымі версіямі Drupal. Аднак змяненні API і працэдура адаптацыі модуляў да новых версій апісваюцца ў дакументацыі для кожнага рэліза, таксама заўжды прапануецца механізм аўтаматызаванага апгрэйда ядра сістэмы на новую версію.[48][49] Плюс дадзенай схемы распрацоўкі — няма неабходнасці цягнуць з версіі ў версію праграмны пласт сумяшчальнасці са старымі API, што палягчае бягучы код сістэмы.
  • Крывая навучання. Некаторыя карыстальнікі апісваюць Drupal як складаны для засваення. Вялікая колькасць унесеных карыстальнікамі модулей могуць мець функцыянальнасць, якая тыражваецца некалькі разоў.

Прыклады рэалізацыі сайтаў на Drupal

[правіць | правіць зыходнік]

Прыведзены прыклады некалькіх сайтаў з высокай наведвальнасцю (дзесяткі тысяч наведвальнікаў у суткі і вышэй), працуючых на Drupal:

Drupal.org Архівавана 19 кастрычніка 2019. мае вялікую супольнасць карыстальнікаў і распрацоўшчыкаў, з больш чым 954,296 уліковых запісаў карыстальнікаў і больш чым 25,146 уліковых запісаў распрацоўшчыкаў (на красавік 2013).[54] Паўгадавыя Drupal-канферэнцыі (DrupalCon) чаргуюцца паміж Паўночнай Амерыкай і Еўропай.[55] Колькасць удзельнікаў на канферэнцыях DrupalCon павялічылася з 500 у Сегедзе ў жніўні 2008 да больш чым 3,100 у Дэнверы ў сакавіку 2012.[56] Еўрапейскі DrupalCon у жніўні 2012 года праходзіў у Мюнхене, Германія.

Меньшыя падзеі, вядомыя як «Drupal-кемпы» (DrupalCamp),[57] праходзяць на працягу ўсяго года па ўсім свеце.

Таксама гуру Drupal запісваюць відэаскрынкасты па ўсталёўцы і наладцы розных модуляў, тэм і г.д., што дазваляе пачаткоўцам хутчэй разабрацца ў сістэме.

Drupal у Беларусі

[правіць | правіць зыходнік]

У Беларусі таксама існуе Drupal-супольнасць, у Мінску ладзяцца мерапрыемствы прысвечаныя Drupal.

Восенню 2011 года пачаў сваю дзейнасць Drupal-клуб, куды можа прыйсці любы зацікаўлены ў вывучэнні гэтай сістэмы.

26 лістапада 2011 года актывісты Drupal-клуба, які дзейнічае на базе Фаланстэра, арганізавалі першы Drupal-злёт[58], на якім былі прадстаўлены даклады і майстэр-клас для пачаткоўцаў.

Першы Drupal-злёт

15-16 снежня 2012 адбыўся другі Drupal-злёт[59] у іншым фармаце. Усё мерапрыемства было падзелена на 3 блокі:

  • даклады і прэзентаціі;
  • пераклад модуляў на беларускую мову;
  • хакатон па распрацоўцы сацыяльнага праекта niekropali.by.

Сярод удзельнікаў распаўсюджваўся комікс[60] прысвечаны Drupal.

15 лістапада 2013 года быў праведзены Drupal-дзень для шкаляроў.[61]

Асобныя фанатычныя ўдзельнікі пад уплывам Drupal намалявалі велізарнае 3D-графіті і запісалі трэк[62].

Зноскі

  1. drupal 11.0.4 — 2024. Праверана 15 верасня 2024.
  2. drupal 10.3.1 — 2024. Праверана 4 ліпеня 2024.
  3. W3Techs. Usage of content management systems for websites (15 ліпеня 2011). Праверана 15 ліпеня 2011.
  4. Галоўная старонка дру́пал(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 кастрычніка 2019. Праверана 17 красавіка 2013.
  5. Асаблівасці
  6. Патрабаванні(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 красавіка 2016. Праверана 17 красавіка 2013.
  7. а б «History» Архівавана 28 лютага 2009. drupal.org. Retrieved 2009-04-08.
  8. «Druppel: Dutch to English Translation» Архівавана 13 красавіка 2009. Babylon Translation. Retrieved 2009-04-08.
  9. Benjamin Melançon et al. (2011). The Definitive Guide to Drupal 7 (2nd ed.). Apress. p. 823. ISBN 9781430231356. Retrieved 2012-05-27.
  10. Critchley, Spencer (2006-05-03). «Digital Politics: An Interview With CivicSpace Founder Zack Rosen». O’Reilly Media. Retrieved 2012-05-27.
  11. Kreiss, Daniel (2012-03-05). «Dean, Romney, and Drupal: Values and Technological Adoption» Архівавана 21 сакавіка 2016.. Culture Digitally. Retrieved 2012-05-27.
  12. Samantha M. Shapiro, «The Dean Connection», The New York Times December 7, 2003, accessed May 27, 2012.
  13. «Marketplace» Архівавана 10 чэрвеня 2016.. drupal.org. Retrieved 2012-05-27.
  14. Koenig, Josh. «Growth Graphs». Groups.Drupal. Retrieved 2009-04-08.
  15. Buytaert, Dries (2008). «Drupal Download Statistics». Retrieved 2009-04-08.
  16. «Drupal project usage» Архівавана 1 мая 2016.
  17. «Drupal Sites». Dries Buytaert. Retrieved 2010-07-20.
  18. «List of Nonprofit, NPO, NGO Websites Using Drupal». ENGINE Industries. Retrieved 2010-07-20.
  19. «OSS CMS Award Previous Winners» Архівавана 14 лютага 2012.. Packt Publishing. Retrieved 2009-04-08.
  20. «Drupal is a Webware 100 winner for the third year in a row» Архівавана 20 жніўня 2016.. Drupal.org. Retrieved 2011-08-31.
  21. «Cnet.com» Архівавана 10 ліпеня 2012.. News.cnet.com. 2009-05-19. Retrieved 2011-08-31.
  22. «Buytaert.net». Buytaert.net. Retrieved 2011-08-31.
  23. «Drupal 7 to be released on January 5 (with one ginormous party)». Buytaert.net. Retrieved 2011-08-31.
  24. «Xplain Hosting Drupal 7 Quickstart training seminar». Scoop  (англ.). 2010-12-16.
  25. Drupal 8 feature freeze extended
  26. «Never hack core». drupal.org.
  27. «Handbook: Core Modules». drupal.org. Archived from the original on 2008-07-28. Retrieved 2009-04-08.
  28. History of the Druplicon logo Архівавана 9 лютага 2010., drupal.org
  29. Views Архівавана 29 сакавіка 2008.
  30. Panels Архівавана 29 сакавіка 2008.
  31. Services Архівавана 12 кастрычніка 2013.
  32. WYSIWYG Архівавана 20 жніўня 2013.
  33. Apachesolr Архівавана 27 жніўня 2013.
  34. Panels everywhere Архівавана 19 кастрычніка 2013.
  35. Features Архівавана 22 жніўня 2013.
  36. Backup and migrate (BAM) Архівавана 11 верасня 2013.
  37. Views bulk operations Архівавана 21 жніўня 2013.
  38. Devel Архівавана 17 жніўня 2013.
  39. Drush Архівавана 31 жніўня 2013.
  40. Memcache
  41. XTemplate theme engine | drupal.org Архівавана 16 сакавіка 2009.
  42. Smarty theme engine | drupal.org Архівавана 7 красавіка 2013.
  43. Twig template engine | drupal.org Архівавана 22 мая 2013.
  44. How does Drupal compare to Mambo? discussion thread(недаступная спасылка). drupal.org. Архівавана з першакрыніцы 13 ліпеня 2007. Праверана 17 красавіка 2013.
  45. Конкурс «Пераклад Drupal на беларускую мову»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 снежня 2012. Праверана 17 красавіка 2013.
  46. Статья по адаптации на сайте IBM Developer Networks
  47. Праграмаванне ў Drupal з пункту гледжання ААП Архівавана 21 мая 2007.
  48. Абнаўленне сістэмы (для карыстальнікаў) Архівавана 23 сакавіка 2011.
  49. Абнаўленне модуляў (для распрацоўшчыкаў) Архівавана 22 мая 2011.
  50. а б Drupal Sites Which You May Not Have Known Were Drupal Based(недаступная спасылка) (24 кастрычніка 2008). Архівавана з першакрыніцы 4 лютага 2009. Праверана 17 красавіка 2013.
  51. Who is Using Drupal?(недаступная спасылка) (2008). Архівавана з першакрыніцы 2 сакавіка 2013. Праверана 17 красавіка 2013.
  52. ubuntu.com использует Drupal! | Drupal Россия
  53. Under First Open-Source Prez Obama, White House Adopts Drupal, but at What Cost? | Fast Company
  54. Drupal Homepage(недаступная спасылка). Drupal.org. Архівавана з першакрыніцы 24 ліпеня 2013. Праверана 18 жніўня 2011.
  55. drupal.org discussion on Drupalcon event management. Groups.drupal.org. Праверана 31 жніўня 2011.
  56. DrupalCon Chicago 2011.
  57. Drupal Camps and Cons. Праверана 25 January 2013.
  58. Першы Drupal-злёт(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 кастрычніка 2012. Праверана 17 красавіка 2013.
  59. Другі Drupal-злёт Архівавана 7 лютага 2013.
  60. Комікс Drupal-злёт
  61. Drupal-день. Следующее поколение Архівавана 23 лістапада 2013.
  62. Drupal-клуб. Будь социальным!|Смотреть видео

Кнігі на рускай мове

[правіць | правіць зыходнік]
  • Тодд Томлинсон CMS Drupal 7: руководство по разработке системы ўправления вэб-сайтом, 3-е издание = Pro Drupal 7 Development, 3rd Edition. — М.: «Вильямс», 2011. — 560 с. — ISBN 978-5-8459-1743-0
  • Алексей Черных Drupal 7. — «Эксмо», 2011. — С. 208. — ISBN 978-5-699-47059-4
  • Колисниченко Денис Николаевич Drupal 7. Руководство пользователя. — «Диалектика», 2011. — С. 256. — ISBN 978-5-8459-1717-1
  • Анжела Байрон, Эдисон Берри, Натан Хог, Джэфф Итон, Джэймс Уокер, Джэфф Роббинс Drupal: создание и управление сайтом = Using Drupal. — «Символ», 2010. — С. 576. — ISBN 978-5-93286-174-5
  • Джон Вандюк CMS Drupal: руководство по разработке системы ўправления сайтом = Pro Drupal development. — «Вильямс», 2009. — С. 576. — ISBN 978-5-8459-1513-9
  • Томас Захреддин Drupal 6 = Das Drupal 6 Praxisbuch. — «Эксмо», 2008. — С. 432. — ISBN 978-5-699-36219-6
  • Дэвид Мерсер Drupal 6. Создание надежных и полнофункциональных веб-сайтов, блогов, форумов, порталов и сайтов-сообществ = Building powerful and robust websites with Drupal 6: Build your own professional blog, forum, portal or community website with Drupal 6. — «Вильямс», 2009. — С. 272. — ISBN 978-5-8459-1556-6
  • В.Ромашов CMS Drupal: система управления содержимым сайта. — «Питер», 2009. — С. 256. — ISBN 978-5-49807-241-8

Кнігі на англійскай мове

[правіць | правіць зыходнік]
  • Robert T. Douglass, Mike Little, Jared W. Smith «Building Online Communities with Drupal, phpBB, and WordPress». Apress, ISBN 1-59059-562-9
  • David Mercer «Drupal: Creating Blogs, Forums, Portals, and Community Websites», ISBN 1-904811-80-9
  • John K. VanDyk, Matt Westgate «Pro Drupal Development», ISBN 978-1-59059-755-2
  • Matt Butcher «Learning Drupal 6 Module Development», ISBN 978-1-84719-444-2