DZIDZIO
DZIDZIO | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Жанры | дэнс-поп, сінці-поп, фолк, рок |
Гады | 2009 - сённяшні дзень |
Краіна | Украіна |
Адкуль | Наваяварыўск |
Мова песень | надсанскі говар украінскай мовы, суржык[1] |
Склад |
Міхаіл «Дзідзьо» Хома, Назары «Юлік» Дук, Арэст «Лямур» Галіцкі |
Былыя ўдзельнікі |
Алег «Лёсік» Турко |
en.dzidzio.com | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«DZIDZIO» (Дзідзьё) — украінскі поп-гурт, заснаваны ў 2009 годзе[2]. Выступае ў жанры «камедыйнага антыгламурнага попа». Выкарыстоўвае надсанскія говар украінскай мовы, суржык і ненарматыўную лексіку[3].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Гурт DZIDZIO быў створаны ў 2009 годзе ў горадзе Наваяварыўск, Львоўскай вобласці, пры падтрымцы Андрэя Кузьменка. У яго склад увайшлі Міхаіл Хома (Дзідзьо) і Алег Турко (Лёсік). Пазней далучыўся яшчэ адзін удзельнік — Назары Гук (Юлік). Да гэтага моманту Дзідзьо здабыў папулярнасць у Інтэрнэце дзякуючы сваім маналогам пра парсючка Мэйсана — «ідэйным натхняльнікам гурта».
Першы поспех DZIDZIO прынесла выкананне песні «Старі фотографії» гурта «Скрабін». Наступным хітом гурта стала песня «Ялта», словы і музыку для якой напісаў Андрэй Кузьменка[4]. Гурт набыў вялікую папулярнасць у інтэрнэце, іх фан-клуб «У Кантакце» налічвае больш за 200 тысяч падпісчыкаў.
Летам 2012 года адбылася прэм’ера кліпа на песню «ХА-ХА-ХА», а ў кастрычніку выйшаў аднайменны альбом. Вясной 2013 года выйшла іх новая песня «Сусіди». У сакавіку таксама выйшаў караоке-дыск групы ў DVD-фармаце. 18 мая 2013 года адбыўся сольны канцэрт гурта DZIDZIO на стадыёне «Арэна Львоў», які наведалі каля 25 000 гледачоў[5].
У 2016 годзе гурт са скандалам пакінуў гітарыст Алег Турко. Яго месца заняў Арэст Галіцкі (Лямур)[6].
Склад
[правіць | правіць зыходнік]- Міхаіл «Дзідзьё» Хома (2009 — н.ст.) — вакал, сузаснавальнік групы, дырэктар
- Назары «Юлік» Дук (2012 — н.ст.) — клавішы, бас-клавіятура, драм-машына, бэк-вакал
- Арэст «Лямур» Галіцкі (2016 — н.ст.) — гітара
Былыя ўдзельнікі
[правіць | правіць зыходнік]- Алег «Лэсік» Турко (2009—2016) — гітара, бэк-вакал, сузаснавальнік групы.
Дыскаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Альбомы
[правіць | правіць зыходнік]- 2014 — «DZIDZIO Хіти»
- 2012 — «ХА-ХА-ХА»
Сінглы
[правіць | правіць зыходнік]Назва | Аўтар музыкі | Аўтар тэксту | Год |
---|---|---|---|
Я їду да мамі | М. Хома | М. Хома | 2015 |
MARSIK | М. Хома | М.Хома, В. Парфенюк | 2016 |
Птахоподібна | М. Хома | М. Хома | 2016 |
108 | М. Хома | М. Хома | 2016 |
Не матюкайся | М. Хома | М. Хома, Я. Таўстыга | 2017 |
Банда-Банда | М. Хома | М. Хома, В. Парфенюк | 2017 |
Зноскі
- ↑ Тормахова Вероніка Миколаївна. Вплив Гурту «Брати Гадюкіни» На Розвиток Української Рок- та Поп-Культури // Актуальні проблеми історії, теорії та практики художньої культури, 2014. Випуск 33, С. 320—322.
- ↑ Історія створення гурту DZIDZIO (укр.). Праверана 31 ліпеня 2016.(укр.) . Праверана 31 ліпеня 2016.
- ↑ Тормахова Вероніка Миколаївна. Вплив Гурту «Брати Гадюкіни» На Розвиток Української Рок- та Поп-Культури // Актуальні проблеми історії, теорії та практики художньої культури, 2014. Випуск 33, С. 320—322. (укр.)
- ↑ Текст, акорди «Ялта» — Дзідзьо, Лесик Сам — Українські пісні
- ↑ Досье: DZIDZIO . Аргументы и факты (20 жніўня 2014). Праверана 1 жніўня 2016.
- ↑ Світське життя: велике весілля, бал квітів та сімейні справи зірок, 10.06.2016. (укр.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйная старонка на Google (недаступная спасылка)