Cheetah MMPV
Cheetah MMPV | |
---|---|
Краіна паходжання | |
Вытворца | Force Protection Inc[d] |
Усяго выраблена | 13 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Cheetah MMPV («Medium Mine Protected Vehicle» — «Сярэдняя машына з супрацьміннай абаронай») — прататып бронемашыны, створаны кампаніяй Force Protection, Inc., падраздзяленнем General Dynamics. Задуманы як частка лінейкі браніраваных ваенных машын Force Protection, якая ўключае машыны класа MRAP Buffalo і Cougar і лёгкую абароненую патрульную машыну Ocelot (LPPV).
Канструкцыя заснавана на паўднёваафрыканскай лёгкабраняванай машыне класа RG-31 Charger, прызначанай для разведкі і падтрымання ўнутранай бяспекі.
У пачатку 2007 года заяўлена, што поўная вытворчасць можа пачацца ў ліпені 2007 года[1]. Аднак у маі 2007 года Корпус марской пяхоты ЗША заказаў 1200 адзінак браневікоў International MaxxPro ад кампаніі-канкурэнта[2]. У той жа час Force Protection атрымала заказ на 14 MRAP катэгорыі III Buffalo[3]. У сувязі з гэтым у жніўні 2008 года[4] праект скасаваны. Усяго было выраблена 13 прататыпаў.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Blogging AUSA(недаступная спасылка) (7 сакавіка 2007). Архівавана з першакрыніцы 8 жніўня 2014. Праверана 30 August 2016.
- ↑ More MRAPs: Navistar’s MaxxPro Maintains the Pole Position(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 June 2007. Праверана 4 June 2007.
- ↑ $12M for 14 Buffalo MRAP-III Vehicles
- ↑ SEC Info .