Насельнікі пераважна марскіх, радзей саланаватых вод у раёнах Атлантычнага, Індыйскага і Ціхага акіянаў.
Прадстаўнікі сямейства звычайна маюць сціснутае па баках цела, але форма цела можа быць вельмі разнастайная. Маюць два спінных плаўніка.
Пярэдні спінны плаўнік з 3-9 шыпамі, другі больш доўгі складаецца з 18-37 мяккіх пёраў. Уздоўж бакавой лініі часта выступаюць калючыя касцяныя пласцінкі. Хваставы плаўнік шырока раздвоены.
Хуткія драпежнікі насяляюць сярод рыфаў і ў адкрытым акіяне. Некаторыя харчуюцца дновымі бесхрыбтовымі.
Часта вядуць стайны лад жыцця.
Усяго ў сямейства ўваходзіць больш за 30 родаў, якія ўключаюць каля 200 відаў. У водах Расіі жыве 6 відаў.
Многія стаўрыдавыя гэта буйныя рыбы, важныя ў прамысловым рыбалоўстве.
Найбольш вядомыя прадстаўнікі сямейства — уваходзяць у род стаўрыды (Trachurus), які ўключае каля 12 відаў. Аднак пад назвай «Стаўрыда» у продаж паступаюць некаторыя віды з іншых родаў сямейства стаўрыдавых.
Некаторыя віды стаўрыдавых, якія маюць прамысловае значэнне: