Перайсці да зместу

BMW 320

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
BMW 320
Агульныя даныя
Вытворца: Bayerische Motoren Werke AG
Выпуск: 19371938, 4 240 экз.
Зборка:  Германія
Тып(ы) кузавы: 2‑дзв. седан (4‑месн.)
2‑дзв. кабрыялет (4‑месн.)[1]
I6, 1971 см³, 45 к. с.
4-хутк. МКПП
Характарыстыкі
Масава-габарытныя
Даўжыня: 4500 мм
Шырыня: 1540 мм
Вышыня: 1500 мм
Колавая база: 2750 мм
Каляіна пярэдняя: 1160[1]
Каляіна задняя: 1300 мм
Маса: 1000 кг
На рынку
Папярэднік
Папярэднік
Пераемнік
Пераемнік
Звязаныя: BMW 315, BMW 329 (падвеска)
BMW 326 (рухавік, шасі)[2]
Іншае
Дызайнер: Фрыц Фідлер  (англ.)

BMW 320 — аўтамабіль сярэдняга класа нямецкай кампаніі BMW, які выпускаўся з ліпеня 1937 да снежня 1938 года і прыйшоў на замену мадэлі BMW 329. Яго выраблялі на на заводзе ў Айзенаху.

Кабрыялет BMW 320, від з кабіны.

Мадэль пабудавалі на скарочаным шасі мадэлі BMW 326 і запазычаным з мадэлі 329 6-цыліндравым верхнеклапаным радным рухавіком з двума карбюратарамі аб’ёмам 1911 см³, магутнасцю 45 к. с. (33 кВт) пры 3750 аб/хв. Пасля выпуску 640 машын вырашылі выкарыстаць матор з мадэлі 326 аб’ёмам 1971 см³ магутнасцю 45 к. с. з адным карбюратарам Solex 30 BFLVS. Таксама з 326 была запазычана 4-ступеньчатая каробка перадач. Аўтамабіль разганяўся 0-100 км/г за 35,5 сек і максімальная хуткасць складала 115 км/г. Хадавая частка адпавядала мадэлям 319/329. Гідраўлічныя тормазы мелі прывад на ўсе колы. Як і ў машын вышэйшага класа, мадэль 320 атрымала суцэльнаметалічны кузаў, які вырабляла берлінская фабрыка Ambi-Budd. Вонкава яна некалькі нагадвала мадэль 326, але атрымала толькі двухдзверныя кузавы. BMW 320 выпускалі з кузавамі седан за 4 500 марак (2 416 машын), 4-месны кабрыялет за 5 250 марак (1 635 машын) і 189 шасі. Кабрыялет з кузавам фабрыкі Ройтэр каштаваў 5 975 марак. Усяго было выраблена 4 240 машын дадзенай мадэлі, якую ў 1939 годзе замяніла мадэль BMW 321.

Зноскі

  1. а б Baumuster BMW 320 (ням.)(недаступная спасылка). BMW Group Archive. Архівавана з першакрыніцы 20 верасня 2016.
  2. Norbye, с.47
  • Werner Oswald: Alle BMW-Automobile 1928—1978. Motorbuch Verlag, Stuttgart 1980, ISBN 3-87943-584-7 (ням.)
  • Norbye, Jan P. (1984). BMW - Bavaria's Driving Machines. Skokie, IL: Publications International. ISBN 0-517-42464-9. (англ.)