Перайсці да зместу

Качыныя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Anatidae)
Качыныя

Dendrocygna autumnalis
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Anatidae Vigors, 1825

Падсямействы і роды
гл. тэкст

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  174983
NCBI  8830
EOL  8027
FW  39624

Качыныя (Anatidae) — сямейства вадаплаўных птушак атрада гусепадобных.

Падзяляюцца на 3 падсямействы, 47 родаў, 146 відаў. Пашыраны ўсюды, акрамя Антарктыды. Большасць пералётныя птушкі, ёсць нелятаючыя віды. На Беларусі 2 падсямействы, 34 віды (у т.л. крыжанка, гогаль, лебедзь-шыпун, свіязь, шылахвостка і інш.).

Даўжыня 29—150 см, маса 0,2—13 кг. Дзюба шырокая, краі надцзюб'я і падцзюб'я ўтвараюць цадзільны апарат. Шыя доўгая, цела пранікападобнае, апярэнне шчыльнае, густое, з пухам. Ліняюць 2 разы на год. Крылы доўгія, завостраныя, хвост кароткі. Маюць 4 пальцы, 3 пярэднія злучаны плавальнай перапонкай. Многія качыныя добра ныраюць, здабываюць раслінны і жывёльны корм у вадзе ці на дне вадаёмаў. Харахтэрны палавы дымарфізм.

Манагамы. Гнёзды робяць на зямлі, у расколінах скал, дуплах або норах. Нясуць 2—16 яец. Птушаняты вывадковыя.

Аб'ект спартыўнага і прамысловага палявання.

  • Качыныя // БелЭн у 18 т. Т. 13. — Мн., 2003.