Перайсці да зместу

Albatros D.II

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Albatros D.II
Тып знішчальнік
Распрацоўшчык Роберт Тэлен
Вытворца Albatros Flugzeugwerke
Першы палёт 1916
Пачатак эксплуатацыі 1916
Канец эксплуатацыі 1917
Статус зняты з узбраення
Эксплуатанты ВПС Германіі, ВПС Аўстра-Венгрыі
19161917
Гады вытворчасці 275 Германія
16 Аўстра-Венгрыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Albatros D. II — нямецкі знішчальнік, які выкарыстоўваўся ў Першай сусветнай вайне. Пасля даволі паспяховых баявых дзеянняў, дадзеная мадэль была зменена новай мадэллю Albatros_D.III  (руск.).

Канструкцыя і дапрацоўкі

[правіць | правіць зыходнік]

Канструктары Albatros Flugzeugwerke Тэлен, Шуберт і Гнедыг распрацавалі мадэль D. II, зыходзячы са скаргаў пілотаў Albatros_D.I  (руск.) аб дрэнным верхнім аглядзе. Рашэннем гэтай праблемы стала перастаноўка верхняга крыла на 36 см бліжэй да фюзеляжа і яго невялікі вынас наперад. Перастаноўка кабіных стоек таксама палепшыла пярэдні агляд. Тым не менш, ад D. I засталася ранейшая канструкцыя фюзеляжа, размяшчэнне рухавіка і ўзбраенне. Знешні выгляд практычна не змяніўся. Германская інспекцыя паветраных войскаў замовіла першую партыю з 100 D. II у жніўні 1916 года.

У лістападзе 1916 года інспекцыя забараніла выкарыстанне на новых самалётах радыятараў Віндхофа (за свой знешні выгляд яны атрымалі мянушку «вушныя радыятары»). Гэта здарылася таму, што рухавікі, абсталяваныя гэтымі радыятарамі, размешчанымі ў фюзеляжы на адным з імі ўзроўні, былі вельмі ўразлівымі ў баявых умовах. Трапленне ў такі радыятар выклікала імгненны прыпынак падачы астуджальнай вадкасці ў матор, што прыводзіла да перагрэву і хуткага яго спынення. На пазнейшых серыях D. II у цэнтральнай секцыі верхняга крыла ўсталёўваўся «абцякальны радыятар» Тэвеса-Браўна (фірма Тэвеса існуе і дагэтуль). Дзякуючы свайму размяшчэнню над рухавіком, ён нават пры пашкоджанні мог яшчэ некаторы час працягваць захоўваць працаздольнасць.

Мадэль D. II з’яўлялася асноўнай на ўзбраенні падраздзялення Jagdstaffel 2 (Jasta 2), адной з першых спецыялізаваных знішчальных эскадрылляў у Германскіх ваенна-паветраных сілах. Да ліку самых знакамітых лётчыкаў, пілатаваўшых D. II можна аднесці Освальда Бёльке  (руск.) і Манфрэда фон Рыхтгофена. Дзякуючы высокай хуткасці, добрай аэрадынаміцы і моцнаму ўзбраенню, D. II адразу заваяваў папулярнасць сярод пілотаў і вярнуў перавагу ў небе над знішчальнікамі — біпланамі саюзнікаў, тыпу Airco DH.2  (руск.) і Nieuport 11  (руск.).

Фірма Albatros Flugzeugwerke і яе усходне-прускі філіял у Свіямюндзе выпусцілі 200 самалетаў мадэлі D. II (не ўключаючы вопытныя прататыпы). Яшчэ 75 па ліцэнзіі пабудавала кампанія LVG (Luft-Verkehrs-Geselleschaft). Найбольшая колькасць машын, якія непасрэдна ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях зарэгістравана ў студзені 1917 года — 214 адзінак. Аднак, баявая служба D. II працягвалася нядоўга. Яны актыўна ўжываліся на заходнім фронце да канца вясны 1917 г., калі былі паступова заменены удасканаленым «Альбатросам» D. III  (руск.). Аднак на 30 чэрвеня 1917 года ў прыфрантавых нямецкіх ангарах усё яшчэ знаходзіліся 72 самалеты D. II.

Аўстрыйская кампанія Oeffag (Oesterreichische Flugzeugfabrik AG) таксама атрымала ліцэнзію на пабудову D. II для ваенна-паветраных сіл Аўстра-Венгерскай імперыі. На аўстрыйскіх машынах былі ўсталяваныя рухавікі Austro-Daimler, магутнасцю 185 конскіх сіл. Oeffag выпусціў усяго толькі 16 адзінак, перш чым было запушчана ў вытворчасць мадэль D. III.

Асноўныя эксплуатанты

[правіць | правіць зыходнік]

Тактыка-тэхнічныя характарыстыкі

[правіць | правіць зыходнік]

Тэхнічныя характарыстыкі

[правіць | правіць зыходнік]

Лётныя характарыстыкі

[правіць | правіць зыходнік]