60-ы батальён дапаможнай паліцыі
60-ы батальён дапаможнай паліцыі | |
---|---|
Weiss-Schutzmannschaft-Bataillon F/60 | |
Гады існавання | 1943—1944 |
Краіна | Трэці рэйх |
Падпарадкаванне | начальнік паліцыі парадку Беларусі[1] |
Уваходзіць у | шуцманшафт (беларуская дапаможная паліцыя) |
Тып | дапаможная паліцыя |
Удзел у |
Другая сусветная вайна Вялікая Айчынная вайна |
60-ы батальён дапаможнай паліцыі (палявы)[2] (ням.: Weiss-Schutzmannschaft-Bataillon F/60) — беларускае калабарацыйнае падраздзяленне мясцовай паліцыі.
Набор у батальён
[правіць | правіць зыходнік]Батальён арганізоўваўся на ўзор 48-га. Прапагандыстам з беларускага боку быў у гэтым батальёне Васілевіч, настаўнік паводле прафесіі, былы падхарунжы польскай арміі.
Шлях батальёна
[правіць | правіць зыходнік]Батальён існаваў са жніўня (паводле іншых звестак, з верасня) 1943 года і кватараваў у Снове, пад Баранавічамі, а з лютага 1944 года ўжо ў Баранавічах. Вядома, што ў лістападзе 1943 года браў удзел у сутыкненнях з партызанамі. Дзякуючы выхаваўчай працы Васілевіча, 60-ы батальён існаваў аж да эвакуацыі з Беларусі. Афіцыйна быў расфармаваны 19 красавіка 1944 года, а жаўнеры былі пераведзеныя ў брыгаду Зіглінга, а потым у 30-ю грэнадзёрскую дывізію СС.
Зноскі
- ↑ Романько О. В. Коричневые тени в Полесье. Белоруссия 1941-1945. — Масква: «Вече», 2008. — С. 320. — 426 с.
- ↑ Сьпіс назоваў батальёнаў