4 верасня
Выгляд
(Пасля перасылкі з 4.9)
← верасень ⊟ | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | ||||||
2024 |
4 верасня — дзвесце сорак сёмы (дзвесце сорак восьмы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
[правіць | правіць зыходнік]- 1024: Конрад II быў абраны каралём Германіі.
- 1390: Крыжакі разам з Вітаўтам напалі на Вільню і спалілі Крывы замак.
- 1580: Войска Рэчы Паспалітай на чале з Стэфанам Баторыем пасля двухтыднёвай аблогі ўзяло горад Вялікія Лукі.
- 1776: Створана Полацкая губерня Расійскай імперыі.
- 1781: Іспанскія пасяленцы заснавалі Лос-Анжэлес.
- 1791: Людовік XVI падпісаў першую Канстытуцыю Францыі
- 1810: Абхазія ўвайшла ў склад Расіі.
- 1821: Аляксандр I абвясціў зонай уплыву Расіі частку Паўночнай Амерыкі і закрыў воды Аляскі для замежных караблёў.
- 1857: Урачыста адкрыты помнік Гётэ і Шылеру перад будынкам Нямецкага нацыянальнага тэатра ў Веймары.
- 1882: Томас Эдысан у Нью-Ёрку ўключыў першае ў свеце камерцыйнае электрычнае асвятленне.
- 1942: У газеце Заходняга фронту «Чырвонаармейская праўда» пачала друкавацца паэма А. Т. Твардоўскага «Васіль Цёркін».
- 1991: Прынята пастанова Савета Міністраў БССР «Пра ўвекавечанне памяці Францыска Скарыны за мяжой».
- 1998: Заснаваная кампанія «Google».
Нарадзіліся
[правіць | правіць зыходнік]- 973: Аль-Біруні, персідскі навуковец, астраном
- 1714: Міхал Карыцкі, беларускі паэт-лацініст (пам. 10.3.1781)
- 1768: Франсуа Рэнэ дэ Шатабрыян, французскі пісьменнік і палітык
- 1809: Юльюш Славацкі, польскі паэт
- 1824: Антон Брукнер, аўстрыйскі кампазітар, арганіст і музычны педагог (пам. 11.10.1896)
- 1874: Аляксандр Вішнеўскі, расійскі і савецкі вайсковы хірург, стваральнік знакамітай мазі
- 1877: Карліс Улманіс, латвійскі палітык і дыктатар
- 1884: Хведар Імшэнік, беларускі літаратуразнавец, мемуарыст, педагог (пам. пасля 1931)
- 1888: Оскар Шлемер, нямецкі мастак
- 1892: Дарыюс Міё, французскі кампазітар
- 1896: Антанен Арто, французскі пісьменнік і акцёр
- 1904: Крысціян-Жак, французскі рэжысёр, сцэнарыст
- 1906: Ігнат Дуброўскі, беларускі пісьменнік, навуковец ў галіне сельскай гаспадаркі
- 1906: Макс Дэльбрук, нямецкі біёлаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1969)
- 1913: Станфард Мур, амерыканскі біяхімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1972)
- 1917: Генры Форд II, аўтамабільны канструктар
- 1934: Клайв Грэнджэр, брытанскі эканаміст, Нобелеўскі лаўрэат па эканоміцы (2003)
- 1936: Сакрат Яновіч, беларускі пісьменнік, публіцыст, грамадскі дзеяч з Беласточчыны
- 1937: Дон Фрэйзер, аўстралійская плыўчыха, алімпійская чэмпіёнка
- 1961: Седрык Клапіш, французскі рэжысёр
- 1970: Ігар Кавалера, бразільскі бубнач (Sepultura)
- 1981: Беёнсэ, амерыканская спявачка
- 1981: Максім Знак, беларускі юрыст, адвакат і палітык
- 1987: Марына Лінчук, беларуская фотамадэль
Памерлі
[правіць | правіць зыходнік]- 422: Баніфацый I, Папа Рымскі
- 1831: Юзаф Пешка, польскі мастак
- 1888: Ён Арнасон, збіральнік ісландскіх саг
- 1891: Міхаіл Каяловіч, расійскі гісторык беларускага паходжання
- 1907: Эдвард Грыг, нарвежскі кампазітар
- 1997: Міхаіл Раманюк, беларускі этнограф (нар. 3.1.1944)
- 1998: Эрнст Яаксан, эстонскі дыпламат
- 2014: Данатас Баніёніс, літоўскі акцёр і рэжысёр
Святкуюць
[правіць | правіць зыходнік]- Аргенціна — Дзень імігранта