18 лістапада
Выгляд
← лістапад ⊟ | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | 2 | 3 | ||||
4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 |
11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 |
18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 |
25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | |
2024 |
18 лістапада — трыста дваццаць другі (трыста дваццаць трэці ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
[правіць | правіць зыходнік]- 1095: Пачаўся Клермонскі Сабор, які быў скліканы Папам Урбанам II
- 1632: У друкарні Анджэя Гюнефельда ў Гданьску апублікаваны пераклад Бібліі на польскую мову.
- 1700: Адбылася Алькеніцкая бітва ў ходзе грамадзянскай вайны ў ВКЛ, Сапегі пацярпелі разгром ад рэспубліканцаў.
- 1738: Падпісаны Венскі мірны дагавор паміж Аўстрыяй і Францыяй.
- 1870: Першая афіцыйная лінія галубінай пошты адкрылася паміж Турам і Парыжам.
- 1881: Адкрыта парыжскае кабарэ «Чорны кот».
- 1918: Абвешчана незалежнасць Латвіі.
- 1918: У Омску казакі арыштавалі членаў Часовага Усерасійскага ўраду (Дырэкторыі), уладу Вярхоўнага Правіцеля атрымаў адмірал А. Калчак.
- 1928: У мультфільме «Параходзік Вілі» на экране з’явіўся Мікі Маус.
- 1931: Завяршылася Хэйлунцзянская кампанія, серыя бітваў паміж войскамі Кітайскай рэспублікі і Японскай імперыі.
- 1956: Султан Мухамед V абвясціў пра заканчэнне французскага кантролю ў Марока.
Нарадзіліся
[правіць | правіць зыходнік]- 1584: Гаспар дэ Краер, фламандскі мастак
- 1768: Цахарыяс Вернер, нямецкі паэт і драматург
- 1882: Персі Уіндэм Льюіс, англійскі мастак, пісьменнік
- 1883: Язэп Лёсік, беларускі мовазнавец, грамадска-палітычны дзеяч, 2-і старшыня Рады БНР
- 1897: Патрык Мейнард Сцюарт Блэкет, брытанскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы
- 1902: Міхась Машара, беларускі паэт
- 1927: Эльдар Разанаў, савецкі кінарэжысёр
- 1931: Анатоль Вярцінскі, беларускі паэт, грамадскі і палітычны дзеяч
- 1931: Генадзь Мурамцаў, беларускі скульптар
- 1962: Кірк Хэмет, гітарыст гурта Metallica
- 1963: Сяргей Шыла, беларускі мастак-канцэптуаліст, дызайнер, спявак аўтарскай песні
- 1985: Элісан Фелікс, амерыканская лёгкаатлетка, шматразовая алімпійская чэмпіёнка
Памерлі
[правіць | правіць зыходнік]- 1170: Альбрэхт Мядзведзь
- 1844: Хасэ Ронда, аргенцінскі і ўрагувайскі ваенны дзеяч
- 1856: Міхаіл Варанцоў, расійскі дзяржаўны і ваенны дзеяч
- 1876: Нарсіс Дыяс, французскі мастак
- 1941: Вальтэр Герман Нернст, нямецкі хімік
- 1962: Нільс Бор, дацкі фізік, адзін з заснавальнікаў квантавай механікі (нар. 7.10.1885)
- 1976: Ман Рэй, французскі і амерыканскі мастак
- 1978: Любоў Янкоўская, дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі
- 1989: Эдвін Лайнэ, фінскі рэжысёр
- 1991: Аляксей Фёдаравіч Трошнікаў, савецкі акіянолаг
Святкуюць
[правіць | правіць зыходнік]- Гаіці: Дзень бітвы пры Вертрыерэ
- Латвія: Дзень абвяшчэння Латвійскай рэспублікі (Дзень Незалежнасці Латвіі)
- Марока: Дзень Незалежнасці
- Аман : Нацыянальны дзень (Дзень нараджэння султана Кабуса бен Саіда)