Японская Праваслаўная Царква
Японская праваслаўная царква | |
---|---|
яп.: 日本ハリストス正教会 | |
Японская праваслаўная царква (яп.: 日本ハリストス正教会 = ніхон халісутосу сэйкё:кай) — аўтаномная праваслаўная царква Японіі, уваходзіць у склад Маскоўскага Патрыярхата. Налічвае каля 36 тысяч чалавек. Кананічная тэрыторыя — Японія.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Заснаваная рускім місіянерам архімандрытам (потым архіепіскапам) Мікалаем (Касаткіным) (1836—1912), які прыбыў у Японію ў 1861 годзе паводле рашэння Святога Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы.
У 1870 годзе ён заснаваў і ўзначаліў Рускую праваслаўную місію ў Японіі. Пераклаў на японскую мову Свяшчэннае Пісанне, кнігі для набажэнстваў, пабудаваў у Токіа Васкрасенскі сабор. У 1970 годзе свяціцель Мікалай быў прылічаны да святых Рускай Праваслаўнай Царквой. У тым жа годзе РПЦ надала Японскай праваслаўнай царкве аўтаномію.
У Японскай Праваслаўнай Царкве тры епархіі: Усходне-Японская (кафедра ў Сэндаі), Заходне-Японская (кафедра ў Кіота) і Такійская (кафедра ў Токіа).
У ЯПЦ адзін манастыр — мужчынскі Святой Сафіі ў прэфектуры Тыба.
Кіраўніком Японскай Аўтаномнай Праваслаўнай Царквы з’яўляецца архіепіскап Данііл (Нусіра). Тытул Прадстаяцеля: Высокапрэасвяты Архіепіскап Такійскі, Мітрапаліт усёй Японіі.
Рэзідэнцыя і кафедральны сабор Васкрасення Хрыстова (пры якім знаходзіцца адзіная праваслаўная семінарыя) знаходзяцца ў Токіа.
Епіскапы
[правіць | правіць зыходнік]- Мікалай (Касаткін) (1880—1912)
- Данііл (Нусіра) (з 2000)