Ян Канты Любанскі
Ян Канты Любанскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1820 |
||||||
Смерць |
15 жніўня 1884 |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Любанскія[d] | ||||||
Бацька | Ян Любанскі | ||||||
Маці | Станіслава Тэкля з Прушынскіх[d] | ||||||
Жонка | Аляксандра з Сулістроўскіх[d] | ||||||
Дзеці | Яўстах Любанскі і Аляксандр Янавіч Любанскі |
Ян Канты Любанскі, Ян Янавіч Любанскі (польск.: Jan Kanty Lubański; 1820, маёнтак Любань, цяпер Вілейскі раён — 15 жніўня 1884, Любань) — буйны землеўласнік у Расійскай імперыі на тэрыторыі сучаснай Беларусі, ашмянскі павятовы маршалак (1852—1859), банкір і філантроп.
Паходжанне і сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Належаў да сярэднезаможнага маянтковага каталіцкага шляхецкага роду Любанскіх герба «Грымала». Нарадзіўся ў сям’і Яна Віктаравіча Любанскага і Тэклі Прушынскай. Быў хрышчаны ў каталіцтва пад імем «Ян-Канты».
Ажаніўся з Аляксандрай Юзафаўнай Сулістроўскай, ад якой меў трох сыноў і дзве дачкі[1]:
- Яўстах Янавіч Любанскі (1859 — пасля 1915), спадчыннік-уладальнік Лошыцкага маёнтка (цяпер ускраіна Мінска) і член камітэта па будаўніцтве касцёла Святога Сымона і Святой Алены ў Мінску, дэпутат I Дзяржаўнай Думы Расійскай імперыі (1906) ад Мінскай губерні.
- Аляксандр Янавіч Любанскі (1863—1932), галоўны фундатар пабудовы каталіцкага касцёла Узвіжання Святога Крыжа ў Вілейцы, уладальнік Любані, уладальнік (пасля брата Яўстаха Любанскага) Лошыцкага маёнтка.
- Ян Янавіч Любанскі (уп.1897)[2].
- Елізавета-Станіслава-Аляксандра Янаўна Любанская. Муж: (?) дваранін Кашыц.
- дачка
Адукацыя
[правіць | правіць зыходнік]Вучыўся ў гімназіі ў Мітаве, потым ва ўніверсітэце ў Берліне.
Гаспадарчая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Калі яму не споўнілася яшчэ 20 гадоў, памёрлі яго бацькі і ён вымушаны быў вярнуцца ў родны маёнтак Любань. З 1852 па 1859 год паводле выбару дваран павета быў ашмянскім павятовым маршалкам, у 1872 годзе абраны дырэктарам Віленскага зямельнага банка ў Вільні, таксама выконваў функцыі дырэктара Віленскага гандлёвага банка. Быў паважаны за актыўную грамадскую дзейнасць і філантропію, а таксама — як абаронца зямельнай дваранскай уласнасці. Быў членам Віленскага таварыства сельскай гаспадаркі.
Граф Іпаліт Корвін-Мілеўскі ў сваіх мемуарах адзначае, што Ян Любанскі быў з дзіцячых гадоў блізкім прыяцелем яго бацькі — Оскара Іпалітавіча Корвін-Мілеўскага, вядомага і ўплывовага ў Віленскай губерні двараніна, маянткоўца і эканамічнага публіцыста[3]. Калі сям’я Любанскіх жыла ў Вільні, то трымала свой дом адкрытым для мясцовага ўплывовага дваранства[3].
Паводле мемуараў графа Іпаліта Корвін-Мілеўскага, у 1861 г. у Вільні ў патрыятычных маніфестацыях мясцовага насельніцтва, якія адбываліся напярэдадні Студеньскага паўстання (1863—1864), прымалі чынны ўдзел і прадстаўніцы мясцовага заможнага каталіцкага дваранства: жонка Яна — Аляксандра Юзафаўна Любанская; графіня Ізабэла Вінцэнтаўна Тышкевіч (1836—1907); пані Валіцкая[4].
Быў блізкім сябрам і супрацоўнікам у гаспадарчых пачынаннях з многімі ўплывовымі асобамі Вільні і Віленскай губерні — Юзафам Монвілам (1850—1911), графам Адама Плятэрам (1836—1909) і інш.[5]
Маёнткі
[правіць | правіць зыходнік]Атрымаў па спадчыне ад свайго бацькі маёнтак Любань у Вілейскім павеце Віленскай губерні.
У 1877 г. пасля смерці свайго бяздзетнага дзядзькі — Яўстаха Станіслававіча Прушынскага (каля 1798—1877) — дарогай спадчыны ад маці Станіславы (з роду Прушынскіх) атрымаў ва ўладанне дзядзькавыя маёнткі Яхімоўшчына і Палачаны ў Ашмянскім павеце і маёнтак Лошыца (пад Мінскам) у Мінскім павеце[2].
Паводле свайго тастаменту сваёй жонцы Аляксандры даваў пажыццёвыя правы на ўсе маёнткі, таму пасля яго смерці дзеці спачатку супольна валодалі значнымі зямельнымі ўгоддзямі — маёнткі Любань і Тураўшчына ў Вілейскім павеце — 12 744 дзесяціны зямлі, маёнткі Яхімоўшчына і Палачаны ў Ашмянскім павеце Віленскай губерні — 3 893 дзесяціны, маёнтак Дубровы (з Лошыцай) у Мінскім павеце — 1 715 дзесяцін[6]. Паводле афіцыйных губернскіх даведнікаў, галоўным месцам жыхарства Яўстаха ў 1890-я гады была сядзіба ў Любані, а Аляксандра — маёнтак Яхімоўшчына [6].
У 1901 г. браты падзялілі спадчынную зямельную ўласнасць: Яўстах Янавіч Любанскі стаў валодаць Лошыцай (з Дубровамі) у Мінскай губерні, Аляксандр Янавіч Любанскі — Яхімоўшчынай і Любанню ў Віленскай, а Ян Янавіч Любанскі заўчасна памёр[6].
Смерць і пахаванне
[правіць | правіць зыходнік]Памёр 15 жніўня 1884 года ў сваім маёнтку Любань. Пахаваны ў сямейным склепе на старых каталіцкіх могілках (Гарадзішча), каля Вілейкі.
Зноскі
- ↑ Tygodnik Ilustrowany 1884, S. 290.
- ↑ а б Раюк, А.Р. Род Любанскіх у этнагістарычных працэсах у Беларусі ў канцы XVIII — пачатку XX ст. — Мінск, 2023. — С.115.
- ↑ а б Korwin-Milewski 1930, S. 59.
- ↑ Korwin-Milewski 1930, S. 40.
- ↑ Korwin-Milewski 1930, S. 143.
- ↑ а б в Раюк, А.Р. Род Любанскіх у этнагістарычных працэсах у Беларусі ў канцы XVIII — пачатку XX ст. — Мінск, 2023. — С.116.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Комзолова, А. А. Политика самодержавия в Северо-Западном крае в эпоху Великих реформ / А. А. Комзолова. — Москва : Наука, 2005. — 383 с.
- Минские губернаторы, вице-губернаторы и губернские предводители дворянства, 1793—1917: биографический справочник / сост. Ю. Н. Снапковский; редкол.: В. И. Адамушко [и др.]. — Минск : Беларусь, 2016. — 396 с.
- Раюк, А.Р. Род Любанскіх у этнагістарычных працэсах у Беларусі ў канцы XVIII — пачатку XX ст. / А.Р. Раюк // Беларуская этнаграфія, этналогія і антрапалогія : зб. навук. арт. / уклад. і навук. рэд. А. У. Гурко ; рэдкал.: А. У. Гурко (гал. рэд.) [і інш.] ; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ. — Мінск : Беларус. навука, 2023. — Вып. 2. — С. 113—123.
- Aftanazy, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej : w 11 t. / R. Aftanazy. — Wrocław—Warszawa—Kraków : Zaklad im. Ossolinskich Wyd-wo, 1991. — Cz. 1. — T. 1. — 352 s.
- Jan Kanty Lubański (Wspomnienie pośmiertne), «Tygodnik Ilustrowany» 1884, nr 97, s. 289—290.
- Korwin-Milewski, H. Siedemdziesiąt lat wspomnień (1855—1925) / H. Korwin-Milewski. — Poznań : 1930, Jan Jachowski. — 600 s.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Павятовыя маршалкі ашмянскія
- Нарадзіліся ў 1820 годзе
- Нарадзіліся ў Вілейскім павеце
- Памерлі 15 жніўня
- Памерлі ў 1884 годзе
- Памерлі ў Вілейскім павеце
- Пахаваныя ў Вілейскім раёне
- Любанскія
- Асобы
- Нарадзіліся ў Вілейскім раёне
- Памерлі ў Вілейскім раёне
- Банкіры Расійскай імперыі
- Філантропы
- Члены Віленскага таварыства сельскай гаспадаркі