Перайсці да зместу

Яна Міхайлаўна Вагнер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Яна Вагнер
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Яна Міхайлаўна Вагнер
Дата нараджэння 8 кастрычніка 1973(1973-10-08) (51 год)
Месца нараджэння Масква, СССР
Грамадзянства Сцяг СССР СССРСцяг Расіі Расія
 ЧэхаславакіяСцяг Чэхіі Чэхія
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменніца, блогер
Гады творчасці 2010—цяп. час
Жанр антыўтопія, дэтэктыў
Мова твораў руская
define-violence.livejournal.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Яна Міхайлаўна Вагнер (руск.: Яна Михайловна Вагнер; нар. 8 кастрычніка 1973, Масква, СССР) — расійская пісьменніца руска-чэшскага паходжання, найбольш вядомая як аўтар постапакаліптычнага рамана «Вонгозеро», блогер.

Яна Вагнер нарадзілася 8 кастрычніка 1973 года ў Маскве. Вагнер — дзявочае прозвішча яе маці, якая ў 1960-я гады прыехала ў СССР з Чэхаславакіі вывучаць рускую мову і літаратуру. Яна кожныя летнія канікулы ездзіла ў чэшскую частку Чэхаславакіі да бабулі і дзядулі па мацярынскай лініі, таму яна добра ўмее гаварыць па-чэшску[1].

У 1994 годзе скончыла Расійскі дзяржаўны гуманітарны універсітэт[ru], працавала перакладчыкам з чэшскай і англійскай на рускую мову, больш за дзесяць гадоў займалася транспартнай лагістыкай[1].

З 2011 года жыве недалека ад Звянігарада. Замужам, ёсць сын[1].

Першая публікацыя Яны Вагнер адбылася ў 2010 годзе ў зборніку выдавецтва АСТ[ru] «Лісіная сумленнасць» (руск.: Лисья честность)[1].

Вядомасць ёй прынёс дэбютны раман-антыўтопія «Вонгозеро», апублікаваны ў 2011 годзе ў выдавецтве «Эксмо[ru]»[2]. Раман увайшоў у спіс намінантаў некалькіх літаратурных прэмій. Асаблівую папулярнасць кніга набыла ў 2020 годзе пасля ўспышкі пандэміі COVID-2019[3]. Увосень 2019 года на расійскай платформе «Premier» выйшаў тэлесерыял «Эпідэмія» (руск.: Эпидемия), зняты на аснове рамана рэжысёрам Паўлам Кастамаравым[ru][4]. У 2020 годзе правы на серыял набыў сэрвіс «Netflix»[5].

У 2013 годзе з’явіўся раман «Жывыя людзі», які стаў своеасаблівым працягам «Вонгозера»[1]. Наступны свой вялікі твор — дэтэктыў «Хто не схаваўся» — Вагнер апублікавала толькі ў 2017 годзе[6].

Год Тып Беларуская назва Арыгінальная назва
2010 расказ Лізіна каханне Лизина любовь
2010 расказ Дурніца Дура
2010 расказ Пастка Ловушка
2010 расказ Жанчына ў яго доме Женщина в его доме
2010 расказ Абмен Обмен
2010 расказ Ганна кажа Анна говорит
2011 раман Вонгозеро Вонгозеро
2013 раман Жывыя людзі Живые люди
2013 расказ Непрыгожая Соня Некрасивая Соня
2014 расказ Адзін нармальны дзень Один нормальный день
2017 раман Хто не схаваўся Кто не спрятался
2018 аповесць 2068 2068
2018 расказ Дабрашчасныя ўбогія духам Блаженны нищие духом

Зноскі

  1. а б в г д Яна Вагнер (руск.). 24smi.org. Праверана 31 студзеня 2021.
  2. 30 глав АСТ: интервью с Яной Вагнер (руск.). АСТ (27 лістапада 2020). Праверана 31 студзеня 2021.
  3. «Вонгозеро» Яны Вагнер: пророчество, которое сбылось (руск.)(недаступная спасылка). Читай-город. Архівавана з першакрыніцы 17 студзеня 2022. Праверана 31 студзеня 2021.
  4. Яна Вагнер: писать роман "Вонгозеро" было очень страшно (руск.). РИА Новости (3 лістапада 2019). Праверана 31 студзеня 2021.
  5. Российский сериал "Эпидемия" выйдет на Netflix 7 октября (руск.). ТАСС (10 верасня 2020). Праверана 31 студзеня 2021.
  6. «Кто не спрятался» – новый роман Яны Вагнер уже в продаже! (руск.). АСТ (12 кастрычніка 2017). Праверана 31 студзеня 2021.