Якаб-Хедзь
Якаб-Хедзь | |
---|---|
венг. Jakab-hegy | |
Найвышэйшы пункт | |
Абсалютная вышыня | 602 м |
Размяшчэнне | |
46°05′36″ пн. ш. 18°08′25″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Хрыбет ці масіў | Мечэк |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Якаб-Хедзь (Якабхедзь; венг.: Jakab-hegy — «гара Якава») — самая высокая гара заходняй часткі хрыбта Мечэк у Паўднёвай Венгрыі. Мае вышыню 602 м[1].
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Гара размешчана на паўночным захадзе ад горада Печ. Яна ўзвышаецца над Сярэднедунайскай нізінай. Пры добрым надвор'і з гары Якаб-Хедзь магчыма ўбачыць Усходні Мечэк з 682-метровай вяршыняй Зенгё.
Геалогія
[правіць | правіць зыходнік]Гара ўзнікла ў палеазойскую эру і складзена пермскім пясчанікам[2]. У выніку дзейнасці эрозіі сфармавалісь некалькі скальных утварэнняў, у прыватнасці, «Бабаш Серкёвек» («Шэраг чалавекападобных камянёў») і «Жангоркё» («Камень Жангора»)[3].
На Якаб-Хедзь знаходзіцца адзінае буйное радовішча урану ў краіне. Здабыча пачалася ў 1950-х гадах пры савецкай падтрымцы. Ачышчаны уран выкарыстоўваўся з 1982 года і для эксплуатацыі атамнай электрастанцыі Пакш. З-за высокага кошту здабычы і падзення цэнаў пасля заканчэння Халоднай вайны шахты былі закрытыя ў 1990-х гадах[4].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Са старажытных часоў на гары сяліліся людзі. У часы жалезнага веку на гары быў пабудаваны буйны форт, які стаў важным опідумам і палітычным цэнтрам гальштацкай культуры і кельтаў. Пасля рымскага заваявання форт быў закінуты, але яго крапасныя валы яшчэ магчыма ўбачыць.
У часы сярэднявечча ў цэнтры закінутай крэпасці з'явілася невялікая вёска. Яе апекуном быў Святы Якаў. У 1225 годзе на гары быў заснаваны манастыр ордэна паулінаў, ён працягваў дзейнічаць да часоў турэцкай акупацыі Венгрыі. У 1736 годзе ён быў адбудаваны зноў, але ў 1828 годзе яго ліквідавалі і з таго часу ён стаіць закінутым. Да нашага часу захаваліся толькі руіны[5].
Зноскі
- ↑ Pécs lexikon I. (A-M). Főszerk. Romváry Ferenc. Pécs: Pécs Lexikon Kulturális Nonprofit Kft. 2010. 343. o. ISBN 978-963-06-7919-0
- ↑ Pierre Jolivet, Jorge Santiago-Blay, Michael Schmitt: Research of chrysomelidae. BRILL 2009. S. 236.
- ↑ Babás Szerkövek Архівавана 29 лістапада 2018. (венг.)
- ↑ PDF Архівавана 8 снежня 2021. (венг.)
- ↑ Buzás Gergely: A Jakab-hegyi pálos kolostor, Várak, Kastélyok, Templomok, III/4. 2007. augusztus, 8-11.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Pécs lexikon, Band I. (A-M). Pécs 2010. S. 343. ISBN 978-963-06-7919-0.
- Gergely Buzás: A Jakab-hegyi pálos kolostor, Várak, Kastélyok, Templomok. 2007.