Ютаўскі тэхналагічны ўніверсітэт
Выгляд
Ютаўскі тэхналагічны ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: Utah Tech University | |
Арыгінальная назва | англ.: Utah Tech University |
Заснаваны | 1911 |
Студэнты | 6 500 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Сент-Джордж, Юта, ЗША |
Сайт | utahtech.edu |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ютаўскі тэхналагічны ўніверсітэт (англ.: Utah Tech University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Сент-Джордж у штаце Юта, ЗША.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Установа пачалася як Акадэмія Святога Георгія, заснаваная ў 1911 годзе мармонамі. Пазней яна стала дзяржаўнай вучэльняй сістэмы вышэйшай адукацыі штата Юта. Да 2000 года гэта быў двухгадовы малодшы каледж пад назвай Каледж Дзіксі. У 2021 годзе пасля спрэчак з нагоды выкарыстання тэрміна «Дзіксі» ў назве школы заканадаўчы орган штата ўхваліў законапраект, які дазволіў вучэльне стаць тэхналагічным універсітэтам.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Каледж мастацтваў
- Каледж бізнесу
- Каледж адукацыі
- Каледж навук пра здароўе
- Каледж сацыяльна-гуманітарных навук
- Каледж прыродазнаўчых навук, інжынерыі і тэхналогій
- Універсітэцкі каледж
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Global Research Identifier Database — 2015. Праверана 13 чэрвеня 2020.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ютаўскі тэхналагічны ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы